For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Эканоміка Францыі.

Эканоміка Францыі

Дэфанс, фінансавы хаб Парыжа

Францыя — буйная высокаразвітая краіна, член Вялікай Сямёркі. У Парыжы размешчана штаб-кватэра АЭСР. Па памерах ВУП па ППЗ (каля 3 трлн даляраў у 2019) Францыя адносіцца да еўрапейскіх лідараў і замыкае сусветную дзясятку. Краіну характарызуюць вельмі высокія значэнні ВУПу на душу насельніцтва (47 000 даляраў) і ІЧР (0,901). Гаспадарка Францыі мае постіндустрыяльную галіновую структуру. На сферу паслуг прыходзіцца 78,8 % ВУП краіны, тут працуе больш за 77 % занятага насельніцтва.[1] У шматгаліновай прамысловасці вядучую ролю адыгрываюць машынабудаванне і хімічная прамысловасць. Адметная роля Францыі ў авіяракетнай індустрыі (еўрапейскі кансорцыум Airbus, штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Тулузе). У спіс Fortune Global 500 у 2015 уваходзіла 31 французская кампанія, што ставіць Францыю вышэй за Германію і Злучанае Каралеўства. У 1999—2002 годзе разам з яшчэ 11 еўрапейскімі краінамі перайшла на еўра (старая валюта — французскі франк); з’яўляецца часткай Еўрапейскага адзінага рынку.

У Францыі змяшаная эканоміка з перавагай прыватнага сектара і значным дзяржаўным складнікам у такіх галінах як чыгуначны транспарт, атамная энергетыка, авіябудаўніцтва і тэлекамунікацыі. Пачынаючы з 1990-х роля дзяржавы ў эканоміцы няўхільна зніжаецца. Францыя з’яўляецца адным з найбуйнейшых магнітаў для інвестыцый сярод развітых краін, сама ж уваходзіць у дзясятку сусветных інвестараў. Парыжская фондавая біржа, заснаваная яшчэ Людовікам XV, (з 2007 года філіял NYSE Euronext group) у Еўропе па масштабах саступае толькі Лонданскай. Французскімі з’яўляюцца найбуйнешае страхавое агенства свету AXA і банкі BNP Paribas ды the Crédit Agricole, што ўваходзяць у сусветную дзясятку. Непадалёк ад Ніцы размяшчаецца тэхнапарк Сафія-Антыпаліс. Сусветны лідар па прыёме замежных турыстаў.

Маюцца значныя эканамічныя праблемы. Узровень беспрацоўя ў 2016—2017 складаў каля 10 %, у 2015 каля 15 % насельніцтва жылі за рысай беднасці. Усё гэта час ад часу выліваецца ў вулічныя пратэсты, самымі масавымі з якіх у бягучым дзесяцігоддзі стаў Рух жоўтых камізэлек, што распачаўся ў канцы 2018 пасля чарговага павышэння цаны на бензін.

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]
АЭС Катэном. Францыя мае найвышэйшы ў свеце % электраэнергіі, выпрацаваны на АЭС

Францыя — адзін з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў электраэнергіі ў Еўропе і свеце. Энергетыка Францыі функцыянуе ва ўмовах вострага недахопу ўласных паліўных рэсурсаў. Аднак наяўнасць буйных запасаў уранавай сыравіны спрыяла развіццю атамнай электраэнергетыкі, па маштабах якой Францыя саступае толькі ЗША. У 2016 годзе ў Францыі працавала 58 ядзерных рэактараў, на якіх ў 2017 годзе было выпрацавана 71,6 % электраэнергіі.[2] Дзякуючы атамнай энергетыцы, Францыя займае апошняе месца ў G7 па выкідах дыяксіду вугляроду. Вуглевадародная электраэнергетыка ў 2016 забяспечвала ўсяго 8,6 % патрэб краіны. На ўзнаўляльныя крыніцы прыходзіцца 19,8 % выпрацаванай электраэнергіі (2016). Большая іх палова (12,2 % у 2014 годзе) прыпадае на невялікія ГЭС у Цэнтральным масіве, Пірэнеях і Альпах. Хуткімі, але павальнейшымі чым у Германіі ці Іспаніі, тэмпамі развіваюцца ветравая і сонечная энергетыка.

У партовых гарадах дзейнічаюць нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Французскім нафтавым гігантам і адной з найбуйнейшых ТНК у свеце з’яўляецца кампанія Total.

Металургія, якая некалі адыгрывала вырашальную ролю ў структуры прамысловасці, сёння страціла сваё вызначальнае значэнне. У 2018 Францыя выплавіла 15,4 млн тон сталі — 15 месца ў свеце і 3-е ў ЕС пасля Германіі і Італіі.[3] Выкарыстанне пераважна імпартнай сыравіны абумовіла зрух вытворчасці ў прыморскія раёны. Буйныя металургічныя камбінаты працуюць у партовых цэнтрах Дзюнкерк і Фос (раён Марселя).

