For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Гном.

Гном

Гномы

Гномы — персанажы германскага і скандынаўскага фальклору, чалавекападобныя карлікі, якія жывуць пад зямлёю альбо ў гарах, валодаюць магіяй і казачнымі скарбамі.

Гномам прыпісваецца нашэнне доўгіх бародаў у мужчын, нізкі рост, затоенасць, багацце і кавальскі спрыт; гномы-жанчыны славяцца прыгажосцю. Гномы звычайна любяць дражніць людзей, але робяць ім больш дабра, чым зла. Гномы — любімыя героі заходне-еўрапейскіх казак.

Пытанне пра назву

[правіць | правіць зыходнік]

Слова «гном», якое ўжываецца ва ўсходнеславянскіх мовах, як мяркуюць, упершыню выкарыстаў Парацэльс у XVI ст. — магчыма, яно паходзіць ад грэч. «гносіс» («γνώσις») — веды. Такім чынам «гном» — «мудрэц», «той, хто ведае». Менавіта гномамі Парацэльс назваў духаў зямной стыхіі. Самі ж міфічныя істоты ўпершыню згадваюцца ў скандынаўскіх сагах пад імем двергураў («dvergur», множны лік — «dvergar»). Слова мае агульны корань з нямецкім «zwerg» і англійскім «dwarf»[1].

Сёння ў англійскай мове ўжываюцца словы «Gnome» і «Dwarf», прычым яны азначаюць фактычна розных істот: першыя — духі зямлі, а другія — чароўныя барадатыя карлікі. На усходнеславянскія мовы абедзве назвы перакладаюцца аднолькава. Гэта не зусім правільна: так, гномаў Толкіна дакладней было б называць «карлікамі». Але перакладчыкі па прычыне старой традыцыі ўсё роўна карыстаюцца словам «гном».

Скандынаўскія двергуры

[правіць | правіць зыходнік]

У тэкстах Старэйшай Эды гаворыцца пра рашэнне багоў стварыць чалавекападобных карлікаў з касцей і цела забітага волата Іміра. Паводле Малодшай Эды карлікі самі ўзніклі ў мёртвым целе Іміра як лічынкі, а потым прынялі чалавечы вобраз — праўда, парадыйны. Твары іх былі змярцвела-шэрага колеру, бароды сівыя і рост з дзіця. Сонца баяліся, бо пры яго святле ператвараліся ў камень. Валодалі рамёствамі, выкавалі молат Мьёльнір, кап'ё Гунгнір дзеля бога Одзіна, залатыя валасы Сіў, карабель Скідбландзір і інш.

Сярод персанажаў скандынаўскай міфалогіі карлікамі былі:

  • Двалін — майстра, выкаваў залатыя валасы Сіў, карабель Скідбландзір, кап'ё Гунгнір.
  • Альвіс — мудрэц, які пасватаўся да дачкі бога Тора; Тор прымусіў яго адказваць на пытанні і цягнуў час да самой раніцы, калі першыя промні ператварылі Альвіса ў камень.
  • Андвары — гаспадар «праклятага золата» і стваральнік чароўнага кальца (якое зрабілася правобразам Кальца Ўсеўладдзя ў эпапеі Дж. Р. Р. Толкіна).
  • Брок і Эйтры — майстры, выкавалі парсюка Гулінбурсці дзеля бога Фрэйра.
  • Галар і Ф'ялар — забілі Квасіра, мудрага паэта, а з яго крыві згатавалі «мёд паэзіі» — ім багі пазней мазалі вусны немаўляткам, якім наканавана быць паэтамі.
  • Сідры — выкаваў молат М'ёльнір і каштоўны пярсцёнак Драўпнір, які мог бясконца памнажацца, ствараючы свае копіі[2].

У скандынаўскіх карлікаў не было жанчын, і яны працягвалі свой род, высякаючы дзяцей з валуноў. Эды называюць гэтых істот «чорнымі альвамі» у процівагу «светлым альвам», якія жылі на небе. Ад апошніх паходзяць фальклорныя эльфы.

Пасля прыходу хрысціянства двергуры (двергі) страцілі ролю боскіх кавалёў і прынялі выгляд класічных гномаў. Яны жылі ў гарах, умелі чараваць, кралі ў людзей розныя рэчы альбо наадварот дапамагалі бедным, прасілі ў людзей дапамогі і расплачваліся золатам. Па некаторых звестках іх жонкі і дочкі былі незвычайнай прыгажосці[3]. Часта трактаваліся як «нячыстая сіла», і ў многіх казках надзяляліся дэманічнымі рысамі: напрыклад, птушынымі лапкамі.

Цвергі нямецкага фальклору

[правіць | правіць зыходнік]
Гномы на карціне Яна Мандэйна
Кароль гномаў на карціне Фрыца Рэма

Карлікі-цвергі згадваюцца ў «Песні аб Нібелунгах»: рыцар Зігфрыд перамагае і робіць сваім служкай карліка Альберыха, які валодаў плашчом-невідзімкай. Зігфрыд таксама карыстаецца мячом Бальмунгам, які выкаваў карлік Рэгін. Пазней, у народных казках цвергі паўстаюць майстрамі, уладарнікамі чароўных рэчаў. У нямецкім фальклоры часта дапамагаюць беднякам. Могуць выконваць працу за фантастычна кароткі тэрмін (казка братоў Грым «Бедны шавец»).

Горныя карлікі ў брытанскім фальклоры

[правіць | правіць зыходнік]

У павер'ях брытанскіх шахцёраў узгадваюцца стуканцы («knockers»). Жывуць у шахтах, носяць боты, падбітыя жалезам, з-за чаго стук іх крокаў разносіцца па штольнях — адсюль і назва. Могуць навесці на паклады золата. Часам хуліганяць, кідаюцца каменчыкамі. не любяць, калі шахцёры свісцяць[4].

Таксама ў англійскім фальклоры фігурыруюць дуэргары — магчыма, найбольш злавесныя і небяспечныя з усіх чароўных істот. Могуць падмануць людзей, адвесці ім вочы, давесці да смерці[5] Архівавана 22 снежня 2013..

Гномы ў літаратуры фэнтэзі

[правіць | правіць зыходнік]
Тыповы гном фэнтэзі

Галоўны ўнёсак у фарміраванне літаратурнага вобраза гномаў зрабіў Дж. Р. Р. Толкін. Яго дворфы («dwarfs», «карлікі») набліжаюцца да скандынаўскіх прататыпаў. Яны суровыя, фізічна моцныя, хоць і невысокага росту, ведаюць кавальскую справу і жывуць унутры гор. У адрозненні ад толкінаўскіх эльфаў, яны не бессмяротныя, а жывуць каля 250 гадоў. Сустрэць 300-гадовага гнома гэтак жа цяжка, як і 100-гадовага чалавека.

Пазней аўтары кампьютэрных гульняў «Warcraft» і «Warhammer» перапрацавалі гэтыя вобразы: гномы сталі тэхнічнымі спецыялістамі, вынаходнікамі самалётаў, баявых машын, выкананых у эстэтыцы, блізкай да стымпанка.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Гном
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?