For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Маркаманская вайна.

Маркаманская вайна

Маркаманская вайна (166180) — вайна германскіх і сармацкіх плямёнаў з Рымам, выкліканая перамяшчэннямі гэтых плямёнаў на ўсходніх межах Рымскай імперыі.

Скарыстаўшыся цяжкім становішчам Рымскай імперыі ў сувязі з Парфянскай вайной (162—166), эпідэміяй чумы і неўраджаямі ў Італіі, маркаманы, квады, гермундуры, языгі і іншыя плямёны, парушыўшы рэйнска-дунайскую мяжу, прайшлі ў Італію. У 169 годзе яны, узначаленыя правадыром маркаманаў — Баламарам[1], знішчылі амаль 20000 рымскую армію каля Карнунта, а потым здзейснілі глыбокае ўварванне ў глыб імперыі: аблажылі крэпасць Аквілея, разбурылі горад Апітэргій. Толькі ў канцы 169 г. Марку Аўрэлію ўдалося спыніць націск маркаманаў і саюзных ім плямёнаў, але смерць суправіцеля Марка, Луцыя Вера, толькі пагоршыла сітуацыю, і толькі праз некалькі гадоў, у 172174, Марку Аўрэлію з вялікімі цяжкасцямі ўдалося набраць новыя легіёны, папоўніўшы іх рабамі і варварамі. Вайна ішла з пераменным поспехам. Аднак у сувязі з паўстаннем у 175 сірыйскага намесніка Авідзія Касія рымлянам прыйшлося ўстрымацца ад пашырэння межаў, але паводле мірнага пагаднення, заключанага ў 175, плямёны вымушаны былі прызнаць рымскі пратэктарат. Рымляне адабралі ў іх вузкую палоску зямлі ўздоўж мяжы. Каля 25 000 варвараў уступілі ў рымскую армію.

3 снежня 176 г. Марк Аўрэлій разам з сынам сваім Комадам святкаваў трыумф з нагоды перамогі над «германцамі і сарматамі». Прыблізна ў гэты ж час ён зрабіў Комада сваім суправіцелем.

У 177 годзе германскія плямёны зноў пачалі наступ. Гэтым разам вайна для Рыма пайшла куды больш удала. Хоць варвары зноў уварваліся ў Панонію і з’явіліся з часткай войска нават перад Аквілеяй, але ў 179 палкаводзец Марка Аўрэлія, Тарунтэній Патэрн, разбіў іх ушчэнт. Варвары былі хутка разгромлены і выбіты з рымскай тэрыторыі. Затым Марк Аўрэлій пераправіўся праз Дунай з мэтай далучыць новыя землі і стварыць новыя рымскія правінцыі: Маркаманію і Сарматыю, але ажыццявіць гэтыя планы перашкодзіла смерць Марка ў Віндабоне 17 сакавіка 180 года.

У 180 годзе рымскі імператар Комад заключыў з варварамі мір на ўмовах аднаўлення даваеннай мяжы паміж Рымскай імперыяй і плямёнамі. Рымлянам пасля гэтага прыйшлося пабудаваць новую сетку абарончых умацаванняў на дунайскай мяжы.

Асобныя эпізоды Маркаманскай вайны намаляваны на барэльефах 30-мятровай калоны Марка Аўрэлія ў Рыме.

Маркаманская вайна ў мастацтве

[правіць | правіць зыходнік]

Фільм Рыдлі Скота «Гладыятар» пачынаецца з аднаго з эпізодаў Маркаманскай вайны ў 175 г. н.э.

Зноскі

  1. Баламар (каля 100—178), кіраўнік маркаманаў у 150—178
  • Режабек Ф. В.. Маркоманнские войны. — Одесса: тип. Штаба Округа, 1895. — 223 стр.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Маркаманская вайна
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?