For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Яўген Аляксандравіч Елязаранка.

Яўген Аляксандравіч Елязаранка

Футбол
Яўген Елязаранка
Поўнае імя Яўген Аляксандравіч Елязаранка
Нарадзіўся 4 ліпеня 1993(1993-07-04)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Крумкачы
Нумар 21
Маладзёжныя клубы
2006—2010 Беларусь Суворавец (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2011 Беларусь Дынама-2 (Мінск) 25 (4)
2012—2015 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 72 (1)
2016—2017 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 20 (2)
2017   Беларусь Гомель 20 (1)
2018 Беларусь Слуцк 3 (0)
2018—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 23 (0)
2019 Беларусь Ліда 13 (2)
2020 Беларусь Дняпро (Магілёў) 24 (8)
2021 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 2 (0)
2021 Беларусь Хваля (Пінск) 4 (0)
2022—2023 Беларусь Асіповічы 29 (3)
2023 Беларусь Колас (Чэрвень) 9 (2)
2024— Беларусь Крумкачы (Мінск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2014 Беларусь Беларусь (да 21) 8 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 жніўня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 верасня 2014

Яўген Елязаранка (нар. 4 ліпеня 1993, Асіповічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Крумкачы».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у Асіповічах, дзе трэнерам быў яго бацька — Аляксандр Мікалаевіч Елязаранка. Пазней вучыўся ў спецыяльным футбольным класе Мінскага сувораўскага вучылішча, адкуль трапіў у «Дынама-2».

У 2012 годзе перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе спачатку гуляў за дубль. У сезоне 2013 новы галоўны трэнер «Нафтана» Павел Кучараў далучыў Елязаранку да асноўнай каманды. Хутка замацаваўся ў асноўным складзе, дзе стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У сезоне 2014 стаў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У красавіку і ліпені 2014 года некаторы час не гуляў з-за траўм, але потым вяртаў месца ў аснове.

Са студзеня 2016 года праходзіў прагляд у салігорскім «Шахцёры», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[2]. Спачатку выхадзіў на замену, але потым замацаваўся ў стартавым складзе салігорцаў. У верасні 2016 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.

У пачатку 2017 года, аднавіўшыся ад траўмы, трэніраваўся з «Шахцёрам», але ў лютым накіраваўся на прагляд у «Гомель» і ў выніку ў сакавіку быў арандаваны гэтым клубам[3]. У складзе «Гомеля» неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе, аднак у канцы сезона страціў месца ў аснове. У снежні 2017 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[4].

У пачатку 2018 года трэніраваўся з «Шахцёрам», трапіў з камандай на першы (кіпрскі) збор. У лютым 2018 года, аднак, не трапіў на другі (турэцкі) збор салігорцаў і неўзабаве далучыўся да «Слуцка». У сакавіку 2018 года, па пагадненні бакоў разарваўшы кантракт з салігорцамі, афіцыйна стаў іграком слуцкага клуба[5]. Аднак, за паўгады згуляў за асноўную каманду случан толькі ў трох матчах чэмпіянату Беларусі і двух кубкавых. У ліпені 2018 года пакінуў «Слуцк» і перайшоў у мінскае «Тарпеда»[6], дзе замацаваўся ў аснове.

У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда» і адправіўся на прагляд ва ўзбекскую «Бухару»[7], аднак у выніку ў жніўні стаў іграком «Ліды»[8], дзе трывала гуляў у аснове.

У лютым 2020 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[9]. Дапамог магілёўскаму клубу атрымаць перамогу ў Другой лізе. У снежні 2020 года пакінуў «Дняпро»[10].

У лютым 2021 года стала вядома, што Елязаранка падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[11]. У ліпені 2021 года перабраўся ў пінскую «Хвалю»[12], аднак пераважна заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб[13].

У сакавіку 2022 года стаў іграком «Асіповічаў»[14], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сакавіку 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[15]. Пакінуў «Асіповічы» ў ліпені 2023 года[16] і неўзабаве далучыўся да чэрвеньскага «Коласа».

У красавіку 2024 года папоўніў склад «Крумкачоў»[17].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці (Санкт-Пецярбург). Далей трывала выступаў за зборную на працягу 2014 года.

Палітычныя погляды

[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[18][19].

  1. Evgeni Elesarenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Евгений Елезаренко подписал контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (10 сакавіка 2016). Праверана 8 жніўня 2024.
  3. "Шахтер" отдал Елезаренко в аренду "Гомелю" (руск.). football.by (13 сакавіка 2017). Праверана 8 жніўня 2024.
  4. Ситко, Афоаква, Адомако и еще четыре игрока покинули "Гомель" (руск.). football.by (6 снежня 2017). Праверана 8 жніўня 2024.
  5. Евгений Елезаренко перешел в "Слуцк" (руск.). football.by (13 сакавіка 2018). Праверана 8 жніўня 2024.
  6. Елезаренко перешел в минское "Торпедо" (руск.). football.by (24 ліпеня 2018). Праверана 8 жніўня 2024.
  7. Елезаренко на просмотре в «Бухаре», Капор подписал контракт с клубом (руск.). by.tribuna.com.
  8. Вратарь "Минска" и еще два игрока пополнили состав "Лиды" (руск.). football.by (10 жніўня 2019). Праверана 8 жніўня 2024.
  9. Елезаренко и Ходенков подписали контракты с "Днепром-Могилев" (руск.). football.by (12 лютага 2020). Праверана 8 жніўня 2024.
  10. Евгений Елезаренко покидает Днепр (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (12 снежня 2020). Праверана 8 жніўня 2024.
  11. 15 февраля "Нафтан" выходит из отпуска. Сейчас на контракте в клубе 8 игроков (руск.). football.by (5 лютага 2021). Праверана 8 жніўня 2024.
  12. Елезаренко перешел из "Нафтана" в "Волну" (руск.). football.by (17 ліпеня 2021). Праверана 8 жніўня 2024.
  13. "Волна" расторгла соглашения с Елезаренко и Ханкевичем (руск.). football.by (7 снежня 2021). Праверана 8 жніўня 2024.
  14. Кто еще фавориты Д2, звездные дебютанты, усиление "Осиповичей" и "Молодечно-2018" (+ таблица трансферов) (руск.). football.by (31 сакавіка 2022). Праверана 8 жніўня 2024.
  15. "Осиповичи" продлили контракты с тремя игроками (руск.). football.by (6 сакавіка 2023). Праверана 8 жніўня 2024.
  16. "По личным причинам". Самый опытный игрок "Осиповичей" покинул клуб (руск.). football.by (19 ліпеня 2023). Праверана 8 жніўня 2024.
  17. Экс-игрок "Шахтёра", "Гомеля" и "Днепра" будет выступать за "Крумкачы" (руск.). football.by (17 красавіка 2024). Праверана 8 жніўня 2024.
  18. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  19. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Яўген Аляксандравіч Елязаранка
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?