For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Варта (бронеаўтамабіль).

Варта (бронеаўтамабіль)

Варта
Выява
Усяго выраблена 200
Даўжыня
  • 6 800 міліметр
Шырыня 2 550 міліметр
Вышыня 2 700 міліметр
Ride height 400 міліметр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Варта» — украінская колавая бронемашына з узмоцненай супрацьміннай абаронай на шасі МАЗ-5434[1].

Гісторыя

Распрацоўшчыкам бронемашыны з’яўляецца прыватная кампанія «Українська бронетехніка»[2].

Дэманстрацыйны ўзор быў упершыню прадстаўлены 7 снежня 2015 года ў Кіеве.

28 снежня 2017 года першая партыя бронемашын была перададзена Міністэрству абароны Украіны[3].

Апісанне

Бронемашына мае звычайную кампаноўку з пярэднім размяшчэннем рухавіка, аддзяленнем кіравання ў сярэдняй частцы, у кармавой частцы размешчана дэсантнае аддзяленне.

Корпус зварны, выраблены са сталёвых бранявых лістоў ARMOX 560 шведскай вытворчасці. Браніраванне забяспечвае абарону ад бранябойных куль 7,62 × 39 мм[4]. Дно браніравана, ніжняя частка мае V-падобную форму для павышэння супрацьміннай стойкасці, забяспечваючы абарону экіпажа ад выбуху зарада магутнасцю да шасці кілаграмаў у тратылавым эквіваленце[4].

Лабавое шкло куленепрабівальнае, складаецца з двух шклаблокаў. У бартах баявога аддзялення маецца чатыры дзверы (2 дзверы прызначаныя для кіроўцы і камандзіра машыны, яшчэ 2 вядуць у дэсантнае аддзяленне).

Першы дэманстрацыйны ўзор быў узброены 12,7-мм кулямётам НСВТ, усталяваным у адкрытай зверху вежы тыпу «карона», аднак канструкцыя бронекорпуса дазваляе ўсталёўваць на дах вежу або баявы модуль масай да 550 кг. У якасці перспектыўных варыянтаў узбраення прапанаваны вежа тыпу БПУ-1 з 14,5-мм кулямёт КПВТ і 7,62 мм спараным кулямётам ПКТ або баявы модуль з 7,62-мм або 12,7-мм кулямётам[4].

Каробка перадач 9-ступеністая механічная[5]. На першым дэманстрацыйным узоры быў усталяваны рухавік ЯМЗ магутнасцю 270 к. с., аднак на наступныя машыны разглядалася магчымасць устаноўкі рухавіка Cummins магутнасцю 300 к. с.[4]

Бронемашына абсталявана сістэмай цэнтралізаванай падпампоўкі колаў[5][4]. Шыны імпартныя, вытворчасці нямецкай кампаніі Continental AG[4].

Варыянты і мадыфікацыі

120-мм самаходны мінамёт «Смерека» на выставе «Зброя та безпека-2021»
  • «Смерека» — 120-мм мінамёт на базе бронемашыны «Варта», у пераабсталяваным дэсантным адсеку ўсталяваны 120-мм мінамёт з боекамплектам 40 мін[6].
  • «Варта-2» — дэманстрацыйны ўзор быў прадстаўлены 11 кастрычніка 2016 года на выставе ўзбраення «Зброя та безпека-2016»[7]. Маса павялічана да 17,5 тон[8].
    • Санітарна-медыцынскі варыянт «Варта-2» — дэманстрацыйны варыянт быў прадстаўлены 10 кастрычніка 2017 года на выставе «Зброя та безпека-2017». Маса машыны 17 тон[5].
  • «Камрат» — праект бронемашыны «Варта» на шасі грузавіка КрАЗ-5233, аб распрацоўцы якога было абвешчана ў лютым 2020 года.

Акрамя таго, у красавіку 2019 года быў прадстаўлены грузавік КрАЗ-6322 з браняванай кабінай ад бронемашыны «Варта»[9].

Крыніцы

  1. Сергій Воронков. Бронеавтомобіль «Варта» витримує підрив 6 кг заряду в тротиловому еквіваленті // газета «Народна армія» від 29 жовтня 2016
  2. «До минулого літа фірма „Українська бронетехніка“ називалась „Укрглавпак“ і спеціалізувалася на виробництві тари із пластмаси і оптовій торгівлі»
    Аваков планує віддати півмільярда за броньовики помічнику Пашинського // «Нашi грошi» від 16 грудня 2015
  3. Минобороны и НГУ получили крупную партию бронеавтомобилей «Варта» Архівавана 2 студзеня 2018. // «AUTO-Consulting.UA» от 28 декабря 2017
  4. а б в г д е сообщение А. Б. Авакова в сети Facebook (7 декабря 2015)
  5. а б в Стартапи війни // газета «Прикордонник України» № 39 (5581) від 20 жовтня 2017, стор.4-5
  6. Сергій Воронков. Нова мобільна мінометна система розгортається за 12 секунд // «Народна армія» від 27 квітня 2017
  7. Чем будем давать по зубам. Репортаж с выставки «Зброя та Безпека 2016» Архівавана 6 кастрычніка 2018. // «AUTO-Consulting.UA» от 14 октября 2016
  8. Андрій Лисенко. Бойова машина класу MRAP — український варіант // "Народна армія" від 27 листопада 2017
  9. В Украине разработали новейший бронированный армейский грузовик Архівавана 12 красавіка 2019. // «AUTO-Consulting.UA» от 7 апреля 2019
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Варта (бронеаўтамабіль)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?