For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Літоўцы ў Беларусі.

Літоўцы ў Беларусі

Літоўскі фестывальны падворак, XII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур

Літоўская меншасць у Беларусі кампактна пражывае на граніцы з Літвой у Воранаўскім і Астравецкім раёнах Гродзенскай і Браслаўскім раёне Віцебскай абласцей. Таксама існуюць літоўскія паселішчы ва ўсходніх раёнах рэспублікі. Акрамя гэтага, пэўная колькасць літоўцаў пражывае па ўсёй рэспубліцы, асабліва ў буйных гарадах.

Агульная колькасць літоўцаў на тэрыторыі Беларусі паводле перапісу 2009 года 5087 чалавек, такім чынам з’яўляючыся дзявятай па велічыні нацыянальнай меншасцю у краіне[1][2]. 1 597 з іх (31,4 %) у якасці роднай мовы назвала літоўскую мову, 1 999 (39,3 %) — рускую мову[1]. Сярод вернікаў большую частку складаюць каталікі[3].

Сучасная літоўская навуковая класіфікацыя літоўскіх этнакультурных рэгіёнаў

Да пачатку фарміравання беларускага і літоўскага народаў значную частку тэрыторыі сучаснай Беларусі займалі балцкія этнічныя супольнасці (яцвягі, літоўцы-аўкштайты, латгалы, жамойты, прусы), якія пасля этнічна ўвайшлі ў іх склад. У XIV—XVI стст. літоўцы займалі тэрыторыю сучаснай паўночна-заходняй Беларусі — да захаду і поўначы ад лініі ГроднаШчучынЛідаВаложынКрэваПаставыБраслаў. Перасяленні літоўцаў адбываліся галоўным чынам у заходнія і цэнтральныя рэгіёны Беларусі. Дамінуючае становішча беларускага этнаса ў Вялікім Княстве Літоўскім выклікала паступовую асіміляцыю літоўцаў беларуска-літоўскага памежжа і памяншэнне іх этнічнай тэрыторыі ў паўночна-заходнім кірунку. Найбольш хутка беларусіфікавалася літоўскае насельніцтва ў наваколлях Вільні, дзе знаходзілася шматлікае ўсходне-славянскае акружэнне. Літоўцы засвойвалі мясцовыя беларускія гаворкі, што давала магчымасць прылучыцца да дзяржаўнай мовы Вялікага Княства Літоўскага[3].

У канцы XIX — пачатку XX ст. літоўскае насельніцтва захавалася ў наваколлях цяперашніх вёсак Дзевянішкі (цяпер Літва), Лаздуны Іўеўскага, Парэчча Гродзенскага, Гервяты Астравецкага, Опсы Браслаўскага, Пелясы і Жырмуны Воранаўскага раёнаў і іншых населеных пунктаў беларуска-літоўскага памежжа. Пастаянныя працяглыя кантакты паміж беларусамі і літоўцамі, аднолькавыя прыродныя і сацыяльна-эканамічныя ўмовы прывялі да ўзаемнай інтэграцыі шматлікіх элементаў традыцыйных беларускай і літоўскай культур. Мова была асноўнай рысай, якая адрознівала мясцовых літоўцаў (галоўным чынам каталікоў) ад беларусаў. У канцы XIX ст. адбывалася перасяленне часткі літоўцаў у Беларусь, галоўным чынам у цэнтральныя і ўсходнія рэгіёны. Карэннае насельніцтва было сканцэнтравана ў Гродзенскім (2912 чал.), Лідскім (17828 чал.), Ашмянскім (8765 чал.), Слонімскім (305 чал.) паветах[3].

У перыяд Першай сусветнай вайны колькасць літоўскага насельніцтва Беларусі павялічылася за кошт бежанцаў, значна ўзрасла колькасць літоўцаў у гарадах. Паводле перапісу 1926 года ў Беларусі было 6864 літоўцы. У 1920—1930-я гг. выпускаліся літоўскія друкаваныя выданні, рыхтаваліся спецыялізаваныя кадры для школ, вялося радыёвяшчанне на літоўскай мове. У 1927 годзе ў Інбелкульце працавала кафедра гісторыі Літвы. Створаны літоўскі сектар у АН Беларусі (1929), Інстытут літоўскай і латышскай культур (1933), літоўская секцыя Інстытута нацыянальных меншасцей (1935). Літоўскае бюро існавала пры ЦК КП(б)Б. У 1933—1934 гадах у Беларусі працавалі 12 літоўскіх школ, існавалі літоўскія нацыянальныя калгасы, Малькаўскі літоўскі нацыянальны сельсавет. У 1937 годзе ў Беларусі налічвалася 5422 літоўцы[3].

