For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Барыслаў.

Барыслаў

Горад
Барыслаў
укр.: Борислав
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Драгобыцкі раён[d]
Каардынаты
Заснаваны
1387
Першая згадка
19 сакавіка 1387[1][2]
Плошча
Вышыня цэнтра
359 м
Насельніцтва
33186 чалавек[3] (2020)
Часавы пояс
Тэлефонны код
3244
Паштовыя індэксы
82300
КААТУУ
4610300000
Афіцыйны сайт
Барыслаў на карце Украіны ±
Барыслаў (Украіна)
Барыслаў
Барыслаў (Львоўская вобласць)
Барыслаў

Барыслаў (укр.: Борислав) — горад абласнога значэння ў Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны на поўдні цэнтральнай частцы Драгобыцкага раёна, на рацэ Тысменіца. На ўсходзе мяжуе з горадам Трускавец, на поўначы — з горадам Драгобыч, на поўдні з вёскай Опака і на захадзе — з вёскай Папелі. У склад гарадскога савета ўваходзіць таксама бальнеялагічны курорт у мястэчку Сходніца, які з'яўляецца анклавам горада Барыслаў на тэрыторыі Драгобыцкага раёна.

Барыслаў — гістарычнае паселішча з захаваным гістарычным арэалам і традыцыйным характарам дадзенага асяроддзя. Адзіны горад у свеце, які размешчаны на прамысловым нафтагазавым радовішчы са шматлікімі крыніцамі мінеральных і лячэбных вод.

Будынак гарадской адміністрацыі

Горад размешчаны ў перадгор'і і на паўночна-ўсходніх схілах Украінскіх Карпат (Усходнія Бескіды) і ў міжгорных западзінах на рацэ Тысмяніца. Барыслаў — гэта адзіны горад у свеце, які вырас на прамысловым нафтавым і газавым радовішчы. Перапад вышынь у горадзе вельмі значны: ад 308 да 641 метраў над узроўнем мора.

Праз Барыслаў працякаюць прытокі Тысменіцы — патокі Раточынка, Крушальніца, Безназоўны, Ропны, Панэрлянка, Лошань і іншыя, якія падчас паводак моцна разліваюцца, наносячы значны ўрон гораду.

Каля Барыслава размешчаны Нацыянальны парк «Сколеўскія Бескиды». Функцыянуюць Барыслаўскае і Сходніцкае лясніцтвы. Вакол горада пераважаюць букава-піхтавыя лясы.

З геалагічнага пункту гледжання горад Барыслаў размешчаны на плошчах Барыслава-Пакуцкага пакрыву. Каля Барыслава знаходзяцца радовішчы нафты, газу, азакерыту, сланцаў, пяску, гіпсу, солі. Існуюць таксама і 10 крыніц мінеральных вод тыпу «Нафтуся».

Побач з горадам у I тысячагоддзі да н.э. на скальнай групе Камень паблізу вёскі Урыч функцыянавала паганскае свяцілішча. Навукоўцы выявілі 270 петрагліфаў. У IX—XIII ст. на гэтых скалах існаваў магутны дзяцінец Тустань.

Сучасны Барыслаў знаходзіцца на тэрыторыі старадаўніх паселішчаў Барыслаў, Баня Катоўская, Губыч, Мразніцы, Тустанавіч (назва ад Тустані), якія ад другой паловы XIX ст. хутка перабудоўваліся і ў пачатку XX ст. зліліся ў адзін горад.

Барыслаў. 1920 год
Нафтавыя вежы Барыслава. 1932 год
Нафтавыя вежы Барыслава. 1932 год
Тустань

Першае пісьмовае згадванне аб Барыславе — ў грамаце польскай каралевы Ядвігі ад 19 сакавіка 1387.

У сувязі з рэвізіяй 1692 г. вёскай валодалі 6 шляхцічаў. Тады ў Барыславе было 37 кметаў, 3 млыны, 2 карчмы. Колькасць двароў была 48.

