For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Сарыг-югурская мова.

Сарыг-югурская мова

Сарыг-югурская мова
yoğïr lar, yoğïr śoz
Ужываецца ў Кітаі
Рэгіён Сунань-Югурскі аўтаномны павет (правінцыя Ганьсу, Кітай), СУАР (Кітай)
Колькасьць карыстальнікаў ад 4 600[1] да 10 569 чал.
Клясыфікацыя Алтайскія мовы
Афіцыйны статус
Статус: 8а памірае[d][2]
Коды мовы
ISO 639-2(Б) tut
ISO 639-2(Т) tut
ISO 639-3 ybe

Сары́г-югу́рская мова (саманазва: yoğïr lar, yoğïr śoz) — цюрская мова, на якой размаўляе цюрскі народ жоўтыя ўйгуры. Жоўтыя ўйгуры традыцыйна падзяляюцца на дзьве супольнасьці, адна зь якіх выкарыстоўвае сарыг-югурскую мову, тады як іншая — шыра-югурскую мову; пры гэтым апошняя, у адрозьненьне ад сарыг-югурскай, належыць да мангольскае моўнае сям'і.

Носьбіты сарыг-югурскай мовы жывуць галоўным чынам у Сарыг-Югурскім аўтаномным павеце правінцыі Ганьсу і Сіньцьзян-Уйгурскім аўтаномным раёне КНР.

Сарыг-югурская мова належыць да хакаскае групы цюрскае моўнае сям’і, паводле некаторых характарыстык набліжаецца да ўйгурскай мовы, мовы рунічных надпісаў і саянскіх моваў. Вызначаныя рысы (галоўным чынам, наяўнасьць архаізмаў) збліжаюць мову з сыбірскімі (паўночна-ўсходнімі) мовамі. Між тым, нягледзячы на гэтыя акалічнасьці, сарыг-югурская мова збольшага мае хакаскую аснову.

Агульная характарыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Серад асаблівасьцяў сарыг-югурскай мовы вылучаецца наяўнасьць зьявы прэасьпірацыі (зьяўленьне прыдыханьня перад гукам), якая адпавядае фарынгалізацыі або нізкім галосным у тувінскай і тафаларскай мовах, а таксама кароткім галосным у якуцкай ды туркмэнскай. Прыкладам: /oʰtɯs/ (па-беларуску: «трыццаць»), /jaʰʂ/ (па-беларуску: «добры»), /iʰt/ (па-беларуску: «мяса»).

У сарыг-югурскай мове практычна зьнікла ўласьцівая для іншых цюрскіх моваў сыстэма гармоніі галосных. На ўзор кітайскае мовы ў сарыг-югурскай адбыўся працэс замены звонкасьці ў выбухных і афрыкатах прыдыханьнем.

  • Зычныя:

У сарыг-югурскай прысутнічае 28 зычных гукаў і два дадатковых, якія сустракаюцца толькі ў запазычаньнях.

Зычныя
  Лябіяльныя Альвэалярныя Рэтрафлексныя Палятальныя Вэлярныя Увулярныя Глётальныя
Насавыя m n         ŋ        
Выбухныя p t         k q    
Афрыкаты     (tsʰ) ts ʈʂʰ ʈʂ tɕʰ            
Фрыкатыўныя (f)   s z ʂ ʐ ɕ   x ɣ     h  
Ратычныя     r                    
Апраксыманты         l j w        

Паводле прыкметы рэалізацыі протацюрскага -d- мова належыць да хакаскай групы (аб’ядноўвае мовы, у якіх цюрскае -d- перайшло ў -z-). З хакаскіх моваў сарыг-югурская мова зьяўляецца найбольш архаічнай, што тлумачыцца верагодным аддзяленьнем мовы ад агульнахакаскай асновы яшчэ ў XII—XIII стагодзьдзях. Так, напрыклад, у мове на гукі -s-, -š- не распаўсюдзілася азванчэньне інтэрвакальных зычных, у сарыг-югурскай адсутнічае назалізацыя на ўзор j-/ʒ- > -n-, таксама серад хакаскіх моваў мову вылучаюць марфалягічныя асаблівасьці.

Сарыг-югурская мова зьяўляецца адзінай цюрскай мовай, у якой захавалася асаблівая сыстэма ліку, як і ў архона-енісейскай мове — мове старажытных цюрак, якая зьяўляецца нашчадкам цюрскае протамовы.

Разам з гэтым, з прычыны геаграфічнага палажэньня носьбітаў мовы, сарыг-югурская мова ўвабрала ў сябе заўважную колькасьць запазычаньняў з тыбэцкай, кітайскай, мангольскіх моваў, прычым гэты працэс адбіўся нават на граматычным узроўні мовы. Таксама сарыг-югурская мова зазнала ўплыў з боку геаграфічна блізкіх дыялектаў кітайскае мовы[3].

У сарыг-югурскай мове ў значнай ступені страціліся асабовыя паказчыкі ў назоўніках і дзеясловах. Эвідэнцыяльнасьць (набор значэньняў, што выражаюць указаньне на крыніцу зьвестак пра апісаную сытуацыю) выпрабавала на сабе істотную граматыкалізацыю (пераўтварэньне лексычных адзінак у граматычныя паказчыкі), што, меркавана, магло адбыцца пад уплывам тыбэцкае мовы.

  • Тенишев Э. Р., Тодаева Б. Х. Язык жёлтых уйгуров. — М.: Наука (ГРВЛ), 1966. — 84 с. — (Языки народов Азии и Африки).
  • Chén Zōngzhèn & Léi Xuǎnchūn. 1985. Xībù Yùgùyǔ Jiānzhì [Concise grammar of Western Yugur]. Peking.
  • Léi Xuǎnchūn (proofread by Chén Zōngzhèn). 1992. Xībù Yùgù Hàn Cídiǎn [Western Yugur — Chinese Dictionary]. Chéngdu.
  • Малов, С. Е. 1957. Язык жёлтых уйгуров. Словарь и грамматика. Алма-Ата.
  • Малов, С. Е. 1967. Язык жёлтых уйгуров. Тексты и переводы. Москва.
  • Roos, Martina Erica. 2000. The Western Yugur (Yellow Yugur) Language: Grammar, Texts, Vocabulary. Diss. University of Leiden. Leiden.
  • Тенишев Э. Р. 1976. Строй сарыг-югурского языка. Москва.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Yugur, West | Ethnologue
  2. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  3. ^ Raymond Hickey The Handbook of Language Contact. — John Wiley and Sons, 2010. — С. 664. — ISBN 1-4051-7580-X
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Сарыг-югурская мова
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?