For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Семятычы.

Семятычы

Горад
Семятычы
польск.: Siemiatycze
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Плошча
36,25 км²
Насельніцтва
14 725[1] чалавек (2015)
Шчыльнасць
406 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 85
Паштовы індэкс
17-300
Аўтамабільны код
BSI
TERC
2010011
Афіцыйны сайт
Семятычы на карце Польшчы ±
Семятычы (Польшча)
Семятычы
Семятычы (Падляскае ваяводства)
Семятычы

Семяты́чы[2] (падляшск.: Simjatyčy, польск.: Siemiatycze) традыцыйная беларуская назва Сямя́цічы — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Семятыцкага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з'яўляецца сядзібай вясковай гміны Семятычы.

Размешчаны на поўдзень ад Беластока, на Драгічынскім узвышшы, на рацэ Каменка (правы прыток Буга), ля паўднёва-заходняй мяжы этнічнай тэрыторыі беларусаў. Колькасць насельніцтва — 14,7 тыс. чал. (2015). Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

У 1542 годзе горад атрымаў магдэбургскае права. Вялікую шкоду нанесла гораду Трынаццацігадовая вайна. У 1750 Сямяцічы перайшлі ва ўладанне княгіні Ганны Ябланоўскай. Заняпалае мястэчка пад яе панаваннем пераўтварылася ў значны гандлёвы і культурны цэнтр. За ўласны кошт Ябланоўская пабудавала тут і ўтрымлівала раддом для сялянак, акушэрскую школу ды багадзельню. Акрамя гэтага, княгіня пабудавала ў Сямяцічах неіснуючыя ўжо ратушу і друкарню. Менавіта ў гэтай друкарні на працягу 1783-1785 гадоў княгіня Ябланоўская выдавала напісаны ёю шматтомны эканамічны трактат «Усеагульныя пастановы для кіраўнікоў маіх маёнткаў» (па-польску: Ustawy powszechne dla dóbr moich rządców), які выклікаў вялікую цікавасць у краіне і хутка быў перадрукаваны ў Варшаве[3].

У 1777 княгіня пачала будаваць у Сямяцічах сваю сядзібу. Ганна Ябланоўская была вядомая як калекцыянерка, у яе палацы знаходзіліся, між іншым, багатыя батанічная і заалагічная калекцыі, велізарная калекцыя манет і медалёў, а таксама мінералагічны музей (які на той час быў адным з найлепшых у Еўропе). У сямятыцкі палац княгіні з'яжджаліся знатныя госцi, у тым ліку кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Станіслаў Сташыц, Гуга Калантай[4].

У 1795 годзе горад увайшоў у склад Прусіі. Пасля 1807 года паводле Тыльзіцкага мірнага дагавора быў уключаны ў склад Расійскай імперыі. У 1931 годзе ў горадзе жыло амаль 7000 жыхароў (65 % насельніцтва складалі яўрэі, 26 % — палякі, 8 % — беларусы). У час Другой Сусветнай вайны быў часткай Беларускай ССР. З 1941 года акупаваны нямецкімі войскамі, якія нішчаць яўрэйскае насельніцтва горада. Пасля вызвалення ў горадзе жыло толькі 3000 жыхароў. У 19751998 гадах Семятычы знаходзіліся ў складзе Беластоцкага ваяводства.

Паводле стану на 1 студзеня 2015 у горадзе пражывала 14 725 жыхароў, сярод якіх 30-40 % праваслаўныя. Дзейнічаюць дзве праваслаўныя царквы, і два каталіцкія касцёлы. У Семятычах і ваколіцах горада акрамя палякаў жывуць беларусы. У 10 кіламетрах ад горада знаходзіцца Святая Гара Грабарка, важны рэлігійны цэнтр праваслаўя.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Powierzchnia i ludność w przekroju terytorialnym w 2015 roku / Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 2015. С. 124
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  3. * Жанчыны, найбольш знакамітыя ў гісторыі Беларусі / Ірына Масляніцына, Мікола Багадзяж - Мінск, 2008. ISBN 978-985-6802-28-0.
  4. Józef Maroszek. Siemiatycze jako ośrodek dóbr ziemskich w XV-XVIII w. // Studia i materiały do dziejów Siemiatycz / рэд. Henryk Majecki — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1989. С. 29-41
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Семятычы
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?