Штаб-кватэра Пежо-Сітраэн

Машынабудаванне забяспечвае каля 40 % кошту прадукцыі апрацоўчай прамысловасці. Вядучую ролю ў ім адыгрывае транспартнае машынабудаванне, якое спецыялізуецца на вытворчасці аўтамабіляў (канцэрны «Пежо-Сітраэн» — 6-ы ў свеце і другі ў Еўропе аўтаканцэрн і «Рэно»), авіяцыйнай («Аэробус») і ракетнай («Аэраспэйс») тэхнікі, у меншай ступені — суднаў (ваенных і спецыялізаваных). Найбуйнейшыя цэнтры размешчаны ў Ліёнскай і Парыжскай агламерацыі. У 2010-х Францыя штогод вырабляе каля 2 млн аўтамабіляў (2,2 млн і 10-е месца ў свеце ў 2018, у 1990-х французскі аўтапрам быў чацвёртым у свеце) Па вытворчасці прадукцыі авіяракетнай прамысловасці (цэнтры Тулуза, Бардо, Буржэ) Францыя лідзіруе ў Еўропе. Развіта вытворчасць электронікі і электратэхнікі.

І ўсё ж такі найбольш развітай і маштабнай галіной недарэмна лічыцца хімічная прамысловасць. Францыя — адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі, у тым ліку каўстычнай соды, сінтэтычнага каўчуку, пластмас, мінеральных угнаенняў, фармацэўтычных тавараў (самы значны вытворца — кампанія Sanofi). Кампанія «Мішлен» уваходзіць у Топ-3 сусветных вытворцаў шын. Вялікай папулярнасцю на сусветным рынку карыстаюцца французская парфумерыя і касметыка. На апошняй спецялізуецца кампанія L’Oreal, якая па маштабах вытворчасці не мае роўных у свеце.

Выпускаюцца спажывецкія тавары і тавары раскошы (канцэрны «Луі Вітон» і Kering S.A.(«Гучы», «Іў Сен Ларан», «Брыёні» ды інш.)). «Данон» — найбуйнейшы харчовы канцэрн, сусветны лідар у вырабе мінеральнай вады.

Сельская гаспадарка

[правіць | правіць зыходнік]

Францыя — найбуйнейшы ў Еўропе вытворца сельскагаспадарчай прадукцыі (20 % ад усёй вытворчасці ў ЕС). Гэтаму спрыяюць выдатныя агракліматычныя рэсурсы, прымяненне сучасных тэхналогій ды аграрная палітыка ЕС. Па экспарце прадукцыі сельскай гаспадаркі займае першае месца ў ЕС і трэцяе ў свеце. На долю сельскай гаспадаркі прыпадае прыкладна 2 % ВУП, на долю аграпрамысловага комплексу — больш за 4 %. У 2007 сельская гаспадарка Францыі атрымала 8 млрд еўра еўрапейскіх субсідый, у агарарным жа комплексе было створана прадукцыі на 33 млрд еўра. У структуры сельскай гаспадаркі Францыі суадносіны раслінаводства і жывёлагадоўлі прыкладна роўныя.

У раслінаводстве вядучай з’яўляецца збожжавая гаспадарка. Занальны характар размяшчэння ўласцівы для пасеваў пшаніцы, кукурузы і ячменю. Значныя пасевы бульбы і цукровых буракоў, па вытворчасці якіх Францыя — сусветны лідар. Асноўны раён іх вытворчасці — Паўночна-Французская нізіна, тут жа размяшчаецца і большасць цукровых заводаў. Паўсюдна развіта агародніцтва і пладаводства. Францыі належыць 2-е месца ў Еўропе і 4-е ў свеце па вытворчасці вінаграду.[4] Галоўны раён вінаградарства — Лангедок. Асноўная частка ўраджаю выкарыстоўваецца ў вінаробстве. Экспартныя марачныя віны вырабляюцца ў раёне Бардо, у Шампані, даліне ракі Луары. Самі ж французы аддаюць перавагу ружовым вінам. Заморскія тэрыторыі (Марцініка, Рэюньён) слаўныя зборам цукровага трыснягу і вытворчасцю рому з яго.

Галоўная галіна жывёлагадоўлі — развядзенне буйной рагатай жывёлы мяса-малочнага кірунку. Развіты птушкагадоўля, свінагадоўля і конегадоўля. Францыя ўваходзіць у групу сусветных лідараў па пагалоўі буйной рагатай жывёлы, свіней, птушкі, вытворчасці малака, яек, мяса.

