For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Светлагорская нізіна.

Светлагорская нізіна

Светлагорская нізіна
Каардынаты: 52°38′00″ пн. ш. 29°44′00″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Беларусь
physical
Светлагорская нізіна
Светлагорская нізіна

Светлагорская нізіна — геамарфалагічны раён Перадпалесся, марэнна-водна-ледавіковая нізіна размешчана на стыку Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей Беларусі. Мяжуе з Бабруйскай, Салігорскай і Цэнтральнабярэзінскай раўнінамі на поўначы і крайнім паўночным усходзе, Стрэшынскай і Васілевіцкай нізінамі на ўсходзе і крайнім паўднёвым усходзе, Слуцка-Арэскай і Азарыцкай нізінамі на захадзе і поўдні.

У тэктанічных адносінах тэрыторыя прымеркавана да зоны сучлянення Прыпяцкага прагіну і Бабруйскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы, падзеленых Паўночна-Прыпяцкім разломам. На поўначы глыбіня залягання крышталічных парод вагаецца ад 300 да 800 м, на поўдні ад 3000 да 6000 м. Магутнасць антрапагенавай тоўшчы складае 40-60 м, у лагчынах ледавіковага выворвання да 180 м. Даантрапагенавая паверхня складзена пераважна пяскамі палеагена, рэдка неагена, у паўночнай частцы мергельна-мелавымі, юрскімі і дэвонскімі тоўшчамі.

Рэльеф і гідраграфія

[правіць | правіць зыходнік]

Паверхня слаба нахілена на поўдзень. Максімальная адзнака рэльефу 166 м.

Асноўную тэрыторыю займае спадзістахвалістая водна-ледавіковая нізіна са слаба затарфаванымі паніжэннямі. Шырока прадстаўлены фрагменты спадзістахвалістай марэннай раўніны з тэрмакарставымі западзінамі. Пашыраны эолавыя формы рэльефу (грады, дзюны, бугры, дэфляцыйныя катлавіны, масівы перавяваных пяскоў), яры і балкі на бартах рачных далін. На поўдні і крайняй поўначы сустракаюцца ўчасткі азёрна-алювіяльнай нізіны з плоскім рэльефам.

Рака Пціч у Акцябрскім раёне

Гідраграфічная сетка адносіцца да сістэмы Дняпра і Прыпяці. Тэрыторыя дрэнуецца Бярэзінай (на ўсходзе), Пціччу і іх прытокамі. Шырыня далін рэк Пціч і Бярэзіна дасягае 5 км, выгіны рэк абумоўлены маладымі тэктанічнымі рухамі ў Паўночна-Прыпяцкім разломе. Пры перасячэнні гэтай структуры даліны робяцца вузкімі (0,3–0,5 км), узрастае іх глыбіня. Большасць малых рэк раёна каналізавана. Большасць балот меліяравана.

Глебы і расліннасць

[правіць | правіць зыходнік]

Глебы ў асноўным дзярнова-падзолістыя, у паніжэннях дзярнова-глеяватыя і глеевыя, тарфяна-балотныя, па далінах рэк поймавыя (алювіяльныя).

Пашыраны хваёвыя лясы, якія чаргуюцца з бярэзнікамі і чорнаалешнікамі, сустракаюцца шыракаліста-хваёвыя і шыракаліста-яловыя лясы.

  • Бакарасов В. А. Светлогорская низина // Природа Беларуси. Энциклопедия. В 3 томах. Том 1. Земля и недра. — Минск: Беларуская энцыклапедыя, 2010. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0472-3 (руск.)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Светлагорская нізіна
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?