For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Рускія ў Беларусі.

Рускія ў Беларусі

Рускія ў Беларусі
Рускія ў Беларусі паводле перапісу 2019 года
Рускія ў Беларусі паводле перапісу 2019 года
Усяго: ~ 133 000 000[2]

 Беларусь — 785 084 (8,26%)(2009 г.)[1]

Этнічныя мовы руская
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) праваслаўе, стараабрадства
Блізкія этнасы рускія, беларускія стараабрадцы, беларусы, украінцы

Рускія ў Беларусі — найвялікшая этнічная меншасць Рэспублікі Беларусь, якая складала 785 084 чалавек (8,26%) паводле перапісу 2009 г.

З тытульнай нацыянальнасцю - беларусамі - рускіх аб'ядноўвае доўгая і даволі складаная сістэма этна-моўных кантактаў. Для сучаснай рэспублікі характэрны самы высокі ў краінах СНД узровень неадпаведнасці паміж рускай і рускамоўнай ідэнтычнасцю[3]. Так, рускімі сябе лічаць толькі 8,26 % насельніцтва, але рускую мову роднай называюць 40 %, а асноўнай - 70 % насельніцтва. Дасягнуўшы піка ў 1989 годзе (1,34 млн. або 13,2 %), доля і колькасць этнічных рускіх у краіне з тых часоў няўхільна скарачаецца, а рускамоўных - расце. Асаблівасцю рускага насельніцтва Беларусі з'яўляецца яго даволі дысперснае рассяленне па тэрыторыі краіны з максімальнай канцэнтрацыяй ў буйных абласных цэнтрах. Адметна і тое, што, у адрозненне ад Украіны, Казахстана, краін Прыбалтыкі, у Беларусі няма ні аднаго горада або рэгіёна, дзе б рускія складалі абсалютную ці хаця б адносную большасць насельніцтва. Максімальная канцэнтрацыя рускіх у Беларусі назіраецца ў г. Полацк (15%).

Гісторыя рассялення

[правіць | правіць зыходнік]

Паміж беларусамі і рускімі заўсёды існавалі актыўныя адносіны ў гандлёвай, палітычнай і культурнай сферах. У межах гэтых кантактаў і адбываліся міграцыйныя працэсы. Можна вылучыць некалькі спосабаў рассялення рускіх на тэрыторыі Беларусі.

Першай формай сталі міждынастычныя шлюбы эліты Вялікага княства Літоўскага і рускіх княстваў. У XIV—XV ст. такія шлюбы былі дастаткова традыцыйнай з’явай. Досыць устойлівая традыцыя міждынастычных шлюбаў назіралася з вяселля князя Альгерда з Ульянай, дачкой цвярскога князя Аляксандра ў 1350 г. да 1495 г., калі адбыўся шлюб паміж вялікім князем літоўскім Аляксандрам і дачкой вялікага князя маскоўскага Івана ІІІ. Нявесты з’яўляліся на тэрыторыі Беларусі са сваімі дварамі, якія сталі першымі асяродкамі рускіх у ВКЛ.

Другой формай можна лічыць захопы палонных у шматлікіх ваенных канфліктах паміж ВКЛ і рускімі княствамі (пазней Маскоўскай дзяржавай). Вядома, што Вітаўт пасля паспяховага паходу на Пскоў у 1405 г. пасяліў ваеннапалонных у Гародні (цяпер Гродна). Акрамя міждынастычных шлюбаў і захопу палонных пасля ваенных сутыкненняў рускія пранікалі на беларускія землі праз гандлёвыя сувязі. Гасціны двор для рускіх купцоў быў адчынены ў Вільні ў 1306 г.

