For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Памараны.

Памараны

Пасёлак гарадскога тыпу
Памараны
укр.: Поморяни
Герб
Герб
Замак у Памаранах
Замак у Памаранах
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
ПГТ з
Плошча
4,18 км²
Вышыня цэнтра
323 м
Насельніцтва
1272 чалавекі (2022)
Шчыльнасць
328 чал./км²
Нацыянальны склад
украінцы (пераважна)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3265
Паштовы індэкс
80761
КААТУУ
4621855600
Памараны на карце Украіны ±
Памараны (Украіна)
Памараны
Памараны (Львоўская вобласць)
Памараны

Памараны (укр.: Поморяни) — пасёлак гарадскога тыпу ў Золачыўскім раёне Львоўскай вобласці Украіны.

Гісторыкі лічаць, што першае паселішча на гэтай тэрыторыі паўстала ў каменным веку. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць знойдзеная ў 1960 г. каменная сякера.

У XIV ст. тут існаваў замак шляхцічаў Свінак. Яго пабудаваў Мікалай Свінка, які атрымаў вялікі ўчастак зямлі ад караля Казіміра IV. Згодна з мясцовай «Памаранскай Хронікай», першымі жыхарамі Памаран былі 32 украінскія і 2 яўрэйскія сям’і.

Першапачатковае паселішча, якое гісторыкі называюць «старым горадам», займала 100 моргаў плошчы, акружанае з усіх бакоў высокім 4-кутным валам. Гарадскія дамы былі размешчаны ў сярэдзіне кліну паміж рэкамі. Пасярэдзіне гэтай прасторы — вялікая прастакутная плошча — рынак, на якім пабудавана ратуша з трохпавярховай вежай і аднапавярховым домам. У старажытнасці у ніжняй частцы ратушы знаходзіўся склад зброі, а першы паверх быў жылым. У часы Аўстрыі і Польшчы ў ніжняй часткі ратушы змяшчаліся крамы. Плошча рынку была забудавана дамамі, пры ўсходнім выхадзе з рынку знаходзіўся мураваны рымска-каталіцкі касцёл, у паўночна-усходняй частцы рынку — вялікая каменная бажніца.

Упершыню мястэчка згадваюцца 3 студзеня 1446 г. у кнігах галіцкага суда.

У сярэдзіне XV ст. уладальнікам мястэчка быў шляхціц Рыгор Кердзеёвіч. У канцы XV ст. маёнтак перайшоў да Жыгімонта Сененскага. У 1494 г. шляхціц Ян Сененскі набыў палову замка і сам горада з прыгарадамі.

Уладальнік горада падольскі ваявода Ян Сененскі: у 1552 г. атрымаў прывілей на таргі і кірмаш; у 1564 г. перавёў мястэчка на нямецкае (магдэбурскае) права; У 1569 г. атрымаў вызваленне гараджан ад падаткаў на 20 гадоў.

Горад быў у руках прадстаўнікоў роду Сененскіх да 1619—1620 гг., калі гэтыя землі купіў Якуб Сабескі, бацька будучага караля Яна ІІІ. Якуб Сабескі спрыяў развіццю горада, аднавіў Магдэбургскае права, заклаў касцёл і царкву, надзяліўшы ёй столькі зямлі, колькі змог ўзараць плуг за два дні, заснаваў прытулак для ўбогіх і жабракоў. Пасля смерці Якуба Сабескага замак перайшоў ва ўласнасць яго жонкі, ад яе да сына — караля Яна III. Вакол горада былі насыпаны валы і выкапаны равы, падноўлены замкавыя сцены.

22 жніўня 1684 г. Ян Сабескі пацвердзіў мястэчку Магдэбургскае права і даў герб з выявай св. Яна Хрысціцеля (з ягнём Божым ля ног) на блакітным фоне.

Ад 1740 г. Памараны былі ўласнасцю Радзівілаў, У 1789 г. перайшлі ва ўласнасць Прушынскіх. У 1940—1941 гг. і 1944—1959 гг. былі цэнтрам Памаранскага раёна.

Помнікі гісторыі і архітэктуры

[правіць | правіць зыходнік]
  • Памаранскі замак XV—XVI ст.
  • Касцёл св. Тройцы 1748 г.
  • Царква Сабору Багародзіцы 1690 г.
  • Ратуша ХІХ ст.
  • Парк ХІХ ст.]

Памаранскі замак

[правіць | правіць зыходнік]

Замак належаў сям’і Кердэяў. Да 1462 г. замак належаў падольскім ваяводзе Грыцьку Кярэевічу, далей — яго сыну, тэрэбоваўлянскаму старасці — Жыгімонту Кердэю, які загінуў у 1498 г. пры яго абароне ад татарскага нападу. Яго сын Ян Кердэй (Саід Бей) быў узяты тады дзіцем татарамі ў палон, пазней выхоўваўся ў школе для янычараў і быў паслом султана Сулеймана І да караля Жыгімонта Старога.

Замак пабудаваны на невысокім ўзгорку, абмываецца з трох бакоў сажалкамі і водамі рэк Залатой Ліпы і Махноўкі. Заснавальнік замка назваў яго «Корабом». У дакуменце, датаваным 1497 г., згадваецца, што шляхціч Мікалай Свінка быў памешчыкам і ўладальнікам вёскі і замка Памаран. У канцы 15 стагоддзя замак перайшоў да Жыгімонта Сененскага (сыну Яну з Сянно і Алеска, кракаўскага каноніка) і быў у руках гэтага роду да 1619—1620 гг., калі гэтыя землі купіў Якуб Сабескі, бацька будучага караля Польшчы.

Дзякуючы разумнаму размяшчэнню замак неаднаразова вытрымліваў працяглыя аблогі туркаў і крымскіх татараў. Так, у 1672 г., калі Золачыўскі замак разбурылі янычары, мясцовая цвярдыня выстаяла перад шматлікімі войскамі. Падчас другога паходу турак на Львоў у 1675 г. гарнізон замка не маючы дастаткова сіл для абароны пакінуў тайным ходам крэпасць, выйшаў да лесу і схаваўся ў Свіржскім замку. Пакінуты на волю лёсу замак цалкам спустошылі, неўзабаве яго адбудаваў тагачасны ўладальнік Ян III Сабескі.

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Памараны
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?