Ваенная справа
Ваенная справа — складаны тэрмін, які можа мець наступныя значэнні:
- У шырокім разуменні ахоплівае ўсе пытанні ваеннай тэорыі і практыкі, звязаныя з ваенным будаўніцтвам, падрыхтоўкай і дзеяннямі ўзброеных сіл, у мірны і ваенны час, падрыхтоўкі насельніцтва краіны на выпадак вайны[1];
- у вузкім разуменні — гэта сістэма ведаў, неабходных ваенным і ваеннаабавязаным для паспяховага выканання свайго ваеннага абавязку.
Прафесія салдата як частка ваеннай справы з'яўляецца старэйшай за ўсю пісаную гісторыю. Адныя з найстарэйшых выяваў з Антычнасці адлюстроўваюць моц і веліч военачальнікаў. Бітва пры Кадэшы ў 1274 да н.э. была адным з ключавых момантаў у праўленні Рамзеса II і ўсхвалялася ў старажытных егіпецкіх барэльефах. Праз тысячу гадоў, у Азіі, першы кітайскі імператар Цынь Шыхуандзі настолькі намерваўся ўразіць багоў сваёй ваеннай моцай, што быў пахаваны разам са сваёй тэракотавай арміяй. Аднымі з самых адданых ваеннай справе былі рымляне, пакінуўшы ў спадчыну мноства трактатаў і помнікаў пісьменнасці, а таксама архітэктурных помнікаў, такіх як трыўмфальныя аркі і калоны .
Зноскі
- ↑ Военный энциклопедический словарь. — М.: Военное издательство, 1984.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ваенная справа
Пытанні | Палітыка • Права • Будаўніцтва • Кіраванне • Адукацыя • Тыл • Мастацтва • Эканоміка (Абаронная вытворчасць) |
---|---|
Навука | Гісторыя • Геаграфія • Тапаграфія • Псіхалогія • Сацыялогія • Ваенна-марское мастацтва • Тэорыя будаўніцтва ВМФ • Ваенна-марская гісторыя |
Мастацтва | |
Узброеныя сілы | Войскі • Флот • ВПС • Пагранічныя войскі • Унутраныя войскі |
Забеспячэнне | Аператыўнае (Баявое) • Тылавое (Матэрыяльнае • Транспартнае • Тэхнічнае • Медыцынскае • Ветэрынарнае • Гандлёва-бытавое • Кватэрна-эксплуатацыйнае • Інжынерна-аэрадромнае • Аэрадромна-тэхнічнае • Аварыйна-выратавальнае) |
Ваенныя дзеянні (Баявыя дзеянні) | Паветраныя • Інфармацыйныя • Сухапутныя • Марскія • Касмічныя • На знясіленне • Партызанскія • Манеўраныя (Бліцкрыг) • Аблога • Акопныя |
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.