For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Навагрудскі раён.

Навагрудскі раён

Навагрудскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Навагрудак
Кіраўнік Сяргей Аляксандравіч Федчанка[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 81,39 %, руская 17,39 %
Размаўляюць дома: беларуская 54,9 %, руская 41,93 %[2]
Насельніцтва (2009)
49 107 чал.[2] (6-е месца)
Шчыльнасць 29,45 чал./км² (5-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 89,29 %,
рускія — 4,52 %,
палякі — 4,22 %,
іншыя — 1,97 %[2]
Плошча 1 668,01[3]
(4-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
248 м[4]
Навагрудскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Навагрудскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Навагрудак.

Знаходзіцца на ўсходзе Гродзенскай вобласці. Мяжуе з Карэліцкім, Дзятлаўскім, Лідскім і Іўеўскім раёнамі Гродзенскай вобласці, Баранавіцкім раёнам Брэсцкай вобласці, Стаўбцоўскім раёнам Мінскай вобласці.

Паводле археалагічных даследаванняў, Навагрудак узнік у канцы X стагоддзя. За сваю гісторыю горад і рэгіён зведалі перыяды палітычных і культурных уздымаў і заняпадаў.

У сярэдзіне XIII стагоддзя ў Навагрудак з Полацка перамяшчаецца цэнтр палітычнага жыцця і горад становіцца адным з цэнтраў станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

У 1252 годзе князь Міндоўг зрабіў Навагрудак сваёй рэзідэнцыяй, а ў 1253 годзе каранаваўся ў ім, прыняўшы тытул караля. Сын яго Войшалк прадоўжыў палітыку аб’яднання зямель вакол Навагрудка і заклаў моцную аснову новай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага.

На працягу многіх стагоддзяў Навагрудак заставаўся адным з самых значных і буйных гарадоў Вялікага княства Літоўскага.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай горад увайшоў у склад Расійскай імперыі. З верасня 1915 года акупаваны войскамі кайзераўскай Германіі, а ў снежні 1918 года заняты Чырвонай Арміяй. З 1919 па 1939 год Навагрудак уваходзіў у склад Польшчы.

Навагрудскі раён у складзе Баранавіцкай вобласці. 1940

Навагрудскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 13 сельсаветаў: Бярозаўскі, Ваўковіцкі, Гарадзечненскі, Драчылаўскі, Жданавіцкі, Кашалеўскі, Корастаўскі, Куравіцкі, Метрапольскі, Налібацкі, Пятрэвіцкі, Суляціцкі, Уселюбскі. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Ваўковіцкі, Драчылаўскі, Корастаўскі, Суляціцкі сельсаветы, утвораны Руткаўскі сельсавет, Жданавіцкі сельсавет перайменаваны ў Ладзеніцкі сельсавет. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Любча, Асташынскі, Ацмінаўскі, Вераскаўскі, Галынскі, Зенявіцкі, Купіскі, Лаўрышаўскі, Нягневіцкі, Шчорсаўскі сельсаветы скасаванага Любчанскага раёна[5]. 17 сакавіка 1959 года скасаваны Лаўрышаўскі сельсавет. 15 мая 1959 года вёска Бярозаўка атрымала статус рабочага пасёлка. 10 ліпеня 1959 года скасаваны Куравіцкі сельсавет, 15 жніўня 1959 года — Галынскі сельсавет, 2 сакавіка 1960 года — Бярозаўскі сельсавет, 18 сакавіка 1960 года — Купіскі сельсавет.

25 снежня 1962 года далучаны гарадскі пасёлак Наваельня, Ахонаўскі, Данілавіцкі, Дварэцкі, Навасёлкаўскі сельсаветы скасаванага Дзятлаўскага раёна, а таксама тэрыторыя скасаванага Карэліцкага раёна (гарадскія пасёлкі Карэлічы і Мір, Валеўскі, Варанчанскі, Жухавіцкі, Запольскі, Лукскі, Машэвіцкі, Паланаеўскі, Райцаўскі, Сімакаўскі, Турэцкі, Ушанскі, Цырынскі, Ярэміцкі і Ятраўскі сельсаветы); рабочы пасёлак Бярозаўка перададзены ў Лідскі раён. 7 сакавіка 1963 года Навагрудку нададзены статус горада абласнога падпарадкавання. 27 верасня 1963 года Машэвіцкі сельсавет перайменаваны ў Зарэцкі. 6 студзеня 1965 года гарадскі пасёлак Наваельня, Ахонаўскі, Данілавіцкі, Дварэцкі і Навасёлкаўскі сельсаветы перададзены адноўленаму Дзятлаўскаму раёну; гарадскія пасёлкі Карэлічы і Мір, Варанчанскі, Жухавіцкі, Запольскі, Зарэцкі, Лукскі, Паланаеўскі, Райцаўскі, Сімакаўскі, Турэцкі, Ушанскі, Цырынскі і Ярэміцкі сельсаветы — адноўленаму Карэліцкаму раёну.

