For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Свяцілавіцкая раўніна.

Свяцілавіцкая раўніна

Свяцілавіцкая раўніна
Каардынаты: 52°48′00″ пн. ш. 31°19′00″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Беларусь
physical
Свяцілавіцкая раўніна
Свяцілавіцкая раўніна

Свяцілавіцкая раўніна — геамарфалагічны раён Перадпалесся, на паўднёвым усходзе Беларусі ў Гомельскай вобласці ў міжрэччы Сажа, Беседзі, Іпуці. Мяжуе са Слаўгарадскай і Касцюковіцкай раўнінамі на поўначы, Чачорскай раўнінай і Рэчыцкай нізінай на захадзе і поўдні, выходзіць да мяжы з Расіяй на ўсходзе.

У тэктанічных адносінах тэрыторыя прымеркавана да зоны сучлянення Жлобінскай седлавіны і Варонежскай антэклізы. Крышталічны падмурак залягае на глыбіні 500—750 м. Паверхня карэнных парод нахілена на захад. Магутнасць антрапагенавых адкладаў змяняецца ў межах 10-30 м.

Рэльеф і гідраграфія

[правіць | правіць зыходнік]

Абсалютныя адзнакі паверхні вагаюцца ў інтэрвале 140—165 м, адносныя — ад 3-5 да 15-20 м. Гушчыня расчлянення рэлефа 0,3-0,4 км/км². Большую частку тэрыторыі займае спадзістахвалістая забалочаная водна-ледавіковая раўніна. У найбольш узвышанай цэнтральнай частцы развіты ўзгорыста-градава-хвалісты краявы ледавіковы рэльеф дняпроўскага ўзросту. Участкі сучлянення з краявымі ўтварэннямі прадстаўлены дробнаўзгорыстым рэлефам. Сустракаюцца камы і эолавыя бугры. Пашыраны тэрмакарставыя, карставыя і суфазійныя западзіны дыяметрам ад дзясяткаў да соцень метраў і глыбінёй 3-5 м. Невялікімі ўчасткамі (на поўдні і паўднёвым усходзе) прадстаўлена азёрна-алювіяльная нізіна з рэшткавымі азёрамі і старажытнай затарфаванай лагчынай сцёку.

Тэрыторыя дрэнуецца ракой Сож з прытокамі Покаць, Беседзь, Іпуць (на поўдні) і інш. Шырыня рачных далін большай часткі невялікіх рэк не перавышае 1 км, у Іпуці і Беседзі да 3-5 км; сумесная даўжыня рачных далін Беседзі і Сажа дасягае 10 км, Іпуці і Сажа — 15-20 км. Схілы даліны ракі Іпуць рассечаны ярамі і балкамі даўжынёй да 1-2 км і глыбінёй да 10-20 м.

Глебы і расліннасць

[правіць | правіць зыходнік]

Глебы ў асноўным дзярнова-падзолістыя, па далінах рэк поймавыя (алювіяльныя).

Пераважаюць хваёвыя лясы, якія чаргуюцца з бярозавымі і чорнаальховымі; месцамі пашыраны шыракаліста-хваёвыя лясы.

  • Бакарасов В. А. Светиловичская равнина // Природа Беларуси. Энциклопедия. В 3 томах. Том 1. Земля и недра. — Минск: Беларуская энцыклапедыя, 2010. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0472-3 (руск.)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Свяцілавіцкая раўніна
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?