For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Рэпрэсіі ў СССР.

Рэпрэсіі ў СССР

Партыйныя чысткі ў 1921 годзе

[правіць | правіць зыходнік]

«Чысткі» ва УКП(б) (1921) былі праведзеныя ў час пераходу да «мірнага будаўніцтва». З партыі выключаны агулам каля 170 тыс. чалавек (каля 25 % колькаснага складу).

У рамках агульнасавецкіх партыйных «чыстак» былі праведзеныя і «чысткі» ў КП(б)Б (15.8—25.10.1921), з партыі выключаныя 1495 сяброў (каля 25 % колькаснага складу).

Партыйныя чысткі 1929—1931 гадоў

[правіць | правіць зыходнік]

«Чысткі» ва УКП(б) (1929—1931) пачаліся з пастановы XVI партканферэнцыі (23—29.4.1929, Масква) і фактычна былі скіраваныя супраць прыхільнікаў былых лідараў «правай апазіцыі» М. Бухарына і А. Рыкава, супраць праціўнікаў фарсіраванай індустрыялізацыі і калектывізацыі, якіх было шмат у партыйным і савецкім кіраўніцтве, у тым ліку Беларусі і Украіны. Апроч гэтага, чысткі былі падштурхнуты наспелымі ў кіраўніцтве УКП(б) зменамі погляду на нацыянальнае пытанне і на тагачасныя спосабы яго развязання ў СССР.

У Беларусі з восені 1929 была пачатая палітычная кампанія, скіраваная супраць Польшчы як «авангарда антысавецкіх сіл», супраць беларускіх некамуністычных дзеячаў у Польшчы, наогул супраць «беларускіх нацыянал-дэмакратаў (нацдэмаў)» за іх меркаванае імкненне да рэстаўрацыі капіталізму ў БССР.

На працягу 1930 арганізоўваліся дэманстрацыйныя працэсы супраць меркаваных контррэвалюцыйных арганізацый, звязаных з Польшчай: ва Украіне — «Спілка визволення України» (працэс адбыўся ў сакавіку 1930), у Беларусі — «Саюз вызвалення Беларусі» (арышты адбываліся з чэрвеня 1930, працэс не адбыўся, але абвінавачаныя і без суда былі рэпрэсаваныя, а некаторыя і пакараныя смерцю).

Адзначана, што тых, хто трапляў пад партыйную чыстку 1921 г., не пераследавалі. Галоўнымі аб’ектамі партыйных рэпрэсій 1929—1931 гадоў у БССР былі кадры Народнага камісарыята асветы, які кіраваў усёй асветнай і культурнай дзейнасцю ў БССР.

У выніку гэтых «чыстак» прафесура ВНУ БССР стала складацца з беларусаў толькі на 15 %, а праца Інстытута мовазнаўства была практычна спыненая з-за таго, што Інстытут застаўся практычна без кадраў (6 чалавек у лютым 1931[1]), выкарыстанне прац рэпрэсаваных мовазнаўцаў было забаронена.

«Раскулачванне»

[правіць | правіць зыходнік]
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны.Паводле задумы аднаго з удзельнікаў Вікіпедыі, тут мусіць быць тэматычны раздзел.Вы можаце дапамагчы праекту, напісаўшы гэты раздзел.

«Чысткі» ва УКП(б) 1933—1934

[правіць | правіць зыходнік]
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны.Паводле задумы аднаго з удзельнікаў Вікіпедыі, тут мусіць быць тэматычны раздзел.Вы можаце дапамагчы праекту, напісаўшы гэты раздзел.

«Чысткі» ва УКП(б) 1936—1938

[правіць | правіць зыходнік]
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны.Паводле задумы аднаго з удзельнікаў Вікіпедыі, тут мусіць быць тэматычны раздзел.Вы можаце дапамагчы праекту, напісаўшы гэты раздзел.

Рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне 1939—1941 гадоў

[правіць | правіць зыходнік]

Рэпрэсіі супраць «класавых ворагаў» (кастрычнік 1939 — чэрвень 1941) ажыццяўляліся ў рамках савецкай праграмы грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў (нацыяналізацыя, калектывізацыя і інш.) на землях Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны пасля іх інкарпарацыі ў верасні 1939 года. Наогул, рэпрэсіі супраць былых польскіх грамадзян адбываліся незалежна ад нацыянальнасці, але, у адпаведнасці з сацыяльным складам насельніцтва гэтых земляў да 1939, большасць рэпрэсаваных склалі палякі. Стаўленне і дзейнасць кожнага асобнага чалавека звычайна не бралася пад увагу, арышты і дэпартацыі распаўсюджваліся на ўсіх грамадзян, якія падазраваліся ў нелаяльнасці да савецкай улады.