За першым падзелам Польшчы (1772) Барыслаў у складзе Усходняй Галіцыі трапіў пад уладу Габсбургаў, спачатку гэта была Аўстрыйская імперыя, а пазней Аўстра-Вугорская імперыя.

Ад сярэдзіны XIX ст. Барыслаў стаў вядомым прамысловым цэнтрам здабычы і перапрацоўкі нафты і газу.

31 снежня 1872 г. у горадзе ўведзена ў эксплуатацыю чыгунка.

У студзені і чэрвені 1901 г. у горадзе страйкавалі рабочыя шахт. Патрабаваннямі страйкоўцаў было павышэнне зарплаты, 8-мі гадзінны працоўны дзень, поўнае сацыяльнае забеспячэнне работнікаў (уключаючы атрыманне жылля). Падчас чэрвеньскага страйку паміж працоўнымі і паліцыяй адбылася сутычка, у выніку якой некалькі рабочых было арыштавана.

Першы ўсеагульны працоўны страйк у Барыславе адбыўся ў ліпені-жніўні 1904 г. Страйкоўцамі была створана рабочая міліцыя, функцыямі якой была ахова страйкоўцаў ад дзеянняў штрэйкбрэхераў. Паміж забастоўшчыкамі і паліцыяй адбыліся сутыкненні, але паліцэйскіх сіл відавочна не хапала, тады для падаўлення страйку ў горад былі накіраваныя дадатковыя паліцэйскія атрады і воінскія падраздзяленні аўстрыйскай арміі, колькасцю больш за пяць тысяч чалавек. У пачатку жніўня 1904 г. забастоўка была задушана.

У адрозненне ад большасці гарадоў і мястэчкаў Галіцыі, дзе ўлада Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі была ўстаноўлена 1 (радзей — 2, 3) лістапада 1918 г. палякі ўтрымлівалі ўладу ў горадзе да 10 лістапада. На жаль, не ўдалося пазбегнуць пры гэтым кровапраліцця.

Пасля заканчэння войнаў, якія працягваліся з 1914 па 1921 годы, Галічына зноў апынулася пад польскай уладай. Хоць і прыйшла новая ўлада, але парадкі засталіся тыя ж і пакутавалі ад таго пераважна бедныя слаі насельніцтва галіцкага краю. Барацьба працоўных за свае правы працягвалася і ў далейшым.

Так, 6 лістапада 1923 г. адбылося адно з найбуйнейшых выступленняў барыслаўскіх рабочых. Шматтысячны мітынг працоўных сабраўся каля будынка прафсаюзаў, дзе яны патрабавалі лепшага фінансавага і сацыяльнага забеспячэння работнікаў. Туды прыбылі таксама ваенныя і паліцэйскія атрады. Адбылася сутычка, якая скончылася стралянінай, у выніку якой двое загінулых і некалькі дзесяткаў параненых. Жорсткая расправа польскай арміі і паліцыі над бяззбройнымі людзьмі абурыла ўвесь Барыслаў. Таго ж дня ўсе працоўныя горада і суседняй Сходніцы спынілі сваю працу. У 1963 г. гэта падзея была ўвекавечана мемарыяльнай табліцай, якая была ўстаноўлена на фасадзе Палаца культуры нафтавікоў.

Пастановай Савета Міністраў Польшчы ад 20 мая 1930 г. да горада Барыслава былі далучаны навакольныя паселішчы: гарадок Тустанавічы і вёскі Баня Катоўская, Губічы і Мразніца, што ўтварылі сучасны Барыслаў.

У пачатку верасня 1939 г. Барыслаў быў заняты немцамі, якія 24 верасня перадалі горад савецкім войскам.

Да 21 мая 1959 г. Барыслаў быў горадам абласнога падпарадкавання Драгобыцкай вобласці (далучанай у гэты дзень да Львоўскай вобласці), а з 30 снежня 1962 г. быў горадам абласнога падпарадкавання Львоўскай вобласці.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Вера Воўк (1926—2022) ― бразільская і ўкраінская пісьменніца, паэтэса, літаратуразнаўца.

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Барыслаў
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?