У другой палове 1930-х гадоў у СССР па вядомых прычынах змяніўся вектар палітыкі, накіраванай на развіццё культур розных этнічных груп. Былі ліквідаваны нацыянальныя калгасы і сельсаветы, згорнутая навукова-даследчая праца, закрыты нацыянальныя школы. Частка літоўцаў БССР, у першую чаргу інтэлігенцыя, сталі ахвярамі масавых рэпрэсій. Перапіс насельніцтва 1937 г. сведчыць пра скарачэнне колькасці літоўскага насельніцтва ў БССР. Паводле матэрыялаў гэтага перапісу, у 1937 годзе ў БССР пражывалі 5422 літоўцы, што на 20 % было менш паказчыку 1926 г[4].

Сярод беларускіх літоўцаў Заходняй Беларусі ў 1920—1930-х гг. актыўную культурна-асветніцкую працу праводзілі таварыствы «Раніца[lt]» і Св. Казіміра[lt], якія засноўвалі пачатковыя школы, вячэрнія курсы, ізбы-чытальні, бібліятэкі і інш. Да канца 1930-х гг. іх дзейнасць была спынена польскімі ўладамі[3].

На працягу 2-й паловы XX ст. адбылося памяншэнне літоўцаў у Беларусі[3]. Актыўнае перасяленне літоўцаў у Літоўскую ССР адбывалася ў паваенныя гады. З развіццём індустрыялізацыі і ўрбанізацыі ўзмацніліся міграцыі літоўцаў у гарады. Паводле даных перапісу насельніцтва 1970 года, узровень урбанізацыі літоўцаў Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей склаў 69 % (у 1926 г. — толькі 31 %) а ў 1989 годзе вырас да 74 %[4].

У пасляваенныя гады ў БССР былі закрыты ўсе літоўскія школы, ліквідаваны літоўскі друк. Была паралізавана дзейнасць каталіцкага касцёла, які традыцыйна меў вялікую значнасць для літоўцаў. Неаднаразова беларускія літоўцы звярталіся з петыцыямі і прашэннямі аб адкрыцці літоўскіх школ да савецкага вышэйшага кіраўніцтва. Нягледзячы на цяжкасці, з якімі прыйшлося сутыкнуцца літоўцам БССР у барацьбе за права атрымання адукацыі сваімі дзецьмі на роднай мове, у 1956—1957 гадах у Воранаўскім і Астравецкім раёнах усё ж было адкрыта 8 літоўскіх школ. Аднак праз некаторы час іх засталося толькі 3 (у вёсках Гіры і Рымдзюны Астравецкага раёна і Пеляса Воранаўскага раёна). Цесныя міжэтнічныя кантакты паміж літоўцамі і беларусамі вялі да паступовай асіміляцыі беларускіх літоўцаў (у першую чаргу моўнай). У 1950-1980-я гады мэтанакіраванай нацыянальнай палітыкі ў дачыненні да літоўцаў у БССР практычна не праводзілася. Асноўнай сферай функцыянавання і захавання літоўскай мовы, які быў выціснуты з адукацыі і касцёла засталася сям’я[4].

Колькасць літоўцаў паводле перапісу 2009 года.

Літоўцы галоўным чынам кампактна пражываюць каля вёсак Опса Браслаўскага, Гервяты Астравецкага, Пеляса Воранаўскага раёнаў, дысперсна — ва ўсіх памежных з Літвой раёнах і некаторых раёнах цэнтральнай і ўсходняй Беларусі (в. Малькаўка Мсціслаўскага раёна), значная частка ў гарадах (Мінск, Гродна, Ліда)[3].

Пасля аднаўлення незалежнасці Літоўскай Рэспублікі ў пачатку 1990-х гадоў літоўскім урадам была выпрацавана новая канцэпцыя ў дачыненні да сваіх суайчыннікаў, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь. Маюцца 2 агульнаадукацыйныя школы з літоўскай мовай навучання (вёскі Рымдзюны Астравецкага, Пелясы Воранаўскага раёнаў). На іх базе дзейнічаюць культурна-адукацыйныя цэнтры, адкрытыя пры актыўнай дапамозе Літоўскай Рэспублікі. Працуюць нядзельныя школы па вывучэнні літоўскай мовы (Мінск, Гродна, Ліда, Браслаўскі, Воранаўскі, Астравецкі раёны). Пры 20-й Мінскай гарадской бібліятэцы адкрыта літоўская чытальня[3][4].

