For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Пржэмысл Отакар I.

Пржэмысл Отакар I

Пржэмысл Отакар I
чэшск.: Přemysl Otakar I.
ням.: Ottokar I.
Пржэмысл Отакар I. Мініяцюра XIII стагоддзя з Псалтыры Германа Цюрынгскага
Пржэмысл Отакар I.
Мініяцюра XIII стагоддзя з Псалтыры Германа Цюрынгскага
князь Чэхіі
1192 — 1193
Папярэднік Вацлаў II
Пераемнік Генрых (Індржых) Бржэціслаў
князь Чэхіі
1197 — 1198
Папярэднік Уладзіслаў Генрых (Індржых)
Пераемнік Чэхія ператворана ў каралеўства
кароль Чэхіі
15 жніўня 1198 — 15 снежня 1230
Каранацыя 15 жніўня 1198, Майнц
Сумесна з Вацлаў I (1228 — 1230)
Пераемнік Вацлаў I
князь Оламаўца
1179 — 1182
Папярэднік Вацлаў II
Пераемнік Конрад I Ота

Нараджэнне 1155[1][2] ці 1167
Смерць 15 снежня 1230
Месца пахавання
Род Пржэмысловічы
Бацька Уладзіслаў II[d]
Маці Judith of Thuringia[d]
Жонка Adelheid of Meissen[d][3] і Канстанцыя Венгерская[d][4][3]
Дзеці Дагмара Багемская[d], Ганна Лягніцкая[d], Вацлаў I[4], Агнеса Чэшская, Юдзіта Пржэмыслаўна, Vladislaus, Margrave of Moravia[d], Přemyslid, Margrave of Moravia[d], Božislava[d][5], Hedwika a Boemiei[d], Guglielma de Bohême[d], Vratislav[d][5] і Vratislav of Bohemia[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пржэ́мысл О́такар I (чэшск.: Premysl Otakar I., ням.: Ottokar I.; паміж 1155[6] і 1170[7] — 15 снежня 1230) — князь Оламаўца ў 11791182 гадах, князь Чэхіі ў 11921193, 11971198 гадах, кароль Чэхіі (Багеміі) з 1198 года. Паходзіў з дынастыі Пржэмысловічаў, быў сынам караля Чэхіі Уладзіслава II ад другога шлюбу з Ютай Цюрынгскай.

Падчас пачатку кіравання Пржэмысла Отакара ў Чэхіі ішлі міжусобныя войны за ўладу паміж рознымі лініямі дынастыі Пржэмысловічаў. Пераможцам з іх выйшаў Пржэмысл Отакар — яму ўдалося дамагчыся міру, умацаваць цэнтральную ўладу і прыслабіць палітычную самастойнасць буйной знаці[8]. Умела выкарыстоўваючы барацьбу за тытул імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі паміж Вельфамі і Гогенштаўфенамі, Пржэмысл Отакар дамогся прызнання за сабой спадчыннага каралеўскага тытула і права праводзіць незалежную ад імперыі палітыку. Гэтыя правы былі замацаваны ў дакуменце, які атрымаў назва «Залатая сіцылійская була»[9][10]. Падчас кіравання Пржэмысла Отакара вырас міжнародны прэстыж Чэшскага каралеўства, а біскупы і духавенства атрымалі значныя правы і прывілеі[11][12].

1-я жонка: з 1178 (развод 1198/1199) Адэльгейда (Адлета) Мейсенская (пам. 1 лютага 1211), дачка маркграфа Мейсена Атона Багатага і Гедвігі Брадэнбургскай. Дзеці:

  • Ураціслаў (пам. пасля 1225)
  • Маргарыта (Дагмар) (пам. 24 мая 1212); муж: з 1205 Вальдэмар II Пераможца (1170 — 28 сакавіка 1241), кароль Даніі
  • Бажыслава (пам. 2 лютага да 1238); муж: Генрых I (пам. 15 лютага каля 1241), граф Ортэнбурга
  • Гедвіга

2-я жонка: з каля 1198/1199 Канстанцыя Венгерская (каля 1180 — 6 снежня 1240), дачка караля Венгрыі Белы III і Агнэс (Ганны) дэ Шаціён-сюр-Луан. Дзеці:

  • Ураціслаў (каля 1200 — да 1209)
  • Юта (пам. 2 чэрвеня 1230); муж: з 1213 Бернхард (пам. 4 студзеня 1256), герцаг Карынтыі
  • Ганна (каля 1201/1204 — 23 чэрвеня 1265); муж: з 1214/1218 Генрых II Набожны (1196/1204 — 9 красавіка 1241), князь Ніжняй Сілезіі
  • Агнэс (пам. у маленстве)
  • Вацлаў (Венцэль) I (1205 — 23 верасня 1253), кароль Чэхіі з 1230
  • Уладзіслаў (II) (1207 — 10 лютага 1228), маркграф Маравіі з 1224
  • Пржэмысл (1209 — 16 кастрычніка 1239), маркграф Маравіі з 1228
  • Блажэна (1210 — 24 кастрычніка 1281)
  • Агнэса (Анежка) (1211 — 2 сакавіка 1282), манашка кляштара Св. Францыска ў Празе, пазней ігумення. Кананізавана 12 лістапада 1989 года.

Зноскі

  1. I., Böhmen, König Ottokar // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries.
  2. Otakar I de Bohèmia // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б Kindred Britain
  5. а б Lundy D. R. The Peerage
  6. Hertel Jacek. Imiennictwo dynastii piastowskiej we wczesnym średniowieczu. — P. 173.
  7. PŘEMYSL OTAKAR of Bohemia: Foundation for Medieval Genealogy.
  8. Советская историческая энциклопедия. — Т. 11, столб. 552.
  9. Томек В. История Чешского королевства. — С. 156—168.
  10. Любавский М. К. История западных славян. — С. 126—127.
  11. Пржэмысл (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (3-е выданне)
  12. Пичета В. И. История Чехии. — С. 40—44.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Пржэмысл Отакар I
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?