11 лютага 1972 года скасаваны Ладзеніцкі сельсавет. 5 сакавіка 1981 года Метрапольскі сельсавет перайменаваны ў Мітрапольскі сельсавет. 17 лістапада 1986 года Руткавіцкі сельсавет перайменаваны ў Ваўковіцкі сельсавет. 22 снежня 1986 года Мітрапольскі сельсавет перайменаваны ў Ладзеніцкі сельсавет. 16 сакавіка 1987 года скасаваны Налібацкі сельсавет. 21 красавіка 1992 года Зенявіцкі сельсавет перайменаваны ў Бенінскі сельсавет. 22 жніўня 1997 года горад Навагрудак і Навагрудскі раён аб’яднаны ў адзіную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку. 6 мая 2004 года скасаваны Вераскаўскі сельсавет. 25 чэрвеня 2008 года скасаваны Бенінскі і Ятраўскі сельсаветы, Гарадзечненскі сельсавет перайменаваны ў Брольніцкі. 26 снежня 2013 года Любчанскі пассавет рэарганізаваны ў Любчанскі сельсавет. 22 жніўня 2017 года Асташынскі сельсавет перайменаваны ў Вераб’евіцкі сельсавет, скасаваны Ацмінаўскі і Ваўковіцкі сельсаветы.

У раёне 10 сельсаветаў. Населеных пунктаў — 216 (на пачатак 2006 г.). Найбуйнейшыя населеныя пункты па колькасці жыхароў: Навагрудак — 30,7 тыс. чал., гарадскі пасёлак Любча — 1,4 тыс. чал., аграгарадок Нягневічы — 1,1 тыс. чал., аграгарадок Уселюб — 0,7 тыс. чал., аграгарадок Шчорсы — 0,6 тыс. чал., вёскі Вераскава, Гарадзечна, Пятрэвічы, Ацмінава — па 0,5 тыс. чал. У 1995 годзе насельніцтва раёна налічвала 30,7 тыс. чал.[6]

Большую частку раёна займае Навагрудскае ўзвышша, уздоўж Нёмана — Верхнянёманская нізіна. Карысныя выкапні: 10 радовішчаў сыравіны для вытворчасці цэглы з агульнымі запасамі каля 2 млн куб.м, 3 радовішчы мелу — 0,9 млн т, радовішчы пяску будаўнічага, жвіровай сумесі і торфу.

Па тэрыторыі раёна працякае 47 рэк і 20 ручаёў, іх агульная працягласць складае 527 км, з іх 78 км — р. Нёман.

Пад лясамі занята 41,5 % тэрыторыі раёна, з іх 40,1 % — у дзяржаўным лясным фондзе, пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі — 47,3 %. Агульная плошча лясных угоддзяў 69,4 тыс. га.

Праз тэрыторыю раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі Нясвіж — Навагрудак — Ліда, Баранавічы — Навагрудак — Іўе, Навагрудак — Наваельня, Навагрудак — Любча.

У раёне 10 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, 1 раённае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства, 1 закрытае акцыянернае таварыства, 2 адкрытыя акцыянерныя таварыствы і 1 сельскагаспадарчае рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства, 6 фермерскіх гаспадарак. Раён спецыялізуецца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі з развітой збожжавай гаспадаркай і льнаводствам.

Прамысловасць раёна ў 2005 годзе была прадстаўлена 12 прадпрыемствамі, сярод іх 2 адкрытыя акцыянерныя таварыствы, 1 філіял закрытага акцыянернага таварыства, 2 унітарныя прыватныя прадпрыемствы, 1 сумеснае прадпрыемства.

У горадзе і раёне 20 сярэдніх школ, 1 гімназія, 9 базавых, 6 школ-садоў, 1 пачатковая, школа-інтэрнат, спецшкола-інтэрнат, 19 дашкольных устаноў, 2 навучальна-вытворчыя камбінаты, сацыяльна-педагагічны цэнтр з аддзяленнем дзіцячага прытулку, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, цэнтр пазашкольнай работы, цэнтр тэхнічнай творчасці навучэнцаў, эколага-біялагічны цэнтр.

