For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for BOV.

BOV

BOV
Выява
Краіна паходжання
Аператар Югаславія
Вытворца TAM-Europe[d] і Yugoimport SDPR[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

BOV (сербахарв.: Borbeno Oklopno Vozilo) — бронетранспарцёр, выраблены ў Югаславіі.

Гісторыя

Сямейства бронетранспарцёраў BOV было распрацавана югаслаўскай фірмай TAM з Марыбара ў канцы 1970-х гадоў.

Бронеаўтамабілі ўпершыню выкарыставаны ў вайне ў Харватыі, дзе ўжываліся спецпадраздзяленнямі харвацкага МУС супраць сербскіх апалчэнцаў. Потым яны прымяняліся часцямі ЮНА ў Славеніі, а затым і на прасторах усёй былой Югаславіі. Харвацкія BOV-3 у 1991—1992 гадах збілі некалькі самалётаў ЮНА. Найбольш актыўна гэтыя машыны ўжываліся ў Косаве і Метохіі ў 1998—1999, калі падраздзяленні арміі Югаславіі праводзілі аперацыі па выцясненні албанскіх атрадаў. У ходзе вайны НАТА супраць СРЮ супрацьпаветраныя BOV-3 прымалі ўдзел у адлюстраванні авіяцыйных удараў.

Апісанне

Усе варыянты бронеаўтамабіляў маюць аднолькавую кампаноўку: у пярэдняй частцы размяшчаецца аддзяленне кіравання, затым баявое аддзяленне, а за ім — маторна-трансмісійнае. Наперадзе знаходзяцца месцы кіроўцы і камандзіра. Над іх сядзеннямі ў даху корпуса маюцца люкі.

Бронеаўтамабілі абсталёўваліся шасціцыліндравымі дызельнымі рухавікамі з паветраным астуджэннем F 6L 413f магутнасцю 148 к. с., якія дазваляюць развіваць хуткасць да 95 км/г. Рухавікі вырабляліся па ліцэнзіі з ФРГ. Каробка перадач ручная, пяць хуткасцяў для руху наперад і адна — назад.

Бранявая абарона складалася са сталёвых пласцін таўшчынёй 8 мм.

Асноўнымі задачамі машыны былі барацьба з дыверсантамі, абарона важных аб’ектаў і супрацьдзеянне беспарадкам.

Варыянты

Бронеаўтамабіль выпускаўся ў некалькіх варыянтах:

  1. BOV-1 — супрацьтанкавы браніраваны аўтамабіль. Таксама вядомы як POLO M-83. Абсталяваны двума кантэйнерамі з трыма пускавымі ўстаноўкамі мадэрнізаваных СТКР 3М14 «Малютка» ў кожным. Кантэйнеры ўстаноўлены на змантаванай на даху баявога аддзялення вежы. Знутры корпуса перазарадка пускавых установак немагчымая. Знешні выгляд бронеаўтамабіля трохі змяніўся — замест рубкі, якая маецца ў дэсантнага варыянту, была ўсталяваная вежа з пускавымі ўстаноўкамі. Перад люкам кіроўцы знаходзіцца тры назіральных прыбора і адзін перад люкам камандзіра. Прычым самі люкі знаходзяцца ў верхняй частцы пярэдняга нахільнага бронеліста.
  2. BOV-3 — версія для супрацьпаветранай абароны. Пры распрацоўцы было прынята рашэнне абсталяваць яе зенітнай устаноўкай M55A4B1, якая складаецца з трох 20-мм гармат Hispano-Suiza HSS-804. Хуткастрэльнасць — 750 стрэлаў у хвіліну. Далёкасць эфектыўнай стральбы па наземных цэлях — 2000 метраў, па паветраных — 1500 метраў.
  3. BOV-30 — прататып БТР супрацьпаветранай абароны з двайной мантаванай 30-мм гарматай. У масавую вытворчасць не пайшоў, было выраблена толькі некалькі асобнікаў.
  4. BOV-М — бронетранспарцёр для міліцыі. Гэтая версія ўзброена дымавым гранатамётам і кулямётам 7,62-мм і 12,7-мм.
  5. BOV-SN — версія аўтамабіля хуткай дапамогі.
  6. BOV-VP — бронетранспарцёр ваеннай паліцыі. Таксама вядомы як M-86. Бронетранспарцёр з дэсантным аддзяленнем на восем чалавек, не ўлічваючы камандзіра і кіроўцы. У кармавой частцы размешчаны дзве дзверы для дэсантавання. Узбраенне — 12,7 мм кулямёт, адкрыта ўсталяваны на даху баявога аддзялення. Па бартах знаходзіцца па тры пускавыя ўстаноўкі дымавых гранат BDK-79.

Сербскай абароннай кампаніяй Yugoimport SDPR таксама распрацаваны:

  • BOV-M10 — артылерыйская сістэма кантролю і кіравання.
  • BOV-M11 — браніраваны транспартны сродак разведкі.

Аператары

Крыніцы

  1. The Military Balance, 2022, p.250
  2. The Military Balance 2024. — P. 75.
  3. The Military Balance 2024. — P. 133.
  4. The Military Balance 2024. — P. 79.
  5. The Military Balance 2024. — P. 118.
  6. The Military Balance, 2022, p.146

Спасылкі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
BOV
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?