For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Франсуа дэ Гіз.

Франсуа дэ Гіз

Франсуа дэ Гіз
фр.: François de Guise
Франсуа I Латарынгскі, герцаг дэ Гіз.
Франсуа I Латарынгскі, герцаг дэ Гіз.
2-і герцаг дэ Гіз
12 красавіка 1550 — 24 лютага 1563
Папярэднік Клод I дэ Гіз
Пераемнік Генрых I дэ Гіз

Нараджэнне 17 лютага 1519(1519-02-17)[1] ці 24 лютага 1519[2]
Смерць 24 лютага 1563(1563-02-24)[1][4][…] (44 гады)
Месца пахавання
Род Гізы[d][3]
Бацька Клод дэ Гіз[3]
Маці Антуанета дэ Бурбон-Вандом[3]
Жонка Anna of Este[d][3][5]
Дзеці Henry I of Lorraine, duke of Guise[d][6], Charles of Lorraine, duke of Mayenne[d][6], Louis II of Lorraine, cardinal of Guise[d][6], Catherine-Marie, Duchess of Montpensier[d][6], Antoine de Guise[d][7], François de Guise[d][7] і Max de Guise[d][7]
Званне генерал-палкоўнік[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франсуа I Латарынгскі (фр.: François I le Balafré de Lorraine, duc de Guise; 17 лютага 1519, Бар-ле-Дзюк — 24 лютага 1563, Арлеан) — 2-і герцаг дэ Гіз (1550—1563), граф, затым герцаг Амальскі і Пэр Францыі, маркіз дэ Маен, барон, затым прынц дэ Жуанвіль, вялікі камергер і вялікі лоўчы Францыі. Французскі ваенны і дзяржаўны дзеяч часоў Рэлігійных войнаў у Францыі, старэйшы сын Клода I (20 кастрычнка 1496 — 12 красавіка 1550), герцага дэ Гіза, і Антуанеты дэ Бурбон-Вандом (1493—1583).

Сям’я Франсуа Гіза

[правіць | правіць зыходнік]

Жонка: (з 29 красавіка 1548[8]) Ганна д'Эстэ (15311607), графіня дэ Жызор, дачка Эркале II д'Эстэ, герцага Ферары, Мадэны і Рэджыё і Рэнэ Французскай, дачцэ караля Людовіка XII. Мелі 7 дзяцей:

Франсуа ўславіўся ў 1552 годзе абаронай Меца супраць 60000 арміі імператара Карла V, выратаваў гонар французскай зброі ў бітве пры Рэнці (1554), ваяваў у 1556—1557 гг. у Італіі, адняў у 1558 г. у англічан Кале пасля двухсотгадовага валадарства і ўзяў Тыянвіль.

Пры слабым каралю Францыску II, жанатым на яго пляменніцы, Марыі Сцюарт, Гіз, разам з братам, Шарлем Гізам, кардыналам Латарынгскім, забраў у свае рукі ўсю ўладу ў Францыі. З фанатычнай лютасцю Гіз пераследваў пратэстантаў і знішчыў амбуазскую змову, прычым узяў у палон прынца Кандэ.

Пасля смерці Францыска II, якая настала ў 1560 годзе, Гіз утварыў трыумвірат з канетаблем Манмарансі і маршалам Сент-Андрэ, да якога затым далучыўся Антуан, кароль Наварскі. У сакавіку 1562 года Гіз уладкаваў масавае вынішчэнне пратэстантаў у Васі. З прычыны гэтай разні пачалася Першая гугеноцкая вайна, у якой спачатку поспех Гізу спрыяў: ён узяў Руан, разбіў гугенотаў пры Дро ў 1562 годзе, але пры аблозе Арлеана быў здрадліва застрэлены гугенотам Пальтро дэ Меры. Пасля яго сын, Генрых I, адзін з арганізатараў Варфаламееўскай ночы, адпомсціў за забойства бацькі, знішчыўшы главу гугенотаў, Гаспара дэ Каліньі.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. https://www.britannica.com/biography/Francois-de-Lorraine-2e-duc-de-Guise
  3. а б в г д е http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine6.html Праверана 11 студзеня 2016.
  4. Frans av Guise // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. а б в г http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine6.html Праверана 15 студзеня 2016.
  7. а б в Lundy D. R. The Peerage
  8. па іншых даных — 4 снежня 1548
  • Brisset, «François de G.» (1840);
  • Valincour, «Vie de François duc de G.» (1881);
  • Cauvin, «Vie de François de Lorraine» (1885).
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Франсуа дэ Гіз
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?