For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь

Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура Мінфін РБ
Краіна
Адрас Мінск, вул. Савецкая, д. 7
Тып арганізацыі міністэрства фінансаў[d]
Кіраўнікі
Міністр Юрый Селіверстаў
Першы намеснік Дзмітрый Кійко
Намеснікі Уладзіслаў Татарыновіч, Вольга Тарасевіч, Алена Печань[1], Павел Лемех[2]
Заснаванне
Дата заснавання 25 жніўня 1991
Бюджэт 278 млрд рублёў[3] (2009 год; 99,2 млн $[4])
Даччыныя арганізацыі «Белдзяржстрах», «Белэксімгарант»
minfin.gov.by
Эмблема Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь

Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь (Мінфін Беларусі) — орган дзяржаўнага кіравання падпарадкаваны Ураду Беларусі, упаўнаважаны кіраваць дзяржаўным скарбам. Міністр фінансаў прызначаецца і здымаецца з пасады Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а намеснікі міністра — Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

З 4 чэрвеня 2020 года года пасаду міністра займае Юрый Міхайлавіч Селіверстаў.

  • Цэнтральны апарат — 9 галоўных упраўленняў, 2 дэпартаменты, 9 упраўленняў, па адным аддзеле, інспекцыі і групе, а таксама дзяржаўнае сховішча каштоўнасцей[1];
  • 7 упраўленняў выканаўчых камітэтаў абласцей і Мінска;
  • Прадпрыемствы «Белдзяржстрах», «Беларуская нацыянальная перастрахавальная арганізацыя», «Белэксімгарант», «Гомельскі Крышталь», «Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Мінфіна РБ», «Папяровая фабрыка дзяржаўных знакаў» (Барысаў), «Крыптатэх», «Мінская фабрыка друку», «Белбланкавыд», «Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер»;
  • Навучальныя ўстановы — Мінскі фінансава-эканамічны каледж, Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (ЦППКПК) Мінфіна[5].
  • парадкаванне, кіраванне і ўзгадненне фінансавай дзейнасці ведамстваў урада;
  • выкарыстанне скарбу для павышэння выніковасці вытворчасці і дзяржаўных прыбыткаў;
  • распрацоўка прапаноў аб пазычанні;
  • павышэнне выніковасці падаткаабкладання і выканання дзяржаўнага бюджэту;
  • прыцягненне, выкарыстанне і пагашэнне знешніх дзяржаўных пазык;
  • нагляд за захаваннем зацікаўленасцей дзяржаўнага скарбу;
  • парадкаванне гандлю каштоўнымі металамі і камянямі і стварэнне іх запасу;
  • парадкаванне распрацоўкі і вытворчасці бяспечных папер;
  • нагляд за страхаваннем;
  • ліцэнзаванне і нагляд за выкананнем выдадзеных дазволаў;
  • парадкаванне рахункаводства і справаздачнасці;
  • парадкаванне і нагляд за выкананнем заканадаўства аб аўдыце;
  • нагляд за выпускам, абаротам і пагашэннем каштоўных папер.
  • атрыманне на свой запыт ад устаноў звестак аб выкарыстанні дзяржаўных сродкаў, а таксама рахункаводчыя справаздачы аб выкананні абавязкаў перад дзяржавай;
  • атрыманне на свой запыт ад выканаўчых камітэтаў абласцей і Мінска зводы мясцовых бюджэтаў і справаздачы аб іх выкананні;
  • прыпыненне выдаткоўвання дзяржаўных сродкаў атрымальнікам, якія не падаюць ва ўстаноўленыя тэрміны справаздачы аб іх выкарыстанні, выкарыстоўваюць іх не па прызначэнні або атрымалі іх незаконна;
  • выдача пазык паводле дзяржаўнага бюджэту і ўкладанне вольных сродкаў у каштоўныя паперы ці гаспадарчую дзейнасць;
  • выдача на запыт выканаўчых камітэтаў абласцей і Мінска пазык на выкананне мясцовых бюджэтаў, абумоўленых іх пагашэннем да канца справаздачнага года;
  • пакрыццё страт зводных бюджэтаў абласцей і Мінска пры змяншэнні прыбыткаў ці павелічэнні выдаткаў мясцовых бюджэтаў;
  • спагнанне са зводных бюджэтаў абласцей і Мінска сродкаў у дзяржаўны бюджэт пры ўхваленні Саветамі дэпутатаў пастаноў, што змяншаюць прыбыткі ці павялічваюць выдаткі дзяржаўнага бюджэту;
  • спагнанне незаконна атрыманых ці не па прызначэнні скарыстаных сродкаў бюджэту, а таксама запазычанасцей і адсоткаў па бюджэтных пазыках;
  • выдаткоўванне сродкаў да ўхвалення закона аб рэспубліканскім бюджэце на бягучы год у памеры 1/12 ад мінулагодніх выдаткаў;
  • выпатрабаванне дадзеных аб прыбытках і выдатках дзяржаўных пазабюджэтных сродкаў і сродкаў ад прыбытковай дзейнасці бюджэтных устаноў;
  • выдача банкам загадаў аб прыпыненні разлікаў рахункаў распарадчыкаў дзяржаўных сродкаў пры парушэнні імі заканадаўства;
  • праверка выкарыстання дзяржаўных сродкаў[6].

Зноскі

  1. а б Кіраўніцтва Міністэрства фінансаў. Міністэрства фінансаў РБ. Праверана 20 лістапада 2020.
  2. Рэктары ВНУ, мясцовая вертыкаль і ратацыі ў кіраўніцтве міністэрстваў. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
  3. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2009 год (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (26 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2011. Праверана 13 верасня 2021.
  4. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (26 жніўня 2010).
  5. Арганізацыі, падпарадкаваныя Міністэрству фінансаў (руск.)(недаступная спасылка). Міністэрства фінансаў РБ (26 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2010. Праверана 13 верасня 2021.
  6. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1585 (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (26 жніўня 2010).(недаступная спасылка)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?