For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Адукацыя ў Грэцыі.

Адукацыя ў Грэцыі

Афінская акадэмія — нацыянальная акадэмія Грэцыі і найвышэйшая навукова-даследчая ўстанова ў краіне.

Грэкі маюць даўнюю традыцыю навучання ў пайдэі (адукацыі). Пайдэя была адной з самых галоўных сацыяльных каштоўнасцяў у грэчаскім і эліністычным свеце, а першая еўрапейская установа, падобная на ўніверсітэт, з'явілася ў 5 стагоддзі ў Канстанцінопалі і эксплуатавалася ў розных формах да 1453 года, калі горад захапілі войскі Асманскай імперыі[1]. Універсітэт у Канстанцінопалі быў першай свецкай установай вышэйшай адукацыі ў хрысціянскай Еўропе, паколькі там не вучылі рэлігійным навукам[2], і першым універсітэтам у свеце, улічваючы першапачатковы сэнс універсітэта як карпарацыі студэнтаў[1].

Сучасная адукацыя ў Грэцыі з'яўляецца абавязковай для ўсіх дзяцей ва ўросце ад 6 да 15 гадоў. Яна ўключае пачатковую (грэч. Δημοτικό Σχολείο — 6 класаў) і няпоўную сярэднюю (грэч. Γυμνάσιοгімназія, 3 класы) адукацыю. Існуюць дашкольныя ўстановы: яслі-сады (грэч. Παιδικός σταθμός) для дзяцей ад 2,5 гадоў, якія працуюць асобна ў складзе дзіцячых садкоў (грэч. Νηπιαγωγείο)[3].

Неабавязковую сярэднюю адукацыю, згодна з адукацыйнай рэформай 1997 года, можна атрымаць у двух тыпах адукацыйных устаноў: агульным ліцэі (з 1997 называліся грэч. Ενιαίο Λύκειο, у 2006 годзе перайменаваны на грэч. Γενικό Λύκειο) і ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі (грэч. Τεχνικό Επαγγελματικό Εκπαιδευτήριο — тэхнікумах). Працягласць навучання ў агульным ліцэі складае 2 ці 3 гады з атрыманнем узроўню сярэдняй адукацыі А, у тэхнікуме — 3 гады з атрыманнем узроўню адукацыі Б. Атэстат агульнага ліцэя толькі сведчыць аб завяршэнні курса сярэдняй адукацыі, атэстат тэхнікума ўзроўню Б дае права працаўладкавання па спецыяльнасці. Пры гэтым захоўваецца магчымасць узаемнага пераходу навучэнцаў з адной установы ў іншае. Адукацыйнымі установамі неабавязковай сярэдняй адукацыі таксама з'яўляюцца інстытуты прафесійнай падрыхтоўкі (грэч. Ινστιτούτο Επαγγελματικής Κατάρτισης), якія прадастаўляюць афіцыйную, але некласіфікаваную адукацыю, паколькі яны прымаюць як выпускнікоў гімназій, так і ліцэяў.

Згодна з дзеючай Канстытуцыі Грэцыі (арт. 16.8), заснавання недзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў у краіне забаронена[4]. Дзяржаўную вышэйшую адукацыю можна атрымаць ва ўніверсітэтах і інстытутах тэхнічнай адукацыі (грэч. Τεχνολογικό Εκπαιδευτικό Ίδρυμα). Паступіць у іх можна па выніках экзаменаў пасля другога ці трэцяга класа ліцэя. Акрамя таго, ва ўзросце 22 поўных гадоў у выніку лёсавання можна стаць студэнтам Грэчаскага адкрытага універсітэта. Навучальны год ва ўніверсітэтах працягваецца ў Грэцыі з 1 верасня па 21 чэрвеня, у той час як уласна выкладанне пачынаецца 11 вересня і заканчваецца 15 чэрвеня. На працягу года існуюць канікулы, прымеркаваныя да Калядным святах і Вялікадня, сумарная працягласць якіх не перавышае 4 тыдняў.[5]

Сярод самых прэстыжных універсітэтаў Грэцыі: Нацыянальны ўніверсітэт імя Кападыстрыі, Афінскі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Фесаланікійскі ўніверсітэт Арыстоцеля, Афінскі ўніверсітэт эканомікі і бізнесу, Афінскі аграрны ўніверсітэт, Афінская школа мастацтваў, Універсітэт «Пантэон», Універсітэт Пірэя, Універсітэт Цэнтральнай Грэцыі, Універсітэт Македоніі[6] (Гл. таксама пералік інстытутаў тэхнічнай адукацыі).

  1. а б Jerome Bump, University of Constantinople(недаступная спасылка). The Origin of Universities. University of Texas at Austin. Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2009. Праверана 2 мая 2016.
  2. Tatakes, Vasileios N.; Moutafakis, Nicholas J. (2003). Byzantine Philosophy. Hackett Publishing. p. 189. ISBN 0-87220-563-0.
  3. Сістэма адукацыі Грэцыі
  4. Конституція Греції
  5. Eurybase — Descriptions of National Education Systems and Policies Архівавана 25 мая 2010.
  6. Пералік універсітэтаў
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Адукацыя ў Грэцыі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?