For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь

Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Беларусь
Дата стварэння 25 жніўня 1991
Папярэдняе ведамства Міністэрства транспарту БССР
Сайт mintrans.gov.by

Міністэ́рства тра́нспарту і камуніка́цый Рэспу́блікі Белару́сь (Мінтранс Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае кіраваць шляхамі зносін. Міністр транспарту і камунікацый прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 28 ліпеня 2023 года пасаду міністра займае Аляксей Аляксеевіч Ляхновіч.

5 ліпеня 1993 года Вярхоўны Савет перайменаваў Міністэрства транспарту ў Міністэрства транспарту і камунікацый[1]. 22 ліпеня 1993 года Пастановаю № 491 урад уключыў у яго склад упраўленне грамадзянскай авіяцыі і Беларускую чыгунку. Прэзідэнт вылучыў іх са складу міністэрства ўказамі ад 4 красавіка 1995 г № 126 і ад 17 красавіка 1996 года № 150 адпаведна, аднак указам ад 5 мая 2006 года № 289 зноў вярнуў іх да складу міністэрства[2].

  1. Цэнтральны апарат — 2 дэпартаменты, 8 упраўленняў і 6 аддзелаў[3], а таксама 2 інспекцыі;
  2. Прадпрыемствы «Віцебскаблаўтатранс», «Гомельаблаўтатранс», «Гроднааблаўтатранс», «Мінскаблаўтатранс», «Белтрансснаб», «Транстэхніка», «Белтэхагляд», «Гомельскі аўтарамонтны завод», «Мазырскі аўтарамонтны завод», «Беларускае рачное параходства» (Гомель), «Белводшлях» (Гомель), «Днепра-Бугскі водны шлях» (Пінск), «Ніжняпрыпяцкае» (Мазыр), «Гомельскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод», «Пінскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод», «Рэчыцкі суднабудаўніча-суднарамонтны завод», «Беларуская інспекцыя рачнога рэгістру» (Гомель), «Белсуднапраект» (Гомель) і Днепра-Бярэзінскае прадпрыемства водных шляхоў (Бабруйск);
  3. Аўтамабільныя вучылішча — Брэсцкае, Віцебскае, Гродзенскае, Гомельскае, Магілёўскае і Маладзечанскае.
  4. Беларуская чыгунка,
  5. Газета «Транспартны веснік» (руск.: Транспортный вестник).
  1. стварэнне ўмоў для задаволення патрэб спажыўцоў транспартных паслуг;
  2. спрыянне сумесна з іншымі дзяржаўнымі ўстановамі развіццю перавозак;
  3. правядзенне нарадаў аб перавозках з зацікаўленымі дзяржаўнымі ўстановамі;
  4. спрыянне непасрэдным сувязям айчынных перавозчыкам з замежнымі;
  5. упарадкаванне перавозак;
  6. павышэнне выніковасці кіравання ўрадавай транспартнай уласнасцю;
  7. павышэнне канкурэнтаздольнасці вывазу транспартных паслуг;
  8. развіццё тавараправоднай сеткі за мяжой;
  9. прыцягненне ў галіну перавозак вонкавых пазык.
  1. упарадкаванне капіталаўкладанняў у галіну перавозак;
  2. спрыянне ўтварэнню канкурэнтнага асяроддзя ў галіне перавозак;
  3. упарадкаванне знешнегандлёвых грузаперавозак;
  4. выдаткоўванне на развіццё вывазу транспартных паслуг і міжнародных транспартных шляхоў, што праходзяць праз землі дзяржавы;
  5. спрыянне страхаванню перавозак;
  6. заключэнне і выкананне міжведамасных міжнародных дамоў аб перавозках;
  7. выдача дазволаў на перавозкі і нагляд за выкананнем іх умоў;
  8. распрацоўка і нагляд за выкананнем заканадаўства аб перавозках;
  9. ухваленне ведамасных загадаў і пастановаў;
  10. нагляд за выкарыстаннем і кіраваннем урадавым дарожным фондам;
  11. спрыянне найму транспартных сродкаў;
  12. вызначэнне коштаў дарожнага будаўніцтва і нагляд за іх ужываннем;
  13. вядзенне ведамаснай статыстыкі;
  14. улік цэнаў на транспартныя паслугі і нагляд за іх ужываннем;
  15. распрацоўка развіцця і нагляд за гаспадарчаю дзейнасцю ведамасных прадпрыемстваў;
  16. упарадкаванне рахункаводства і справаздачнасці ў галіне перавозак;