З 1994 года галоўную ролю ў аб’яднанні і развіцці нацыянальна-культурнага жыцця літоўцаў Беларусі належыць Рэспубліканскаму грамадскаму аб’яднанню «Беларуская абшчына літоўцаў» (з абласнымі, раённымі і гарадскімі філіяламі). У 1995 годзе створаны Пеляская і Гервяцкая абшчыны літоўцаў, у 1995[удакладніць] — Гродзенская, у 1998 годзе — Браслаўская[5], у 2004 годзе — Астравецкая. Дзейнічаюць аб’яднанне літоўцаў Гродзенскай вобласці «Tėvynė» (бел.: «Айчына»). Існуюць таксама нефармальныя аб’яднанні літоўцаў в. Пелясы Воранаўскага раёна «Gimtinė» (бел.: «Радзіма»), Жырмунскі клуб літоўцаў (Воранаўскі раён), літоўцаў Ліды «Rūta» (бел.: «Рута»), Рэчыцы, Баранавічаў[3].

Выхадцы з літоўскіх вёсак Беларусі заснавалі ў Літве зямляцкія клубы: «Gervėčiai» («Гервяты»), які аб’ядноўвае літоўцаў — выхадцаў з Гервяцкага края (Астравецкі раён), і «Beržynas» («Бярэзнік»), які аб’ядноўвае літоўцаў — выхадцаў з в. Малькаўка (Мсціслаўскі раён) і іншых літоўскіх вёсак усходняй Беларусі. РГА «Беларуская абшчына літоўцаў» штогод арганізуе святкаванні Дня аднаўлення літоўскай дзяржаўнасці (16 лютага), Дня аднаўлення незалежнасці Літвы (11 сакавіка), Грунвальдскай бітвы (15 ліпеня) і каранацыі Міндоўга (6 ліпеня)[4]. Адзначаюцца ўгодкі знішчэнняў літоўцаў НКУС ў Ігумене[6].

Асвятленнем жыцця беларускіх літоўцаў займаецца штомесячная газета «Lietuvių godos  (літ.)» («Мары літоўцаў»), якая выдаецца з 1993 г. у Вільнюсе. З 1999 г РОА «Беларуская абшчына літоўцаў» выдае інфармацыйны бюлетэнь «Mūsų žodis» (бел.: «Наша слова»)[4][6]. У рэспубліцы існуе невялікае кнігавыдаўніцтва на літоўскай мове — у 2009 годзе выйшлі 6 кніг і брашур агульным тыражом 5,3 тыс. асобнікаў[7].

Дружына беларускіх літоўцаў атрымала некалькі медалёў у спартыўных гульняў літоўцаў свету[5].

З 1 верасня 2022 года ў Беларусі пачалі дзейнічаць змены, унесеныя ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, згодна з якімі ў Беларусі не застаецца школьнай адукацыі на мовах нацыянальных меншасцей. Таму шкаляры ў двух агульнаадукацыйных школах з літоўскай мовай навучання ў вёсках Рымдзюны (Астравецкі раён) і Пеляса (Воранаўскі раён) будуць вывучаць прадметы на беларускай або рускай мовах, а літоўская застаецца толькі як асобны дадатковы прадмет. 12 жніўня 2022 года Міністэрства замежных спраў Літвы заявіла пасольству Беларусі ў Літве афіцыйную ноту з нагоды закрыцця літоўскіх школ у Беларусі. 15 верасня 2022 года Беларусь у аднабаковым парадку скасавала дамову з Літвой аб міждзяржаўным супрацоўніцтве ў галіне адукацыі. 27 верасня Сейм Літвы заявіў з нагоды гэтага пратэст[8].

Дынаміка насельніцтва

[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка колькасці літоўцаў у Беларусі паводле даных перапісаў[9]:

  • 1926 год — 6 864[3]
  • 1959 год — 8 363 — 0,10 %
  • 1970 год — 8 092 — 0,09 %
  • 1979 год — 6 993 — 0,07 %
  • 1989 год — 7 606 — 0,07 %
  • 1999 год — 6 387 — 0,06 %
  • 2009 год — 5 087 — 0,05 %
  • 2019 год — 5 287 — 0,06 %
Размеркаванне літоўцаў па роднай мове

Калі ў 1959 г. літоўскую мову ў якасці роднай назвалі каля 77 % усіх літоўцаў Беларусі, у 1999 г. — 52 %, то ў 2009 годзе толькі 31 %. Гэты паказчык у гарадскога літоўскага насельніцтва склаў 24 %, а ў сельскага — 45 %. Беларускую мову ў якасці роднай у 2009 г. назвалі 26 % літоўцаў Беларусі. Яшчэ больш літоўцаў роднай мовай назвалі рускую мову — 39 %. Колькасць літоўцаў, якія назвалі ў 2009 г. роднай мовай літоўскую, у параўнанні з 1999 г. паменшылася на 21 %, у той час як беларускую і рускую мовы прызналі роднымі на 5 % і 13 % літоўцаў больш адпаведна. Такая дынаміка гэтых лінгвістычных паказчыкаў сведчыць пра далейшую моўную асіміляцыю беларускіх літоўцаў, якая шмат у чым звязана з іх актыўнай урбанізацыяй у гэты перыяд[4].