Рыбныя рэсурсы Францыі моцна спустошаны. Большую частка ўлову ў рэках і азёрах складае стронга, якую разводзяць штучна. У Біскайскім заліве вядзецца здабыча сардзін, камбалы і селядцоў, а таксама амараў, крэветак і малюскаў.

Банкаўскі сектар

[правіць | правіць зыходнік]

Найбольшае значэнне ў сферы паслуг краіны мае фінансавая дзейнасць. Банкі Францыі яшчэ з сярэдзіны XIX ст. займалі вядучыя пазіцыі не толькі ў эканоміцы краіны, але і ў свеце. Па ўзроўні канцэнтрацыі банкаўскай дзейнасці Францыя ўваходзіць у лік вядучых сусветных дзяржаў. З 50 найбуйнейшых банкаў свету шэсць з’яўляюцца французскімі.

Двухпавярховы цягнік TGV ляціць па віядуку Сіз-Балазон

Адной з найбольш развітых і збалансаваных у свеце з’яўляецца транспартная сістэма Францыі. Найбуйнейшым транспартным вузлом краіны з’яўляецца Парыж. Ад яго ў радыяльным напрамку разыходзяцца найважнейшыя аўтамабільныя і чыгуначныя шляхі, якія злучаюць сталіцу з найбуйнейшымі гарадамі Францыі і сталіцамі іншых еўрапейскіх дзяржаў. У Парыжы знаходзяцца і найбуйнейшыя міжнародныя аэрапорты.

Сустветную вядомасць атрымалі цягнікі TGV (фр.: train à grande vitesse) — сетка хуткасных электрацягнікоў. Першая лінія была адкрыта ў 1981 годзе паміж Парыжам і Ліёнам. Цягнікі рухаюцца з хуткасцю да 320 км/гадз.

Ва ўнутраных пасажыра- і грузаперавозках лідзіруюць аўтамабільны і чыгуначны транспарт. Большасць гарадоў звязаны паміж сабой сеткай высакахуткасных магістралей. Імпарт вялікіх аб’ёмаў нафты і газу абумовіў развіццё разгалінаванай сістэмы трубаправодаў. Марскі і авіятранспарт абслугоўваюць пераважна знешнія сувязі. Галоўныя марскія парты — Гаўр, Бардо, Марсель.

Сад de Marqueyssac, адзін з Выбітных садоў Францыі

Францыя — сусветны лідар па развіцці турызму. Маючы мноства прывабных прыродных ландшафтаў і шмат помнікаў культуры, Францыя ператварыла турызм у адну з найважнейшых галін сваёй гаспадаркі, якая дае не менш за 9 % ВУП і забяспечвае больш за 2,9 млн працоўных месцаў.[5] Штогод краіну наведваюць больш за 80 млн замежных турыстаў, якія накіроўваюцца на Французскае Міжземнамор’е, Французскія Альпы і ў Парыж — найбуйнейшы цэнтр не толькі замежнага, але і ўнутранага турызму. Галоўны міжземнаморскі турысцка-рэкрэацыйны раён Францыі — Французская Рыўера, або Блакітны бераг (Côte d’Azur) — участак узбярэжжа, які працягнуўся на 115 км ад Тулона на Ментоны ля франка-італьянскай мяжы. «Сталіца» Французскай Рыўеры — курортны горад Ніца, у якім турызм дае працу палове насельніцтва. Яшчэ адным буйным турысцкім раёнам з’яўляецца даліна Луары са шматлікімі сярэднявечнымі і пазнейшага часу замкамі.

Самымі папулярнымі сярод турыстаў аб’ектамі ў XXI стагоддзі застаюцца Эйфелева вежа, Версальскі палацава-паркавы комплекс, Нацыянальны музей натуральнай гісторыі, акведук Пон-дзю-Гар, Трыумфальная арка і Сент-Шапель, Мон-Сен-Мішэль. Асобна можна выдзеліць музеі, паміж якіх вылучаецца парыжская тройка — Луўр, Арсэ з імпрэсіяністамі, і Цэнтр Пампіду з сучасным мастацтвам. Выклікае цікавасць праект пад назвай «Выбітныя сады Францыі», які ўключае каля 200 помнікаў ландшафтна-паркавага дызайну.

Знешні гандаль

[правіць | правіць зыходнік]

Францыя экспартуе транспартныя сродкі, прадукцыю харчовай прамысловасці, фармацэўтыку і касметыку, турыстычныя і IT-паслугі; імпартуе нафту і іншае паліва ды сыравіну, камп’ютарную тэхніку і смартфоны, аўтамабілі, трапічную садавіну, IT-паслугі. Асноўныя гандлёвыя партнёры — дзяржавы ЕС (Германія (15 % экспарту, 18 % імпарту), Бельгія (8 % і 10 %) Іспанія (7 % і 7 %), Італія); а таксама Вялікабрытанія, ЗША, Кітай.[6]

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Эканоміка Францыі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?