For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Эканоміка Грэцыі.

Эканоміка Грэцыі

Эканоміка Грэцыі
Эканамічныя паказчыкі
Валюта 1 еўра (ευρώ) = 100 цэнтаў (λεπτά)
Міжнародныя
арганізацыі
ЕС, СГА, АЭСР, АЧЭС
Статыстыка
ВУП (намінальны) 238 мільярдаў $
ВУП на душу насельніцтва па ППЗ 18 885 $[1]
Інфляцыя (ІСК) 0,3 ± 0,1 %[2]
Эканамічна актыўнае насельніцтва 4,782,962
Знешні гандаль
Дзяржаўныя фінансы
Калі не абумоўлена іншае, усе прадстаўленыя лічбы ў доларах ЗША

Эканоміка Грэцыі з’яўляецца 44-й па велічыні ў свеце з намінальным валавым унутраным прадуктам (ВУП) у $238 мільярдаў у год. Апроч таго, яна займае 53-е месца ў свеце паводле парытэта пакупніцкай здольнасці з $286 мільярдаў у год. Па стане на 2015 год, Грэцыя з’яўляецца 15-й эканомікай з 28-мі краін Еўрапейскага Саюза. Дзяржава займае 38-е і 44-е месцы ў свеце з $18,064 і $26,449 па намінальным ВУП на душу насельніцтва і па парытэце пакупніцкай здольнасці на душу насельніцтва адпаведна.

Грэцыя з’яўляецца развітой краінай з эканомікай, заснаванай на сферы паслуг (82,8 %) і прамысловасці (13,3 %). У 2015 годзе сельскагаспадарчы сектар склаў 3,9 % ад агульнага аб’ёму вытворчасці. Важнымі галінамі прамысловасці з’яўляюцца турызм і суднаходства. З 18 мільёнамі турыстаў у 2013 годзе па наведвальнасці Грэцыя заняла сёмае месца ў Еўрапейскім Саюзе і 16-е месца ў свеце. Гандлёвы флот Грэцыі з’яўляецца самым буйным у свеце з 15 % сусветнага дэдвейта па стане на 2013 год. Павелічэнне попыту на міжнародныя марскія перавозкі паміж Грэцыяй і Азіяй прывяло да беспрэцэдэнтных інвестыцый у суднабудаўнічую прамысловасць.

Краіна таксама з’яўляецца важным вытворцам сельскагаспадарчай прадукцыі ў рамках Еўрапейскага Саюза. Грэцыя мае найбуйнейшую эканоміку на Балканскім паўвостраве і з’яўляецца галоўным рэгіянальным інвестарам. Яна з’яўляецца важным гандлёвым партнёрам Албаніі, Балгарыі, Румыніі, Сербіі і Паўночнай Македоніі. Грэчаская тэлекамунікацыйная кампанія «OTE» стала важным гандлёвым партнёрам у былой Югаславіі і іншых балканскіх краінах.

Грэцыя стала адной з краін-заснавальніц арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) і арганізацыі чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЧЭС). Краіна далучылася да арганізацыі, якая сёння з’яўляецца Еўрапейскім Саюзам у 1981 годзе, а ў 2001 годзе прыняла еўра ў якасці нацыянальнай валюты, замяніўшы грэчаскую драхму па курсе 340,75 драхмаў за еўра. Апроч таго, Грэцыя з’яўляецца членам Міжнароднага валютнага фонда і Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Другая сусветная вайна (1939—1945) спустошыла эканоміку краіны, але высокі ўзровень эканамічнага росту з 1950 па 1980 гады быў названы «грэчаскім эканамічным цудам». З 2000 года Грэцыя перажывала высокія тэмпы росту ВУП, якія перавышалі сярэдні ўзровень у Еўразоне і дасяглі свайго піку на ўзроўні 5,8 % у 2003 годзе і 5,7 % у 2006 годзе. Пасля наступнай Вялікай рэцэсіі і даўгавога крызісу ў Грэцыі, які знаходзіўся ў цэнтры ўвагі ў рамках Еўрапейскага даўгавога крызісу, эканоміка пайшла на спад, а тэмпы росту рэальнага ВУП складалі −0,3 % у 2008 годзе, −4,3 % у 2009 годзе, −5,5 % у 2010 годзе, −9,1 % у 2011 годзе, −7,3 % у 2012 годзе і −3,2 % у 2013 годзе. У 2011 годзе дзяржаўны доўг краіны дасягнуў €356 мільярдаў (172 % ад намінальнага ВУП). Пасля перамоваў аб найбуйнейшай рэструктурызацыі доўгу ў гісторыі з прыватным сектарам Грэцыя знізіла пазыковую нагрузку да €280 мільярдаў (137 % ад ВУП), а таксама дасягнула росту рэальнага ВУП на 0,7 % у 2014 годзе пасля шасці гадоў рэцэсіі, але ў 2015 годзе эканоміка краіны зноў пайшла на спад.

  1. World Bank Open DataСусветны банк. Праверана 27 мая 2019.
  2. http://www.imf.org/external/datamapper/PCPIEPCH@WEO?year=2016
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Эканоміка Грэцыі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?