Міграцыйныя хвалі, аднак, не стварылі ўстойлівай этнічнай групы рускіх на тэрыторыі Беларусі. Першай сталай групай рускіх на Беларусі з’явіліся стараабрадцы (стараверы), якія ў сярэдзіне XVII ст. рассяліліся на беларускіх землях. У Маскоўскай дзяржаве ў першай палове XVII ст. адбылася рэформа Рускай праваслаўнай царквы. Яна раскалола грамадства на тых, хто падтрымаў змены, і на тых, хто адмовіўся. Апошніх пачалі называць стараверамі. Супраць іх улада праводзіла палітыку рэпрэсій, якая вымушала да эміграцыі. Значная частка тых, хто не прыняў царкоўную рэформу, адразу ж накіравалася ў Рэч Паспалітую.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай міграцыйныя хвалі на тэрыторыю Беларусі працягваліся і ў асноўным былі звязаны са стараабрадцамі. Паралельна разгарнуўся новы міграцыйны паток. Расійскія ўлады з мэтай узмацнення свайго ўплыву ў Беларусі пасля падаўлення нацыянальна-вызваленчых рухаў сфарміравала новую мясцовую адміністрацыю выключна з рускага дваранства, запрошанага з Расіі. Толькі за другую палову XIX ст. рускае насельніцтва Беларусі павялічылася ў некалькі разоў і дасягнула лічбы 300 тыс. чалавек.

Колькасць стараабрадцаў да 1914 г. дасягнула 100 тыс. чалавек. Сталыпінская рэформа і Першая сусветная вайна таксама ўнеслі свае карэктывы ў этнасацыяльную структуру насельніцтва Беларусі. Значная колькасць беларусаў мігрыравала з Беларусі ці загінула падчас ваенных дзеянняў, а на тэрыторыі Беларусі з’явілася вялікая колькасць вайскоўцаў.

Міжваенны час

[правіць | правіць зыходнік]
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны.Паводле задумы аднаго з удзельнікаў Вікіпедыі, тут мусіць быць тэматычны раздзел.Вы можаце дапамагчы праекту, напісаўшы гэты раздзел.

Вялікая Айчынная вайна нанесла велізарны ўрон насельніцтву рэспублікі. У аднаўлення эканомікі рэспублікі ўдзельнічалі многія рускія спецыялісты, якія тут заставаліся на пастаяннае месца жыхарства. Разам з тым, многія беларусы ў савецкі час мігравалі на тэрыторыю Казахстана, УССР, краін Прыбалтыкі, адпраўляліся на Крайнюю Поўнач, удзельнічалі ў засяленні Калінінградскай вобласці і г. д. У савецкі час у БССР з'явілася тэндэнцыя запісваць дзяцей ад змешаных шлюбаў рускімі, у выніку чаго адбывалася паступовае зніжэнне долі (але не колькасці) беларусаў і даволі хуткі рост долі і колькасці рускіх у рэспубліцы. Тым не менш, у БССР найбольш інтэнсіўна зніжалася колькасць і доля палякаў і яўрэяў, а расла - украінцаў. У постсавецкі перыяд доля і колькасць рускіх у рэспубліцы скарачалася хутчэй колькасці беларусаў і фактычна вярнулася на ўзровень 1960-х гг. Дадзены феномен не ў апошнюю чаргу тлумачыцца тым, што большасць дзяцей з змешаных шлюбаў больш не запісваюцца рускімі, а многія з раней запісаных змянілі самасвядомасць на беларускую.

Пасляваенны час

[правіць | правіць зыходнік]

У XX ст. удзельная вага рускага насельніцтва пастаянна павялічвалася: у 1926 г. — 384 тыс. чал. (7,7 % усяго насельніцтва); 1959 г. — 659 тыс. чалавек (8,2 %); 1979 г. — 938 тыс. (10,4 %); 1989 г. — 1342 тыс. (13,2 %); 1999 г. — 1142 тыс. чалавек (11,4 %).

За апошняе дзесяцігоддзе XX ст. колькасць рускіх на Беларусі зменшылася за кошт міграцыі на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі і, верагодна, за кошт змены этнічнай самасвядомасці часткі беларусаў, якія раней далучаліся да рускіх. У канцы XX ст. у Беларусі на бытавым узроўні паміж беларусамі і рускімі істотных адрозненняў не назіралася (асабліва ў гарадах).

