For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Саларская мова.

Саларская мова

Саларская мова
Salırça, سالارچا
Ужываецца ў Кітаі
Рэгіён правінцыі Цынхай, Ганьсу
Колькасьць карыстальнікаў 70 000 чал. (паводле зьвестак Ethnologue на 2002 г.)[1]
Клясыфікацыя Алтайскія мовы
Афіцыйны статус
Статус: 6b Пад пагрозай[d][2]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-2(Т) slr
ISO 639-3 slr

Сала́рская мова (саманазва: Salırça, سالارچا) — мова агускае групы цюрскае моўнае сям'і, на якой размаўляе цюрскі народ салары. Носьбіты мовы распаўсюджаныя галоўным чынам у правінцыях Цынхай і Ганьсу КНР, некаторыя носьбіты таксама пражываюць у горадзе Інін Сіньцьзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну краіны.

Колькасьць салараў складае прыблізна 105 тыс. чал., зь іх на мове размаўляе прыкладна 60 тыс. чал.[1], пры гэтым каля 10 тыс. чал. можа размаўляць толькі па-саларску[1].

Згодна зь некаторымі легендамі, сучасныя салары зьявіліся на сваім сучасным месцы жыцьця ў XIV ст. у выніку міграцыі з Самарканду. Лінгвістычныя зьвесткі ўказваюць на прыналежнасьць мовы да агускае групы цюрскае сям'і моваў, гэтую клясыфікацыю здолеў абгрунтаваць лінгвіст Э. Ценішаў.

Сучасная саларская мова зазнае вызначаны ўплыў з боку кітайскае ды тыбэцкае моваў.

Саларская мова мае афіцыйны статус ва ўсіх саларскіх аўтаномных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках[3] — Сюньхуа-Саларскім (у акрузе Хайдун правінцыі Цынхай) і Цьзішышань-Бааань-Дунсян-Саларскім (у Лінся-Хуэйскай аўтаномнай акрузе правінцыі Ганьсу) аўтаномных паветах.

Уваходзячы ў склад агускае групы, у саларскай мове знаходзіцца пэўная дзеля ўплыву з боку кыпчацкіх моваў, таксама прысутнічаюць ізаглёсы ўсходнецюрскіх моваў: пераход працюрскага -d- у -d- як у саянскіх мовах, а не ў -j-, як у астатніх агускіх мовах, да якіх належыць саларская; супрацьпастаўленьне перш за ўсё моцных ды слабых у сыстэме зычных на ўзор саянскіх, а таксама сарыг-югурскай і фуюйска-кыргыскай моваў.

Асноўная характарыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фаналёгія саларскае мовы вытрымала ўплыў з боку кітайскай і тыбэцкай моваў. Дадаткова, /k, q/ і /g, ɢ/ сталіся асобнымі фанэмамі ў запазычаных словах, як і ў іншых цюрскіх мовах[4].

  • Зычныя[4]:
Лябіяльныя
(вуснавыя)
Зубныя Рэтрафлексныя Альвэапалятальныя Вэлярныя
(заднеязычныя)
Увулярныя Глётальныя
Выбухныя p b t d k ɡ q ɢ
Афрыкаты t͡ʂ d͡ʐ t͡ɕ d͡ʑ
Фрыкатыўныя f (v) s z ʂ ɕ x ʁ h
Насавыя m n
Апраксыманты w l r j
  • Галосныя:

Галосныя гукі ў саларскай мове маюць тыповы цюрскі характар. Падзяляюцца на галосныя задняга шэрагу a, ɨ, o u і адпаведныя ім галосныя пярэдняга шэрагу e, i, ø, y[5].