Дыялекты сучаснай літоўскай мовы (паводле даных класіфікацыі 1964 года)

Мовай хатніх зносін літоўскую ў 2009 г. назвалі толькі 5 % усіх літоўцаў Беларусі, што на 10 % менш у параўнанні з 1999 г. Пры гэтым літоўцы-гараджане карыстаюцца ёю ў побыце значна радзей (толькі 2 %) за літоўцаў-вяскоўцаў (каля 13 %). Сельскае літоўскае насельніцтва дома часцей за ўсё карыстаецца беларускай мовай (42 %), у той час як гарадское літоўскае насельніцтва — рускай (79 %). Такі высокі ўзровень ужывання ў побыце літоўцамі рускай і беларускай моў (65 % і 24 % адпаведна) гаворыць пра іх значную інтэграцыю ў моўнае асяроддзе Беларусі[4].

Выразнае несупадзенне паказчыкаў гутарковай і роднай моў у гарадскога і сельскага літоўскага насельніцтва Беларусі сведчыць пра больш трывалае захаванне этнамоўных асаблівасцей у першую чаргу літоўцамі-сялянамі, у той час як літоўцы-гараджане схільныя да моўнай асіміляцыі значна больш[4].

У наш час літоўская мова выкарыстоўваецца сярод літоўцаў Беларусі пераважна ў побыце, галоўным чынам яе носьбітамі з’яўляюцца людзі старэйшага ўзросту[4].

На тэрыторыю Беларусі заходзіць крайне паўднёвая частка арэала паўднёвааўкштайцкага дыялекту літоўскай мовы, ахопліваючы населеныя пункты Радунь, Пеляса, Воранава і ў Зецельскім рэгіёне вёску Засецце, размешчаную недалёка ад горада Дзятлава Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці[10][11][12]. Сустракаюцца некалькі асобных астраўных вільнюскіх гаворак, распаўсюджаных у населеных пунктах Гродзенскай і Віцебскай абласцей: у Гервятах, Опсе, Лаздунах, Рынкянах[10][11][12].

Зноскі

  1. а б Перепись населения 2009 г. Выходные регламентные таблицы. Национальный состав населения, гражданство: население по национальности и родному языку (руск.)(недаступная спасылка). Белстат. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012. Праверана 11 кастрычніка 2012.
  2. Общая численность населения, его состав по возрасту, полу, состоянию в браке, уровню образования, национальностям, языку и источникам средств к существованию (руск.)(недаступная спасылка). Белстат. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2010. Праверана 11 кастрычніка 2012.
  3. а б в г д е ё ж з і Литовцы // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 4.: Картография — Миноговые / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 768 с. — ISBN 978-985-11-0385-6
  4. а б в г д е ё ж з і Кто живет в Беларуси / А.Вл. Гурко и др.; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклору им. К.Крапивы. — Минск: Беларуская навука, 2012. — 799с. — ISBN 978-985-08-1263-6
  5. а б Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. — С. 384. — ISBN 9986-892-34-1.
  6. а б Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. — С. 385. — ISBN 9986-892-34-1.
  7. Козловская А. И. Проблемы и перспективы книгоиздания на национальном языке в Республике Беларусь // Известия высших учебных заведений. Проблемы полиграфии и издательского дела. — 2011. — № 2. — С. 165
  8. https://www.lrs.lt/sip/portal.show?p_r=36002&p_k=1&p_t=282373
  9. «Нацыянальны склад насельніцтва Рэспублікі Беларусь» (Том 3)
  10. а б Коряков Ю. Б. Приложение. Карты. 5. Литовский язык // Языки мира. Балтийские языки. — М.: Academia, 2006. — 224 с. — ISBN 5-87444-225-1.
  11. а б Коряков Ю. Б.. Реестр языков мира: Балтийские языки. Lingvarium. (Праверана 15 кастрычніка 2015)
  12. а б Булыгина Т. В., Синёва О. В. Литовский язык // Языки мира. Балтийские языки. — М.: Academia, 2006. — С. 151—152. — 224 с. — ISBN 5-87444-225-1.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Літоўцы ў Беларусі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?