  17. валоданне, выкарыстанне і распараджэнне ведамаснай уласнасцю;
  18. заключэнне з прафесійнымі саюзамі пагадненняў аб аплаце працы;
  19. удзел сумесна з зацікаўленымі ведамствамі ўраду ў міжнародных транспартных арганізацыях;
  20. узгадненне міжнародных пасажырскіх перавозак з адпаведнымі ведамствамі іншых дзяржаў;
  21. удзел у распрацоўцы правілаў бяспечнага карыстання транспартнымі сродкамі;
  22. нагляд за станам і будаўніцтвам шляхоў зносін;
  23. падрыхтоўка пераводу галіны перавозак на ваеннае становішча;
  24. кіраванне распрацоўкаю і будаўніцтвам аўтамабільных дарог і грамадзянскіх аэрапортаў;
  25. наладжванне прафесійных спаборніцтваў у галіне перавозак;
  26. улік суднаў і вызначэнне парадку вядзення суднавай кнігі;
  27. нагляд за выкананнем правілаў бяспекі суднаходства ў нутраных водах;
  28. выдача беларускіх пасведчанняў асобы марака;
  29. спрыянне конкурсам на будоўлю шляхоў зносін;
  30. ухваленне ведамасных пастановаў аб парадку перавозак;
  31. узгадненне будаўніцтва органамі выканаўчай улады аўтамабільных дарог агульнага карыстання;
  32. забарона руху па аўтамабільных дарогах пры здарэннях, стыхійных бедствах і правядзенні іх рамонту;
  33. выдача дазволаў на праезд цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтадарогах агульнага карыстання;
  34. абмежаванне масы і нагрузак на восі транспартных сродкаў пры надворных умовах, што паніжаюць бяспеку аўтамабільных дарог;
  35. паведамленне аб сезонных заканадаўчых абмежаваннях дарожнага руху ў адпаведныя ўстановы іншых дзяржаў, што заключылі з урадам Беларусі дагаворы аб аўтамабільных зносінах;
  36. наладжванне збору платы за праезд па аўтадарогах;
  37. вядзенне ўліку аўтадарог агульнага карыстання і выдача звестак аб іх;
  38. ухваленне найменняў і нумароў агульнадзяржаўных дарог;
  39. вызначэнне парадку абследавання аўтадарог;
  40. вызначэнне парадку пракладкі інжынерных камунікацый у паласе адводу агульнадзяржаўных аўтадарог;
  41. узгадненне размяшчэння прадпрыемстваў прыдарожнага абслугоўвання з іх уласнікамі і органамі выканаўчай улады;
  42. нагляд за выкананнем правілаў бяспекі палётаў;
  43. улік і допуск да выкарыстання грамадзянскіх паветраных суднаў і аэрапортаў;
  44. распрацоўка заканадаўства аб грамадзянскіх палётах;
  45. апавяшчэнне аб хібах грамадзянскіх паветраных суднаў;
  46. выдача дазволаў на выкананне палётаў і ўжыванне бартавых радыёстанцый грамадзянскіх паветраных суднаў з прысваеннем пазыўнога радыёсігналу;
  47. нагляд за выкананнем правілаў міжнародных палётаў у паветранай прасторы дзяржавы;
  48. медыцынска-санітарнае абслугоўванне працаўнікоў паветраных суднаў дзяржаўных устаноў;
  49. узгадненне будаўніцтва ў ваколіцах грамадзянскіх аэрадромаў;
  50. улік паветраных здарэнняў у дзяржаве[4].

Зноскі

  1. Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Шчэрба Іван Іванавіч. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (31 жніўня 2010).
  2. Гісторыя (руск.)(недаступная спасылка). Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (31 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2011. Праверана 9 студзеня 2015.
  3. Будова цэнтральнага апарату Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (руск.)(недаступная спасылка). Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (31 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2011. Праверана 9 студзеня 2015.
  4. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 985 (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (31 жніўня 2010).(недаступная спасылка)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?