Акрамя агульнаадукацыйных устаноў, у раёне ёсць УА «Навагрудскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 193» на 150 навучэнцаў, УА «Навагрудскі дзяржаўны аграрны каледж» на 200 навучэнцаў на дзённым аддзяленні і 90 на завочным, УА «Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж» на 270 навучэнцаў на дзённым аддзяленні і 180 на завочным.

Традыцыйна на Наваградчыне развіваліся ганчарства, салома- і лозапляценне, мастацкая апрацоўка дрэва, ткацтва, вышыўка. Высокі быў узровень кніжнай культура, яго прыклады ілюмінванае Лаврышаўскае Евангелле (цяпер захоўваецца ў Кракаве), Навагрудскі пралаг (цяпер захоўваецца ў Вільні), рукапісны зборнік аповесцяў Уніхоўскіх (цяпер захоўваецца ў Познані), кнігі Любчанскай друкарні XVII ст. Сярод вядомых кніжных збораў бібліятэка Храптовічаў у Шчорсах.

З рэгіёнам звязана жыццё многіх выдатных дзеячаў — паэтаў Адама Міцкевіча, Яна Чачота, Вінцэнта Каратынскага, мемуарыста Фёдора Еўлашоўскага, фалькларыста Саламона Рысінскага, мастака Язэпа Драздовіча, фатографа Яна Булгака і іншых.

У Навагрудскім раёне 33 клубныя ўстановы культуры. Працуюць 37 бібліятэк, кніжны фонд налічвае больш за 424,8 тыс. асобнікаў. Працуюць 2 дзіцячыя школы мастацтваў, 1 дзіцячая музычная школа, 1 кінатэатр, 21 кінаўстаноўка, відэасалон, 2 аўтавідэаперасоўкі, відэапракат, 5 музеяў, у тым ліку:

У раёне 8 калектываў са званнем «народны» — цырк раённага Дома культуры; тэатр-студыя ігры «Гульнёвая скарбонка»; ансамбль песні і танца «Свіцязь»; хор ветэранаў вайны і працы «Радасць»; ваенна-гістарычны клуб «Мэта»; ансамбль народных інструментаў «Гумарэска» выкладчыкаў Наваградскай дзіцячай школы мастацтваў; драматычны калектаў «Тэатрал» з Любчы; вакальная група «Рэчанька» з Наваградскай ДзШМ, і 2 калектывы са званнем «ўзорны» — тэатр лялек «Шчарсунок» і хор Наваградскай ДзШМ.

Агулам у раёне 116 калектываў мастацкай самадзейнасці, дзе занята 1609 удзельнікаў, 27 аматарскіх аб’яднанняў з 409 удзельнікамі.

Да 1939 года ў Наваградку функцыянаваў футбольны клуб «АКС Навагрудак».

Хуткае развіваўся спорт пасля 2-й сусветнай вайны. Цяпер у горадзе і раёне функцыянуе 4 ДзЮСШ — спецыялізаваная дзіцячая і юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1, ДзЮСШ № 2, комплексная ДзЮСШ прафсаюзаў і ДзЮСШ СПК «Камунар-агра», у якіх займаецца 1017 навучэнцаў і працуе 26 штатных трэнераў. Перавага аддаецца 6 відам спорту — лёгкай атлетыцы, лыжным гонкам, біятлону, футболу, грэка-рымская барацьбе, коннаму спорту (пераадоленню перашкод). Таксама ў раёне 6 спартыўных секцый і 21 клуб.

Для арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў раёне функцыянуе 162 спартыўныя збудаванні.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя грамадзяне

[правіць | правіць зыходнік]
  1. http://novogrudok.grodno-region.by/ru/raisp-ru/
  2. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідацыі некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 17 снежня 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 12.
  6. Беларусь 1995.
  7. Ганаровыя грамадзяне Навагрудскага раёна
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Алесь Карлюкевіч. Навагрудскія літаратурныя ўзгоркі // Полымя, № 11, 2022, № 1-2, 2023
  • Алесь Карлюкевіч. Навагрудчына. Літаратурнае гняздо Беларусі. — Мн., Звязда, 2023. С. 221
  • Навагру́дскі раён // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 510. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Навагрудскі раён
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?