For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Кумыцкая мова.

Кумыцкая мова

Кумыцкая мова
къумукъ тил
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Паўночны Каўказ
Колькасьць карыстальнікаў
Клясыфікацыя Цюрская сям’я
  • Кыпчацкая група
    • Кыпчацка-палавецкая падгрупа
      • Кумыцкая мова
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Статус: 5 Разьвіваецца[d][2]
Пісьмо Kumyk alphabet[d], кірыліца, лацінскае пісьмо і арабскае пісьмо[d]
Коды мовы
ISO 639-2(Б) kum
ISO 639-2(Т) kum
ISO 639-3 kum

Кумы́цкая мова (саманазва: къумукъ тил) — адна з моваў кыпчацка-палавецкае падгрупы кыпчацкае групы цюрскае сям’і моваў, на якой размаўляюць кумыкі, распаўсюджаная на ўсходзе Паўночнага Каўказу. Кумыцкая мова не зьяўляецца генэтычна роднаснай большай частцы моваў Паўночнага Каўказу, якія належаць да паўночнакаўкаскае сям’і моваў. Мова роднасная іншым цюрскім мовам, асабліва мовам кыпчацкае групы ў яе складзе — казаскай, крымскататарскай, башкірскай, татарскай, нагайскай, урумскай, караімскай мовам.

Пісьменнасьць на аснове кірыліцы. Да 1929 году пісьменнасьць была на аснове арабскіх літараў.

Паходжаньне кумыцкае мовы зьвязанае зь міграцыяй цюрскіх пляменных групаў, якія асвойвалі шэраг тэрыторыяў сучаснае паўднëвае Расеі прынамсі з пачатку Х ст.

Да 1928 года кумыкі карысталіся арабскімі літарамі. З 1928 года па 1938 гады пачалі карыстацца (паводле загаду таначасных савецкіх уладаў) лацінскімі літарамі, а з 1938 года – кірыліцай. Сучасная кумыцкая азбука складаецца з наступных літар: А а, Б б, В в, Г г, Гъ гъ, Гь гь, Д д, Е е, Ё ё, Ж ж, З з, И и, Й й, К к, Къ къ, Л л, М м, Н н, Нг нг, О о, Оь оь, П п, Р р, С с, Т т, У у, Уь уь, Ф ф, Х х, Ц ц, Ч ч, Ш ш, Щ щ, Ъ ъ, Ы ы, Ь ь, Э э, Ю ю, Я я.

А а а П п пэ
Б б бe Р р эр
В в вe С с эс
Г г гe Т т тэ
Гъ гъ гъa У у у
Гь гь гьe Уь уь уь
Д д дe Ф ф эф
Е е e Х х хa
Ё ё ё Ц ц цэ
Ж ж жe Ч ч чe
З з зe Ш ш шa
И и и Щ щ щa
Й й къысгъа и Ъ ъ къатты бэлкгі
К к кe Ы ы ы
Къ къ къa Ь ь йымышакъ бэлкгі
Л л эл Э э э
М м эм Ю ю ю
Н н эн Я я я
Нг нг энг
О о o
Оь оь оь

У кумыцкай мове існуе 8 галосных гукаў, што пазначаюцца літарамі а, е, ы, и, о, оь, у, уь. Ёсьць у некаторых словах (запазычаных зь іншых моваў) галосны ə.

У кумыцкай мове існуюць наступныя гаворкі:

  • буйнацкая,
  • хасаўюрцкая,
  • кайтаская,
  • падгорная,
  • церская.

Найбольш адасобленай з усіх гаворак зьяўляецца кайтаская гаворка. Існуе так званая «трасянка», г. зн. сумесь кумыцкай і мясцовых моваў. Сучасная літаратурная мова была створана на аснове хасаўюрцкай і буйнацкай гаворках.

  1. ^ 2010 Russian census
  2. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Кумыцкая мова
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?