For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Сярэдняпрыпяцкая нізіна.

Сярэдняпрыпяцкая нізіна

Сярэдняпрыпяцкая нізіна на карце Беларусі.

Сярэдняпрыпяцкая нізіна — фізіка-геаграфічны раён Прыпяцкага Палесся, размешчаны ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях, большай часткай па правым беразе Прыпяці ад вытокаў Мухаўца на захадзе да вусця Убарці на ўсходзе. Мяжуе з Маларыцкай раўнінай на захадзе, Ясельдзінска-Слуцкай нізінай на поўначы, Мазырска-Лельчыцкай раўнінай на ўсходзе, трапляе на тэрыторыю Украіны на поўдні.

Геалогія і рэлеф

[правіць | правіць зыходнік]

У тэктанічных адносінах прымеркавана да Падляска-Брэсцкай упадзіны, Палескай седлавіны і Прыпяцкага прагіна. Карысныя выкапні: буры вугаль, гаручыя сланцы, пяскі шкляныя і фармовачныя, тугаплаўкія гліны, торф.

Прыпяць у Тураве.

Абсалютныя адзнакі ад 128 м (на поўначы) да 157 м (на поўдні), пераважаюць 130—150 м. Асноўную тэрыторыю займаюць моцна забалочаныя пясчаныя алювіяльныя нізіны і даліны рэк. Пераважаюць пойма і пласкахвалістыя тэрасы Прыпяці з ваганнямі адносных вышынь 2-3 м, якія ўскладняюцца эолавымі ўтварэннямі (дзюнамі і бугрыста-градавымі масівамі), затарфаванымі лагчынамі. На крайнім захадзе пашыраны плоскія азёрна-алювіяльныя нізіны, на ўсходзе — спадзістахвалістыя водна-ледавіковыя раўніны.

Паверхня дрэнуецца Прыпяццю з прытокамі Піна, Стыр, Гарынь, Сцвіга, Убарць.

Глебы і расліннасць

[правіць | правіць зыходнік]

Глебы на большай частцы тэрыторыі (уздоўж Прыпяці і яе прытокаў) алювіяльныя дзярнова-глеевыя і тарфяна-балотныя; на плоскахвалістых міжрэччах дзярнова-падзолістыя забалочаныя на пародах рознага грануламетрычнага складу; на павышаных добра дрэніраваных участках усходу і захаду развіваюцца дзярнова-падзолістыя глебы на пясках.

Сельскагаспадарчая асвоенасць тэрыторыі менш за 30 % (на ўсходзе), 30-40 % (у цэнтры), больш за 60 % (на захадзе). Лясістасць да 20-30 % на захадзе, больш за 60 % на ўсходзе. Пашыраны хваёвыя і шыракаліста-хваёвыя лясы, на нізінных балотах чарнаальховыя, на вярховых хваёвыя, на пераходных пушыстабярозавыя. Лугі буйназлакавыя і злакавыя гідрамезафітныя ў поймах Сцвігі, Гарыні, Прыпяці з участкамі дуброў; спалучаюцца з нізіннымі разнатраўна-злакавымі і гіпнава-асаковымі балотамі.

Дамінуюць алювіяльныя тэрасаваныя ландшафты. Найважнейшы ахоўны аб’ект — нацыянальны парк Прыпяцкі, заказнікі.

  • Клицунова Н. К. Среднеприпятская низина // Природа Беларуси. Энциклопедия. В 3 томах. Том 1. Земля и недра. — Минск: Беларуская энцыклапедыя, 2010. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0472-3 (руск.)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Сярэдняпрыпяцкая нізіна
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?