For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Касьцёл Сьвятой Марыі Магдалены і кляштар кармэлітаў (Менск).

Касьцёл Сьвятой Марыі Магдалены і кляштар кармэлітаў (Менск)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятой Марыі Магдалены і кляштар кармэлітаў
Краіна Беларусь
Места Менск
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньня XVIII ст.

Касьцёл Сьвятой Марыі Магдалены і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Менску. Знаходзіўся ў Ракаўскім прадмесьці на Ракаўскай вуліцы. Твор архітэктуры барока.

Комплекс складаўся з мураваных касьцёла і кляштарнага корпуса. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі касьцёл (паводле адной з вэрсіяў, на ягоным месцы цяпер стаіць Япархіяльная ўправа Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату[1]), да нашых дзён захавалася адна з кляштарных пабудоваў (вуліца Ракаўская, 14)[2].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1703 року стольнік і падстароста менскі Тэадор Антоні Ваньковіч (паводле іншых зьвестак, у 1677 або каля 1733 року Цеханавецкія[3]) заснаваў у Менску кляштар кармэлітаў. Ён ахвяраваў ордэну пляц на вуліцы Юраўскай (Ракаўскай) і запісаў 9 тыс. злотых на маёнтку Глушынцаў (або Іслачы). У 1735 року Я. Турчыновіч-Сушыцкі ахвяраваў рэзыдэнцыі некалькі пляцаў з будынкамі. У 1738 року віленскі біскуп Міхал Зянковіч заснаваў пры кляштары брацтва Найсьвяцейшай Панны Марыі Шкаплернай[4].

У 1750 року староста шатроўскі Т. Ваньковіч падараваў манахам 2 пляцы на вуліцы Юраўскай і фальварак Доўгую Ніву (або Кальварыю) з цагельнямі, які меў 10 моргаў ворнай зямлі і комплекс жылых і гаспадарачых пабудоваў. Побач з фальваркам знаходзіліся кляштарныя могілкі з 36 капліцамі, якія ў 1795 року пераўтварыліся ў мескія парафіяльныя. У 1754 року ксёндз Т. Стацэвіч ахвяраваў 4 тыс. злотых на будаваньне Кальварыйскага касьцёла, пры якім з 1755 року пачало дзейнасьць брацтва Панскай Мукі[4]. Апроч таго, кляштару належалі некалькі пляцаў у месьце з камяніцамі і крамы на Рынку.

У 1763 року староста менскі Міхал Валадковіч вымураваў у стылі барока касьцёл Сьвятой Марыі Магдалены і кляштар.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793) касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. На 1796 рок у рэзыдэнцыі было 5 манахаў, аднак праз два рокі біскуп Якуб Дадэрка ліквідаваў кляштар і перавёў сюды францішканаў.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 рокаў расейскія ўлады канфіскавалі будынкі і высялілі зь іх манахаў. Будынак касьцёла выкарыстоўваўся пад склад, а ў 2-я палове XIX ст. яго зруйнавалі. Падарожнік і краязнавец Уладзіслаў Сыракомля ў сярэдзіне XIX ст. пісаў[1]:

« Там быў пабудаваны прыгожы касьцёл, які хоць і стаіць цяпер парожні, аднак годна ўзносіць над старым местам свае чорна-цагляныя вежы »

Мураваны 3-нэфавы касьцёл паводле памераў не саступаў касьцёлу Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі пры кляштары бэрнардынак[1]. Цэнтральны нэф пераходзіў ў невялікі прэзьбітэрыюм з паўкруглай алтарнай апсыдай. Галоўны бязьвежавы фасад выходзіў на вуліцу Ракаўскую[4].

Інтэр’ер касьцёла перакрываўся крыжовымі скляпеньнямі, яго ўпрыгожвалі 6 разных драўляных і мураваных алтароў. Галоўны мураваны шмат’ярусны алтар меў пышны ляпны дэкор, аптычныя росьпісы і фігурку ўкрыжаванага Хрыста. У ім знаходзіліся абразы Найсьвяцейшай Панны Марыі, Сьвятога Яна і Марыі Магдалены. 4 бакавыя маляўнічыя аптычныя алтары мелі абразы Найсьвяцейшай Панны Марыі, Сьвятых Юзэфа, Тэклі, прарока Ільлі. Пад касьцёлам разьмяшчалася невялікая мураваная крыпта[5].

Побач з касьцёлам знаходзіўся Г-падобны ў пляне 1-павярховы кляштарны корпус, а таксама 2-павярховая мураваная камяніца і комплекс драўляных гаспадарчых пабудоваў[6].

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Менскія манахі-кармэліты ў сярэдзіне ХVІІІ ст. збудавалі Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на Кальварыі (першы драўляным касьцёл замянілі на мураваны ў 1839 року). Яны ж стварылі з звычайных могілак, вядомых у гэтым менскім прадмесьці з ХVІІ ст., сапраўдную Кальварыю «з 36 капліцамі адной формы і вышыні»[7].

  1. ^ а б в Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 38.
  2. ^ Гарбачоў Р. 10 найстарэйшых будынкаў Мінска паводле Уладзімера Дзянісава // «Салідарнасць», 17 красавіка 2009.
  3. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 188.
  4. ^ а б в Дзянісаў У. Менскі кляштар кармелітаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 294.
  5. ^ Дзянісаў У. Менскі кляштар кармелітаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 294—295.
  6. ^ Дзянісаў У. Менскі кляштар кармелітаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 295.
  7. ^ Харэўскі С. Колькі шчыгулаў да разуменьня сучаснага Менску, «Беларускі калегіюм»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Касьцёл Сьвятой Марыі Магдалены і кляштар кармэлітаў (Менск)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?