На сучасным этапе ў рускага насельніцтва Беларусі ёсць усе магчымасці для развіцця ўласнай культуры. Рэспубліка Беларусь мае цесныя сувязі з Расійскай Федэрацыяй, на беларускай тэрыторыі шырока прадстаўлены расійскія і рускамоўныя электронныя СМІ, ствараюцца расійскія грамадскія арганізацыі. Напрыклад, у 1992 г. узнікла Мінскае гарадское таварыства расійскай культуры «Русь», мэтай якога было вывучэнне і прапаганда расійскай культуры, умацаванне братэрства расійскага і беларускага народаў.

Сістэма рассялення рускіх па тэрыторыі Беларусі мае дысперсны характар. Значныя групы рускіх прадстаўлены ва ўсходніх раёнах Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей Беларусі, у сталіцы і прамысловых цэнтрах, дзе яны складаюць да 20 % насельніцтва. Большасць рускага насельніцтва Беларусі (прыкладна 85 %) пражывае ў гарадах і ў значнай ступені акультурана ў беларускую этнічную прастору, аднак захоўвае сваю самасвядомасць, саманазву, мову і рэлігійную прыналежнасць. Заканадаўча аформленае двухмоўе і шырокае распаўсюджанне рускай мовы стварае рускаму насельніцтву нармальныя перспектывы рэалізацыі этнічных і культурных патрэб.

Грамадскія арганізацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Беларускае грамадскае аб’яднанне «Русь»
  • Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Рускае таварыства»
  • Расійскі культурніцкі цэнтр «Русь»
  • Моладзевае сацыяльна-культурнае грамадскае аб’яднанне «Русь маладая»
  • Міжнародная асацыяцыя моладзевых арганізацыяў расійскіх суайчыннікаў у Беларусі
  • Грамадскае аб’яднанне «Рускае культурна-асветніцкае таварыства»
  • Магілёўскае абласное аб’яднанне «Рускі дом»
  • Віцебскае грамадскае аб’яднанне «Рускі дом»
  • Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Русь адзіная»
  • Беларускі саюз грамадскіх аб’яднанняў расійскіх суайчыннікаў
  • Міжнародны рух «Інтэрнацыянальная Расія»
  • Інфармацыйна-аналітычны партал «Імперыя» [1] Архівавана 17 мая 2014.
  • Мінскае таварыства рускай культуры «Русь»
  • Культурна-асветніцкі праект «Западная Русь»
  • Рэспубліканская грамадская арганізацыя «Беларускае казацтва»
  • Рэспубліканская грамадская арганізацыя «Усебеларускае аб’яднанае казацтва»
  • Казачы конна-спартовы клуб «Ярмак»
  • Ваенна-патрыятычны клуб «Казачы спас»
  • Нацыянал-бальшавіцкая партыя Беларусі (незарэгістраваная)
  • Рух «За Саюз Беларусі і Расіі»
  • Інфармацыйна-аналітычны партал «Заходняя Русь» [2]
  • Грамадскае аб’яднанне «Новая эканоміка»
  • Віцебская гарадская грамадская арганізацыя «Рускі культурны цэнтр «Русь»
  • Гомельскае грамадскае аб’яднанне «Рэгіён»
  • Цытадэль
  • Фонд «Рускі мір»
  • Інстытут рускага замежжа
  • Расійскі Інстытут стратэгічных даследаванняў
  • Фонд публічнай дыпламатыі імя А.М.Гарчакова
  • Інстытут краін СНД (Інстытут дыяспары і інтэграцыі).

Дынаміка насельніцтва

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж БелСтат. Национальный состав населения Республики Беларусь(недаступная спасылка) (21 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2011. Праверана 12 студзеня 2017.
  2. People: Russian(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 28 лютага 2012.
  3. Легко ли быть русским в Белоруссии / Империя / Новости в мире(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2018. Праверана 8 мая 2014.
  • Т. А. Навагродскі [і інш.] Этналогія Беларусі: традыцыйная культура насельніцтва ў гістарычнай перспектыве. Вучэб.-метад. дапам. — Мінск, БДУ, 2009. — 335 с. іл. ISBN 978-985-518-121-8
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Рускія ў Беларусі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?