Арыстакратыя
Арыстакратыя (грэч. ἀριστεύς — знакаміты, высакароднага паходжання і κράτος — улада, дзяржава, магутнасць) — форма дзяржаўнага кіравання, калі ўлада належыць прывілеяванаму стану (у адрозненне ад аднаасобнай спадчыннай улады манарха, улады выбранага тырана ці дыктатара, улады дэмакратыі). Рысы гэтай формы кіравання ўласцівыя некаторым гарадам-дзяржавам антычнасці (Старажытны Рым, Спарта і г. д.) і некаторым сярэднявечным рэспублікам Еўропы. Ёй супрацьпастаўляюць раннюю дэмакратыю, у якой дзяржаўная ўлада прызнаецца належнай ўсёй супольнасці або большасці грамадзян. У аснове арыстакратыі ляжыць ідэя, што дзяржавай павінны кіраваць толькі абраныя, лепшыя людзі.
Навуковыя дысцыпліны і тэорыі |
|
---|---|
Агульныя прынцыпы і паняцці | |
Дзяржавы па палітычнай сіле і ўплыве | |
Віды палітыкі | |
Форма дзяржаўнага ладу | |
Сацыяльна-палітычныя інстытуты і галіны ўлады |
|
Дзяржаўны апарат і органы ўлады | |
Палітычны рэжым | |
Форма дзяржаўнага кіравання і палітычная сістэма | |
Палітычная філасофія, ідэалогія і дактрына | |
Выбарчая сістэма |
|
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.