Масавыя арышты

[правіць | правіць зыходнік]

Адным з першых рэпрэсіўных крокаў на былых польскіх тэрыторыях сталі масавыя арышты «сацыяльна небяспечнага элемента». Паводле сучасных даных, з верасня 1939 па чэрвень 1941 у заходніх абласцях БССР і УССР было арыштавана 107140 чалавек. Асобы беларускай нацыянальнасці складалі ў гэтай групе 8091 чал. (7,4 %), найбольшая колькасць беларусаў была арыштавана на працягу 1940 г., агулам дасягнуўшы 4580 (6 %).

Смяротныя пакаранні

[правіць | правіць зыходнік]

Адной з катэгорый былых польскіх грамадзян, якія былі на асаблівай увазе савецкіх уладаў, былі афіцэры Войска Польскага і паліцыянты. Так, пастанова ЦК УКП(б) ад 3.12.1939 прадугледжвала арышт і ўзяцце на ўлік усіх кадравых польскіх афіцэраў. У выніку толькі на сакавік 1940 у турмах заходніх абласцей БССР і УССР знаходзілася 18632 былыя афіцэры і паліцыянты; з іх 10685 вязняў былі запісаныя палякамі, а рэшта — беларусамі, яўрэямі, украінцамі і інш. На прапанову Л. Берыі і згодна з рашэннем Палітбюро ЦК УКП(б), 11 тыс. чалавек з гэтай катэгорыі падлягалі расстрэлу. Паводле савецкіх даных, на працягу красавіка—мая 1940 былі забіты 7305 чалавек. Колькасць беларусаў сярод іх невядомая, паводле некаторых меркаванняў, магла даходзіць да 15 %.

7 красавіка 1935 года Калінін і Молатаў выдалі ўказ, згодна з якім дазваляўся расстрэл непаўналетніх, пачынаючы з 12-гадовага ўзросту[2].

Адным са сродкаў рэпрэсій у Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне былі дэпартацыі насельніцтва ў аддаленыя рэгіёны Савецкага Саюза (Сібір і інш.). Гэтыя дэпартацыі, якія праводзіліся ў 1940—1941 гадах, закраналі людзей усіх нацыянальнасцей, у тым ліку і беларусаў, дакладную колькасць якіх вызначыць немагчыма. Розныя ацэнкі вагаюцца ад 6 % беларусаў і 4 % «палешукоў»[3] да 7—8 %[4] і нават 13,4 % беларусаў ад агульнай колькасці дэпартаваных з заходніх абласцей БССР і УССР.

Дэпартацыі ў Заходняй Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

У Заходняй Беларусі дэпартацыі адбываліся ў чатыры этапы.

Першая дэпартацыя была здзейсненая 23 лютага 1940, калі былі вывезеныя 33749 асаднікаў і 17561 службовец лясной варты. Агульная колькасць леснікоў-беларусаў складала 1540 чал. (8,1 %), а паводле даных савецкіх крыніц, сярод цывільных асаднікаў Заходняй Беларусі беларусы налічвалі 4,9 % (на люты 1940).

Другая дэпартацыя была здзейсненая 13 красавіка 1940, калі былі вывезены 26777 чалавек, галоўным чынам — паліцыянты, ураднікі, настаўнікі, святары, удзельнікі антысавецкага руху і сябры некамуністычных партый. Большасць дэпартаваных складалі палякі па нацыянальнасці.

Трэцяя дэпартацыя (29 чэрвеня 1940) распаўсюджвалася на ўцекачоў з цэнтральных ваяводстваў Польшчы (22879 чалавек). Пераважную большасць сярод іх складалі асобы яўрэйскага паходжання, беларусаў было 1703 чалавекі.

Чацвёртая дэпартацыя адбывалася ў чэрвені 1941, вывезена 22353 чалавекі.