Кітайскі ды тыбэцкі ўплыў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як адзначана вышэй, саларская мова характарызуецца вызначанаю ступеньню кітайскага і тыбэцкага ўплыву. Гэты ўплыў асабліва выражаны ў дыялекце мясцовасьці Амдо. Нягледзячы на тое, што саларская мова мае цюрскае паходжаньне, асноўная частка асаблівасьцяў мовы ўзьнікла праз уплыў кітайскае мовы, прыкладна 20% і 10% лексыкі мовы маюць адпаведна кітайскае і тыбэцкае паходжаньне. Тым ня менш, на думку некаторых дасьледнікаў, у Кітаі праводзіцца палітыка адмаўленьня гэтых уплываў і падкрэсьліваньня цюрскага характару мовы[6]. У саларскай мове выкарыстоўваецца пісьмовасьць на аснове кітайскіх герогліфаў, што зьвязана з адсутнасьцю ўласнае пісьмовасьці[7].

Апрача кітайскае пісьмовасьці, у саларскай мове таксама мае ўжытак і пісьмовасьць на арабскай аснове[8], некаторая частка этнічных салараў выказваюць пажаданьні выкарыстоўваць лацінскую графіку[9]. Праз адсутнасьць афіцыйнае сыстэмы пісьмовасьці салары карыстаюцца кітайскай, што тлумачыцца жаданьнем падкрэсьліць сваю прыналежнасьць да кітайскае палітычнае нацыі[10].

Існуе праект лацінізацыі мовы на аснове кітайскае сыстэмы піньінь, які быў ажыцьцяўлены этнічным саларам Ма Куанлінам для дыялекту мэнгда[11].

  • Тенишев Э. Р. Саларский язык. — М.: Издательство восточной литературы, 1963. — 56 с. — (Языки зарубежного Востока и Африки).
  • Hahn, R. F. 1988. Notes on the Origin and Development of the Salar Language, Acta Orientalia Hungarica XLII (2–3), 235–237.
  • Dwyer, A. 1996. Salar Phonology. Unpublished dissertation University of Washington.
  • Dwyer, A. M. 1998. The Turkic strata of Salar: An Oghuz in Chaghatay clothes? Turkic Languages 2, 49–83.
  • Dwyer, Arienne M (2007). Salar: A Study in Inner Asian Language Contact Processes; Part 1: Phonology. Harrassowitz Verlag. ISBN 3-447-04091-2.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б в Salar | Ethnologue
  2. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  3. ^ Fèlix Martí 52 (Bilingual education and bilingualism) // Words and worlds: world languages review / Fèlix Martí. — (ілюстраванае выданьне). — Multilingual Matters, 2005. — С. 123. — ISBN 1-85359-827-5
  4. ^ а б Dwyer & 2007 (96)
  5. ^ Dwyer (2007:121)
  6. ^ William Safran 1 (Cass series--nationalism and ethnicity) // Nationalism and ethnoregional identities in China / William Safran. — ілюстраванае выданьне. — Psychology Press, 1998. — С. 72. — ISBN 0-7146-4921-X
  7. ^ Thammy Evans Great Wall of China: Beijing & Northern China. — (ілюстраванае выданьне). — Bradt Travel Guides, 2006. — С. 42. — ISBN 1-84162-158-7
  8. ^ Ainslie Thomas Embree, Robin Jeanne Lewis 4 // Encyclopedia of Asian history / Ainslie Thomas Embree. — 2. — Scribner, 1988. — С. 154. — ISBN 0-684-18901-1, Унівэрсытэт Мічыгану.
  9. ^ William Safran 1 (Cass series--nationalism and ethnicity) // Nationalism and ethnoregional identities in China / William Safran. — (ілюстраванае выданьне). — Psychology Press, 1998. — С. 77. — ISBN 0-7146-4921-X
  10. ^ Page 68, Allatson, Paul, MacCormack, Jo. (2008) Exile Cultures, Misplaced Identities. Rodopi
  11. ^ MA Quanlin, MA Wanxiang, and MA Zhicheng; Kevin Stuart (сьнежань 1993) Salar Language Materials (pdf) часопіс SINO-PLATONIC PAPERS, №43, ст.3. Department of East Asian Languages and Civilizations, University of Pennsylvania, Philadelphia, PA 19104-6305 USA. Праверана 4 кастрычніка 2013 г.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Саларская мова
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?