For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Бітва пад Турам (732).

Бітва пад Турам (732)

Бітва пры Пуацье
Асноўны канфлікт: Арабскія заваяванні
Карл Штэйбен Бітва пры Пуацье 732 года паказвае трыумф франкскага кіраўніка Карла Мартэла (на кані) у сутычцы з Абдур-Рахманам ібн Абдалахам (справа) у бітве пры Туры.
Дата 10 кастрычніка 732 года[1]
Месца Каля Тура, Францыя
Вынік Рашучая перамога франкаў
Праціўнікі
Каралінгі, Франкі Амеядскі халіфат, Маўры
Камандуючыя
Карл Мартэл Абдур-Рахман ібн Абдалах†
Сілы бакоў
Магчыма, 20 000 — 30 000 Дакладна невядома, але раннія мусульманскія крыніцы праз стагоддзі пасля бітвы[2] згадваюць колькасць у 80 000.
сучасныя крыніцы згадваюць колькасць ад 20 000 да 80 000.
Страты
Невядома; 1500 адлюстравана ў ранніх хрысціянскіх хроніках Невядома, але верагодна 10000[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва пад Турам, іначай бітва пад Пуацье (732) — бітва між войскамі франкаў і бургундаў (кам. мажардом Аўстразіі Карл Молат, магчыма 20 — 30 тыс. ч.) і арабаў (кам. халіф Абд-аль-Рахман , магчыма 80 тыс. ч.) у часы арабскай экспансіі 7 — 8 ст. (дакладней, войнаў Умаядаў) у Еўропе, 10.10.732 каля г. Тур (сучасн. Францыя). Войска франкаў умела абаранялася на добрай пазіцыі і перамагло.

На момант бітвы арабскае войска было абцяжарана здабычай па сваім летнім уварванні ў Галію, было падзелена, не ведала як след краю. Гэта паспрыяла Карлу ў тым, каб вывесці войска франкаў напярэймы арабскаму патаемна, бездарожжам, і загадзя заняць добрую пазіцыю для бітвы пяхоты супраць цяжкой панцырнай конніцы. Войска арабаў, напаткаўшы франкаў, спынілася, пачаліся дробныя сутычкі, але Абд-аль-Рахман не наважваўся пачынаць вальную бітву ў такіх некарысных для свайго войска ўмовах. Такое супрацьстаянне працягвалася да сямі дзён. Тым часам, да арабскага войска падышлі раней аддзеленыя часткі. Франкі таксама атрымалі падмацаванні. Нарэшце, верагодна, з прычын палітыкі, ідэалогіі, а таксама блізкага прыходу зімы, Абд-аль-Рахман загадаў пачаць агульны штурм пазіцыі франкаў.

Дакладныя сілы бакоў невядомыя. Колькасць арабскага войска звычайна лічыцца роўнай 80 тыс. ч., колькасць войска франкаў невядомая, прынамсі ў 2 разы меншая, звыч. ацэньваецца як 20 тыс. ч., часам да 30 тыс. ч., пераважна пяхота без засцерагальнага ўзбраення. У абодвух войсках мелася значная колькасць старых, дасведчаных воінаў. Арабская конніца мела тактычную перавагу над франкскай, бо карысталася страмёнамі, амаль невядомымі тады ў Еўропе. Арабы мелі палаткі, а франкі — не, але футраная вопратка франкаў лепей бараніла іх ад халадоў.

Войска франкаў стала квадратам (або фалангай) на ўзвышшы, парослым дрэвамі і кустоўем, войска арабаў сабралася на раўніне, т. ч., мясцовасць не спрыяла коннай атацы. Бітва пачалася шматлікімі вальнымі атакамі арабаў на фалангу франкаў. Некалькі разоў арабам удавалася прарваць шыхт франкаў, але кожным разам франкі ліквідавалі прарыў. Гісторыкі адзначаюць высокую дысцыпліну, вывучку пяхоты франкаў.

Тым часам, засланыя Карлам атрады лёгкай пяхоты пачалі разбураць табар арабаў, адцягнулі ўвагу арабскага войска. Частка арабаў пачала вяртацца да табару, каб абараніць здабычу, гэты рух быў зразуметы рэштаю арабаў як уцёкі. Абд-аль-Рахман, спрабуючы спыніць адыход сваіх войскаў, быў забіты франкамі. Розныя крыніцы па-рознаму падаюць працягласць бітвы (1 або 2 дні), і, адпаведна, адносяць увесь эпізод на розныя дні.

Смерць Абд-ал-Рахмана стала паваротным момантам бітвы. Уночы арабы пакінулі стаяць свой табар, і адступілі толькі з такой здабычай, якую маглі панесці іх уласныя коні.

Адступіўшы, войска арабаў вярнулася на Іберыйскі п-аў.

У ваеннай гісторыі Сярэднявечча гэта быў адзін з рэдкіх выпадкаў, калі пяхота, нават без засцерагальнага ўзбраення, не паддалася ў полі цяжкай панцырнай конніцы, пагатоў перамагла.

Геапалітычнае значэнне бітвы

[правіць | правіць зыходнік]

Перамога франкаў азначыла канчатковы супын арабскіх заваёваў у Еўропе, і была адным з першых поспехаў еўрапейцаў—хрысціян. У арабскай гістарыяграфіі ацэнка змянілася з ваеннай катастрофы («поле мучанікаў») да дробнай няўдачы, адной з многіх. У еўрапейскай гістарыяграфіі бітва традыцыйна (Гібан і інш.) ацэньвалася як выратавальная наогул для Еўропы і хрысціянства, у 20 ст. з'явіліся погляды на бітву, паводле якіх яна не была такой значнай.

Зноскі

  1. Oman, Charles W. Art of War in the Middle Ages A. D. 378—1515. — P. 167.
  2. Найбольш ранняя мусульманская крыніца звестак пра бітву Футух Міср Ібн Абд аль-Хакам (з. 803-71) — гл. Уотсан, 1993, і Торы, 1922.
  3. Хансон, 2001, с. 141.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Бітва пад Турам (732)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?