For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Уселюб.

Уселюб

Аграгарадок
Уселюб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
593 чалавекі (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1597
Паштовыя індэксы
231414
Аўтамабільны код
4
СААТА
4243813021
Уселюб на карце Беларусі ±
Уселюб (Беларусь)
Уселюб
Уселюб (Гродзенская вобласць)
Уселюб

Усе́люб[1] (трансліт.: Usieliub, руск.: Вселюб) — аграгарадок у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Уселюбскага сельсавета. Насельніцтва 717 чал. (2000). Знаходзіцца за 15 км на поўнач ад Навагрудку, на аўтамабільнай дарозе Навагрудак — Іўе.

Назва Уселюб, найбольш верагодна, ад двухасноўнага стараславянскага імя тыпу "Усялюб" з першай асновай Vьse-, як у імёнах "Усяслаў", "Усямір" (*Vьse-mirъ[2]). Імя мела значыць "Усім любы". Крыніцы не падаюць ніякіх звестак пра носьбіта такога імя.

З Уселюба пісаўся раннелітоўскі баярын канца XIV - пачатку XV ст. Ян Няміра[3], імя якога такога ж славянскага іменнага паходжання (*Ne-mirъ[4]). Ад роду Няміраў-Неміровічаў каля Ўселюба застаўся тапонім (цяпер не існы) Неміроўшчына.

Пазней, у "літоўскія" часы вакол Уселюба паўсталі адыменныя тапонімы балцка-літоўскага паходжання: Буйвідаўшчына, Яўневічы (на сёння не існуюць), Гірдаўка, Карабітаўка, Ацмінава (ад імёнаў тыпу Buivydas, Jaunius, Girdžius, Karbitas, Eitminas).

Першы пісьмовы ўспамін пра Уселюб датуецца 1422 годам і змяшчаецца на пячатцы Яна Няміры[5]:

" + s(igillum) x iohan(n)is x de x wselub x "

У 1433 вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч пацвердзіў наданне маёнтку роду Неміровічаў. З тых часоў застаўся тапонім Неміроўшчына (ранейшая вёска, цяпер урочышча) на ўсходзе ад Уселюба.

Касцёл, пач. XX ст.

У XV ст. тут заснавалі касцёл. У першай палове XVI ст. маёнткам супольна валодалі Неміровічы і іх родзічы Шчыты, пазней — ваявода полацкі С. Давойна.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Уселюб увайшоў у склад Наваградскага павета Навагрудскага ваяводства.

Па смерці С. Давойны ў 1571 маёнтак перайшоў да яго ўдавы Б. Саламярэцкай, якая ў 1576 прадала яго Мікалаю Радзівілу «Рудому». У 15761642 касцёл перарабілі на кальвінскі збор.

З 1713 Уселюб знаходзіўся ва ўладанні А. Навасельскага, потым М. Ф. Радзівіла, у 1746 перайшоў да яго сына Альбрэхта, а ў 1790-я — да А. М. Пацея.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Уселюб апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Наваградскім павеце. Станам на 1799 у мястэчку было 106 дамоў. Маёнтак перайшоў да графаў О'Руркаў і зрабіўся адным з асяродкаў «галандскага» (і «швейцарскага») сыраварства ў Наваградскім павеце. У 1861 Уселюб стаў цэнтрам воласці. У 1884 тут збудавалі царкву. На 1886 у мястэчку было 108 двароў, існавалі валасная ўправа, 2 царквы, 2 капліцы, касцёл, сінагога, 2 крамы, 2 заезныя дамы.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Уселюб апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны[6] Наваградскага павета.

У 1939 Уселюб увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 2000 тут было 198 двароў.

  • XIX стагоддзе: 1830 — 388 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 58, мяшчан-хрысціян і сялян 325, жабракоў 1[7]; 1886 — 730 чал.; 1897 — 1255 чал.
  • XX стагоддзе: 1921 — 736 чал.[8]; 2000 — 717 чал.[9].

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У ва Уселюбе працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, амбулаторыя, клуб, пошта.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

У 19591960 гг. галоўным урачом участковай бальніцы працаваў Аляксандр Аляксандравіч Губко, будучы вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, доктар медыцынскіх навук (1983), выпускнік і прафесар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[10].

Капліца-пахавальня
Свята-Міхайлаўская царква
Сядзіба О'Руркаў
Старая сядзіба

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Топоров В. Н. Праславянская культура в зеркале собственных имен (элемент *mir-) [1993] // В. Н. Топоров. Исследования по этимологии и семантике. Т. 2. Индоевропейские языки и индоевропеистика. Кн. 2. Москва, 2006. С. 65-66.
  3. Р. Пятраўскас. Літоўская знаць у канцы XIV-XV ст. Склад - структура - улада. Смаленск, 2014. С. 280-284.
  4. Топоров В. Н. Праславянская культура в зеркале собственных имен (элемент *mir-) [1993] // В. Н. Топоров. Исследования по этимологии и семантике. Т. 2. Индоевропейские языки и индоевропеистика. Кн. 2. Москва, 2006. С. 50.
  5. Przemysław Nowak, Piotr Pokora. Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 83.
  6. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku. Książnica-Atlas. — Lwów, 1933.
  7. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  8. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I. Województwo Nowogródzkie / Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej. — Warszawa, 1923.
  9. Вячаслаў Насевіч. Уселюб // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
  10. Губко Александр Александрович (05.11.1936—10.06.1993) Архівавана 17 верасня 2021. (руск.) // Сайт УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Уселюб
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?