Тытаны
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4c/Gustave_Dor%C3%A9_-_Dante_Alighieri_-_Inferno_-_Plate_65_%28Canto_XXXI_-_The_Titans%29.jpg/250px-Gustave_Dor%C3%A9_-_Dante_Alighieri_-_Inferno_-_Plate_65_%28Canto_XXXI_-_The_Titans%29.jpg)
Тытаны (ст.-грэч. Τιτάν) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі божаствы першага пакалення, 6 братоў (Акіян, Кой, Крый, Гіперыён, Іапет, Кронас) і 6 сясцёр-тытанід (Тэфіда, Феба, Мнемасіна, Тэя, Феміда, Рэя), народжаных Уранам і Геяй. Яны ўвасабляюць стыхійныя сілы прыроды.
Паводле міфаў, Кронас вылегчыў Урана і стаў вярхоўным богам. У сваю чаргу сын Кронаса і Рэі Зеўс — правадыр новага пакалення багоў-алімпійцаў — адабраў вярхоўную ўладу ў Кронаса. У 10-гадовай вайне з алімпійцамі тытаны (акрамя Акіяна) пацярпелі паражэнне і былі скінуты ў Тартар.
Тытаніды сталі жонкамі сваіх братоў і нарадзілі новае пакаленне багоў: Праметэя, Эас, Геліяса, Муз, Лета, Гестыю, Геру.
У пазнейшых міфах тытаны атаясамліваліся з гігантамі. Часам у міфах і літаратуры тытанамі называюць і тытанідаў — дзяцей і ўнукаў уласна тытанаў (напр, Праметэя, сына Іапета).
У пераносным сэнсе тытанамі называюць выключна таленавітых людзей.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Тытаны на Вікісховішчы |
---|
Старажытнагрэчаская міфалогія і рэлігія | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Геаграфія · Храналогія · Флора · Фаўна · Коні · Катастарызм | |||||||||||||
Першапачатковыя бажаствы |
| ||||||||||||
Тытаны |
| ||||||||||||
Алімпійскія багі |
| ||||||||||||
Багі воднай стыхіі |
| ||||||||||||
Хтанічныя бажаствы |
| ||||||||||||
Зямля |
| ||||||||||||
Паджанры |
|
---|---|
Сусветы фэнтэзі | |
Расы | |
Кнігі, серыі |
|
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.