For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Новы Раздзіл.

Новы Раздзіл

Горад
Новы Раздзіл
укр.: Новий Розділ
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1952
Плошча
22 км²
Насельніцтва
27,8 тыс. чалавек (2022)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+3803261
Паштовыя індэксы
81652—81655
Аўтамабільны код
BC, НС / 14
Афіцыйны сайт
Новы Раздзіл на карце Украіны
Новы Раздзіл (Украіна)
Новы Раздзіл
Новы Раздзіл (Украіна)
Новы Раздзіл

Новы Раздзіл[1] (укр.: Нови́й Розді́л) — горад у Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны непадалёк ад ракі Днестр. Заснаваны ў 1952 годзе ў сувязі з развіццём здабычы серы. Насельніцтва[2] — 28 тысяч жыхароў, плошча — 550 га (2022).

Размешчаны на левабярэжным днястроўскім схіле на вышыні 290 м над узроўнем мора. Праз Новы Раздзіл праходзіць шаша Мыкалаеў — Ходараў. Адлегласць да Львова — 54 км, да г. Мыкалаеў — адміністрацыйнага цэнтра раёна — 19 км. Чыгуначная лінія Ходараў — Новы Раздзіл, пабудавана ў 1958 годзе, забяспечвае грузавыя чыгуначныя перавозкі. Прамое аўтамабільнае злучэнне звязвае горад з абласным цэнтрам, іншымі населенымі пунктамі Львоўскай, Цярнопальскай, Івана-Франкоўскай, Валынскай абласцей і з Польшчай.

Тэрыторыя, на якой быў заснаваны горад, да 1952 года была занятая палямі і сенажацямі. Геолагі выявілі тут радовішча серы — адно з найбуйнейшых у Еўропе. Сера залягае пад паверхняй глебы на глыбіні 35 — 130 м, што стварае выгадныя ўмовы для здабычы серы кар'ерным спосабам, эканамічная эфектыўнасць якога ў 4-6 раз вышэй, чым шахтавага. Сярэдняя таўшчыня сераносных пластоў — 13 м, максімальная — каля 30 метраў. З прычыны таго, што сера з'яўляецца стратэгічнай сыравінай для хімічнай і ваеннай прамысловасці, у 1952 годзе Міністэрства хімічнай прамысловасці СССР прыняло рашэнне аб будаўніцтве вялікага сернага камбіната і рабочага пасёлка для рассялення будаўнікоў і эксплуатацыйнікаў камбіната.

У 1959 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР Новы Раздзіл быў аднесены да катэгорыі пасёлкаў гарадскога тыпу. У 1960 годзе Савет Міністраў СССР Пастановай № 315 прыняў рашэнне аб падваенні магутнасці горна-хімічнага камбіната, а 24 чэрвеня 1963 года Дзяржплан СССР прыняў рашэнне аб далейшым павелічэнні магутнасці вытворчасці. У 1963 годзе Указам Прэзідыума ВР УССР горад быў аднесены да катэгорыі гарадоў раённага значэння. Вярхоўная рада Украіны ў снежні 2002 годзе дала яму статус горада абласнога значэння.

Пасля здабыцця Украінай незалежнасці Новараздзільскае прадпрыемства хімічнай прамысловасці паменшыла, а праз некалькі гадоў цалкам спыніла вытворчасць асноўнай прадукцыі.

У горадзе захаваліся прадпрыемствы хімічнай, харчовай і лёгкай прамысловасці, машынабудавання і металаапрацоўкі, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і будаўнічыя кампаніі. Важным фактарам развіцця эканомікі горада стала дробнае прыватнае прадпрымальніцтва, у якім занята каля 1000 чалавек. Важным і стабілізуючым для сацыяльна-эканамічнай сферы горада фактарам застаюцца бюджэтныя ўстановы — установы адукацыі, аховы здароўя, культуры, дашкольныя ўстановы.

Вядомыя ўраджэнцы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Палітычны і грамадскі дзеяч — Сяргей Іванавіч Дароціч
  • украінская тэлевядучая і журналістка — Вольга Міхайлаўна Фрэймут
  • украінскі тэлевядучы і акцёр, Заслужаны артыст Украіны — Юрый Мікалаевіч Гарбуноў
  • народны дэпутат Украіны Андрэй Фёдаравіч Антонішчак

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Новы Раздзіл
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?