For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Антуан дэ Бурбон.

Антуан дэ Бурбон

Антуан дэ Бурбон
фр.: Antoine de Bourbon
Антуан дэ Бурбон. Партрэт працы Франсуа Клуэ, 1560 г.
Антуан дэ Бурбон. Партрэт працы Франсуа Клуэ, 1560 г.
Сцяг Кароль Навары
25 мая 1555 — 17 лістапада 1562
Сумесна з Жанна д’Альбрэ (1555 — 1562)
Сцяг герцаг дэ Вандом
25 сакавіка 1537 — 17 лістапада 1562
Папярэднік Карл IV дэ Бурбон
Пераемнік Генрых IV Наварскі

Нараджэнне 22 красавіка 1518[1][2][…]
Смерць 17 лістапада 1562[1][2][…] (44 гады)
Месца пахавання
Род Бурбоны
Бацька Карл IV дэ Бурбон
Маці Франсуаза Алансонская
Жонка Жанна д'Альбрэ
Дзеці сыны: Генрых, Генрых III Наварскі, Людовік
дочкі: Мадлен, Кацярына дэ Бурбон
ад Луізы дэ ла Бердэзьер
сын: Карл III дэ Бурбон (архібіскуп Руанскі)
Дзейнасць палітыка[3] і ваенная справа[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антуан дэ Бурбон (фр.: Antoine de Bourbon, duc de Vendome; 22 красавіка 1518 — 17 лістапада 1562) — герцаг дэ Вандом, глава дому Бурбонаў (15371562), кароль Навары (15551562), бацька першага французскага караля з дому Бурбонаў Генрыха IV Наварскага.

Антуан дэ Бурбон нарадзіўся ў Ла-Феры, Пікардыя, Францыя, і быў сынам Карла IV дэ Бурбон, герцага Вандомскага (2 чэрвеня 148925 сакавіка 1537) і яго жонкі Франсуазы Алансонскай (149014 верасня 1550)[4]. Старэйшы брат герцага Энгіенскага і Луі дэ Бурбона, прынца Кандэ.

20 кастрычніка 1548 года ў Мулене Антуан ажаніўся з Жаннай д’Альбрэ, дачкой Генрыха д’Альбрэ, караля Навары, і яго жонкі Маргарыты Ангулемскай[5]. Дзякуючы гэтаму шлюбу, пасля смерці цесця ў 1555 годзе, ён стаў графам Фуа, Бігора, Арманьяка, Перыгора, віконтам Беарна і каралём Навары. Навара была акупавана Іспаніяй у 1512 годзе, і Антуан паспрабаваў вярнуць яе сабе.

Герцаг ніколі не меў цвёрдых рэлігійных перакананняў і досыць лёгка змяняў сваю канфесійную прыналежнасць у залежнасці ад сітуацыі[6]. У перыяд міру вярнуўся да каталіцтва, што аддаліла яго ад жонкі[7]. Меў сувязь з Луізай дэ Ла Берадзьер, «красуняй Руэ», якая ў 1555 годзе нарадзіла яму сына (Шарль III дэ Бурбон (15541610), архібіскуп руанскі). Антуан праславіўся як легкадумны і ненадзейны чалавек. Ён часта расчароўваў сваіх паслядоўнікаў, заляцаючыся са сваімі праціўнікамі.

Хоць ягоны брат і быў главой пратэстантской фракцыі, Антуан не меў жадання марнаваць большую частку свайго жыцця на барацьбу з каралём Францыі. Калі Кацярына Медычы, рэгентка пры сваім малалетнім сыне Карле IX Французскім, прапанавала яму ў 1561 годзе пасаду генерал-лейтэнанта каралеўства, герцаг пагадзіўся[8]. Калі ягоная жонка ў 1562 годзе дазволіла гугенотам разграміць капліцу Вандомаў і цэрквы ў горадзе, ён пагражаў адправіць яе ў жаночы кляштар[9]. У выніку ёй давялося шукаць прытулку ў Беарне.

У тым жа годзе ён аблажыў і ўзяў захоплены гугенотамі Руан, дзе і быў смяротна паранены 13 лістапада 1562 года[5]. Памёр недалёка ад Андэлі (Эр).

Герб Антуана дэ Бурбона.

Дзеці ад Жанны д’Альбрэ:

  • Генрых (1551—1553), герцаг Бамон
  • Анры дэ Бурбон (1553—1610), пасля кароль Навары (1572—1610) пад імем Генрыха III, затым кароль Францыі (1589—1610) пад імем Генрыха IV
  • Людовік (1555—1557), граф Марль
  • Мадлен (1556)
  • Кацярына дэ Бурбон (1559—1604), герцагіня д’Альбрэ, графіня д’Арманьяк і дэ Радэз; у шлюбе з Генрыхам II Добрым, герцагам Латарынгіі.

Дзеці ад Луізы дэ ла Бердэзьер:

  • Шарль (1554—1610), архібіскуп Руанскі
  • Бэн Олдрыдж выканаў ролю Антуана Бурбона ў тэлесерыяле «Царства», ЗША, 2013-2016 гг.
  • Нікалас Бернс выканаў ролю Антуана Бурбона ў тэлесерыяле «Каралева змей», ЗША, 2022 г.
  • Антуан Бурбон з'яўляецца другарадным героем рамана Аляксандра Дзюма-бацькі «Дзве Дыяны» (1847).
  • Персанаж рамана Генрыха Мана «Маладыя гады караля Генрыха IV».
  1. а б Antonio de Borbón // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Anthony Of Bourbon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Trevor Dupuy, Curt Johnson and David L. Bongard, The Harper Encyclopedia of Military Biography, (Castle Books: Edison, 1992), 98.
  5. а б Dupuy, Trevor, 98.
  6. Mack P. Holt, The French Wars of Religion, 1562–1629, (Cambridge University Press: New York, 2005), 52.
  7. Robin, Larsen and Levin. p. 3.
  8. Duruy, Victor, John Franklin Jameson and Mabell Shippie Clarke Smith, A History of France, (Thomas Y. Crowell Co.:New York, 1920), 338.
  9. Bryson, David, 299.
  • Семёнов И. С. Христианские династии Европы. Династии, сохранившие статус владетельных. Генеалогический справочник / Научный редактор Е. И. Куксина. Предисловие О. Н. Наумов. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2002. — 494 с. — 3000 экз. — ISBN 5-224-02516-8
  • Устинов В. Г. Столетняя война и Войны Роз. — М.: АСТ: Астрель, Хранитель, 2007. — 637 с. — (Историческая библиотека). — 1500 экз. — ISBN 978-5-17-042765-9
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Антуан дэ Бурбон
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?