Рэпрэсіі і дэпартацыі пасля Вялікай Айчыннай вайны

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля таго, як летам 1944 года Чырвоная армія заняла ўсю тэрыторыю Беларусі, у Заходняй Беларусі, Заходняй Украіне, краінах Прыбалтыкі пачалася партызанская вайна супраць савецкай улады. Яна працягвалася да сярэдзіны 1950-х гг. Асобныя акцыі супрацьдзеяння савецкай уладзе, у тым ліку і тэрарыстычныя акты, адбываліся і пазней. Гэта супрацьстаянне прывяло да новай хвалі рэпрэсій. З Беларусі, Украіны і Прыбалтыкі ў Сібір пачалі актыўна дэпартаваць сем’і так званых «лясных братоў», іх суседзей, якіх падазравалі ў спачуванні ўдзельнікам узброенных фарміраванняў (Украінская паўстанчая армія, не склаўшыя зброю атрады польскай Арміі Краёвай і г.д.), таксама заможных сялян (да іх нярэдка адносілі тых, хто не далучаўся да калгасаў) і прадстаўнікоў рэлігійных меншасцей: сапраўдна-праваслаўных хрысціян, інакенцьеўцаў, адвентыстаў-рэфармістаў і Сведкаў Іеговы. Напрыклад, міністр дзяржбяспекі СССР Абакумаў у распараджэнні ад 19 лютага 1951 года пісаў аб планах выселіць з тэрыторыі Беларусі, Украіны, Малдавіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі Сведкаў Іеговы і членаў іх сямей.[5] Гэтыя планы ажыццявіліся 11 сакавіка 1952 года падчас правядзення аперацыі «Поўнач».

У 1960—1980-я гг. аб’ектамі рэпрэсій у СССР былі дысідэнты (тыя, хто не згаджаўся з афіцыйнай палітыкай савецкага ўрада), прадстаўнікі рэлігійных меншасцей і святары традыцыйных рэлігій, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі (так званыя «фірмачы»), бо дзейнасць апошніх была забаронена ў Савецкім Саюзе. Рэпрэсіі звычайна прымалі форму абмежавання ў правах, высылкі з пэўнай мясцовасці альбо нават з СССР, турэмнага зняволення і ў некаторых выпадках расстрэлу.

Ацэнка маштабу рэпрэсій

[правіць | правіць зыходнік]
Даведка аб рэабілітацыі, выдадзеная сваякам архітэктара Мікалая Максімца ў 1956 годзе. М. Максімец памёр 15 красавіка 1956, паседжанне аб рэабілітацыі адбылося 14 жніўня таго ж года.

Даследчык сталінскага перыяду гісторыі СССР А. В. Шубін, спасылаючыся на звесткі КДБ СССР, піша, што колькасць ахвяр сталінскага тэрору за 1930—1953 гг. склала крыху больш за 3,77 млн арыштаваных, з якіх 786098 чалавек былі расстраляны, а астатнія накіраваны ў лагеры[6]. Тэлеканал «Еўраньюс» 30 кастрычніка 2007 г. паведаміў, што, паводле інфармацыі праваабарончых арганізацый, у 1920—50-я гг. было асуджана 4 млн чал. па палітычных матывах, 800 тыс. з іх было асуджана да расстрэлу. 1,5 млн асуджаных былі рэабілітаваны (некаторыя пасмяротна) падчас хрушчоўскай «адлігі»[7]. Аднак гэта інфармацыя не ўлічвае тых, хто рана памёр пасля доўгатэрміновага турэмнага альбо лагернага зняволення ці перасялення ў мясцовасць з горшым кліматам і ўмовамі жыцця, хто скончыў жыццё самагубствам па прычыне ціску і цкавання, хто быў тайна забіты агентамі спецслужбаў. Таксама гэтыя лічбы не ўключаюць тых, хто быў арыштаваны і зняволены ці расстраляны ў выніку рэпрэсій у пост-сталінскі перыяд гісторыі СССР. Да таго ж цяжка вызначыць адназначна, хто быў ахвярай палітычных рэпрэсій, а хто — пакараным злачынцам. Таму падлічыць дакладную колькасць ахвяр рэпрэсій практычна не ўяўляецца магчымым.

  1. С. М. Запрудскі. Гісторыя беларускага мовазнаўства (1918—1941): дапаможнік. — Мн.: БДУ, 2015. — С. 105.
  2. 80 год таму ў СССР дазволілі расстрэльваць з 12-гадовага ўзросту // Наша Ніва, 07.04.2015.
  3. Даныя польскага пасольства ў СССР (1942).
  4. Нататка Л. Берыі да I. Сталіна (15.1.1943), польскі гісторык Д. Бацькоўскі.
  5. Архіў Прэзідэнта РФ, Фонд 3, вопіс 58, дакум. 180, арк. 52-53.
  6. А. В. Шубин. Сталин И. В. // Большая энциклопедия Кирилла и Мефодия (на компакт-диске), 2005 (руск.)
  7. Рэпартаж «Еўраньюс» аб святкаванні дня памяці ахвяр палітычных рэпрэсій у Расіі. 30 кастрычніка 2007 г.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Рэпрэсіі ў СССР
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?