For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Буран (бронеаўтамабіль).

Буран (бронеаўтамабіль)

Буран

«Буран» на форуме «Армія 2021»
Тып: шматмэтавы лёгкабраняваны аўтамабіль
Гісторыя службы
Выкарыстоўвалася:

Расія Беларусь Арменія

Войны і канфлікты: Уварванне Расіі ва Украіну (2022)
Гісторыя вытворчасці
Гады вытворчасці: з 2017 года
Характарыстыкі
Даўжыня, мм: 5580
Шырыня, мм: 2270
Вышыня, мм: 2450
Экіпаж (разлік), чал.: 1 (кіроўца)

Буран — расійскі шматмэтавы лёгкабраніраваны бронеаўтамабіль, распрацаваны прадпрыемствам «Рида» (раней «Нижегородское авиационное общество»). Ключавой асаблівасцю машыны з’яўляецца модульная канструкцыя бронекорпуса[1].

Апісанне

Асновай сямейства з’яўляецца шасі «Буран CC» (Chassic Cab – «шасі і кабіна»). Гэта паўнапрывадны рамны двухвосевы аўтамабіль, створаны на аснове камерцыйнага грузавіка ГАЗ-3308 «Садко» з дызельным рухавіком ЯМЗ-534 магутнасцю 210 конскіх сіл. Па жаданні заказчыка ўсталёўваецца альбо аўтаматычная, альбо механічная каробка перадач[2]. Масты аснашчаны рысорнай падвескай, а кола дазваляе праехаць 50 км са спушчанай шынай[2]. Корпус і шкленне бронеаўтамабіля абараняюць ад вінтовачных куль і аскепкаў, а экіпаж абаронены ад падрыву 600 гр трацілу[2]. Грузападымальнасць без модуля складае 4 тоны. «Буран» здольны пераадольваць водныя перашкоды глыбінёй 1,2 метра дзякуючы шноркелю[3]. Аўтамабіль можа быць як леварульным, так і праварульным[1]. Браніраванне мае клас STANAG 2[4].

Модульная нагрузка

На «Буран» даступны да ўсталёўкі 7 модуляў, уключаючы пасажырскія, грузавыя і камбінаваныя[5]. Пасажырскія модулі дазваляюць перавозіць ад 5 да 10 чалавек у кузаве, таксама існуе VIP-мадыфікацыя з павышаным камфортам[5]. Модуль-фургон AMEV дазваляе ператварыць «Буран» у санітарны грузавік з месцамі для 4 насілак і двух пасажыраў. Модуль Cargo робіць з бронеаўтамабіля грузавік з нагрузкай у 10 тон[6]. Бронеаўтамабіль можа пастаўляцца заказчыку з некалькімі модулямі[1].

Аператары

  •  Расія – бронеаўтамабілі «Буран» мадыфікацыі АРС-6 былі заўважаны на ўзбраенні 141-га спецыяльнага матарызаванага палка падчас бітвы за Марыупаль[7].
  •  Беларусь – вырабляюцца ў розных мадыфікацыях пад назвай «Asilak» з 2019 года[8]. Выкарыстоўваецца як платформа для РСЗА «Флейта»
  •  Арменія – вырабляюцца ў розных мадыфікацыях пад назвай «Лусан» (арм.: լուսանРысь) на Чарэнцаванскім станкабудаўнічым заводзе з 2021 года[9].

Галерэя

Зноскі

  1. а б в Буран | Бронеавтомобиль БУРАН - официальный сайт | Нижний Новгород (руск.)(недаступная спасылка). buran. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2022. Праверана 8 жніўня 2022.
  2. а б в Характеристики | Бронеавтомобиль БУРАН - официальный сайт (руск.)(недаступная спасылка). buran. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2022. Праверана 8 жніўня 2022.
  3. Невоенный «Буран» гражданского назначения (руск.). Дром. Праверана 8 жніўня 2022.
  4. RIDA | BURAN CARGO / Специальные / Автомобили. ridacars.ru. Праверана 8 жніўня 2022.
  5. а б Модельный ряд | Бронеавтомобиль БУРАН - официальный сайт (руск.)(недаступная спасылка). buran. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2022. Праверана 8 жніўня 2022.
  6. Модификация CARGO (руск.)(недаступная спасылка). buran. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2022. Праверана 8 жніўня 2022.
  7. Что за российский бронеавтомобиль Buran замечен в Мариуполе? (руск.). AiF (12 красавіка 2022). Праверана 8 жніўня 2022.
  8. Бронеавтомобили ASILAK-1 будут выпускать в Беларуси - все подробности проекта (руск.). www.abw.by. Праверана 8 жніўня 2022.
  9. В Армении будут выпускать бронеавтомобили на российском шасси (руск.). Красная весна. Праверана 8 жніўня 2022.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Буран (бронеаўтамабіль)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?