For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Усяслаў Ізяславіч.

Усяслаў Ізяславіч

Усяслаў Ізяславіч
ст.-рус. Всеславъ сн҃ъ Изѧславль
князь полацкі
1001 — 1003
Папярэднік Ізяслаў Уладзіміравіч
Пераемнік Брачыслаў Ізяславіч

Нараджэнне 990-я
Смерць 1003(1003)
Бацька Ізяслаў Уладзіміравіч[1]

Усяслаў Ізяславіч (ст.-рус. Всеславъ сн҃ъ Изѧславль, 990-я — 1003) — магчыма князь полацкі ў 1001—1003 гадах.

Сын полацкага князя Ізяслава Уладзіміравіча, магчыма, старэйшы брат полацкага князя Брачыслава Ізяславіча. Калі і праўда быў полацкім князем, то першым з полацкіх князёў атрымаў сталец спадчынай па бацьку, што сведчыла б пра замацаванне Полацка за родам Рагвалодавічаў-Ізяславічаў.

Унук кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча і полацкай князёўнай Рагнеды Рагвалодаўны. Праз Рагнеду — праўнук першага вядомага полацкага князя Рагвалода. Такім чынам, можа лічыцца ўладаром Полацкай зямлі як спадчыны прадзеда і працягваць яго дынастыю[2].

Імя нададзена паводле схемы створанай Уладзімірам Святаславічам для сваіх сыноў, але ўпершыню ў дынастыі. Паходзіць, напэўна, з асноў уся- (ст.-рус. вьсь — увесь) і слаў- (параўн.: слава)[3], такім чынам, можа значыць «ва ўсім слаўны». У наступных пакаленнях Усяслаў стала дынастычным імем Ізяславічаў Полацкіх. Пазней увайшло ва ўжытак агулам ўсходніх славян.

Пра Усяслава вядома толькі тое, што паводле «Аповесці мінулых часоў» памёр ён у 1003 годзе: «В лѣт̑ . ҂s҃ . | ф҃ . а҃ı . [6511> (1003)] Престависѧ Всеславъ сн҃ъ Изѧславль внукъ Володимерь».[4]

Сярод даследчыкаў няма адзінага меркавання хто з сыноў Ізяслава Уладзіміравіча — Усяслаў або Брачыслаў — быў старэйшым. Выказваны розныя думкі ці займаў Усяслаў полацкі сталец. Відавочна, абодва браты нарадзіліся не раней 2-й паловы 990-х гадоў. Значыць, калі Усяслаў і атрымаў княжанне ў Полацку пасля бацькі ў 1001 годзе, то ў маленстве. Атрыманне княжання Усяславам і Брачыславам адбывалася пры жыцці дзеда — Уладзіміра Святаславіча.

Васіль Данілевіч лічыў, Усяслава старэйшым і полацкім князем пасля бацькі ў 1001—1003 гадах, тым часам як Брачыслаў атрымаў нейкую воласць Полацкай зямлі[5]. Аднак летапісы не паведамляюць хто быў пераемнікам Ізяслава Уладзіміравіча на полацкім стальцы[6].

Некаторыя даследчыкі, напрыклад, Георгій Штыхаў[7], лічаць саму згадку ў летапісе пра смерць Усяслава аргументам за яго старшынство і княжанне ў Полацку. Меркавання пра старшынство Усяслава трымаўся і Васіль Тацішчаў. Памёр Усяслаў дзіцём, такім чынам, самастойна княствам не кіраваў.

Магчыма, па Усяславе Ізяславічы названы яго пляменнік, сын Брачыслава Ізяславіча — Усяслаў Брачыславіч (1029—1101), полацкі князь у 1044—1101 гадах.

Княжацкі знак

[правіць | правіць зыходнік]

Асабісты знак Усяслава Ізяславіча не вядомы.

На думку Сяргея Бялецкага, асабістым знакам Брачыслава Ізяславіча быў трызуб з крыжападобнай вяршыняй цэнтральнага зубца і ножкай, якая абапіраецца на крыж. Паводле Бялецкага, гэты знак падобены да таго, які прыпісваюць Ізяславу Уладзіміравічу, але дапоўнены крыжам на ножцы. На думку Бялецкага, крыжападобная вяршыня цэнтральнага зубца была прыкметай Ізяславічаў Полацкіх, таму ён прыпісвае Усяславу Уладзіміравічу знак з ганчарнага кляйна, знойдзенага падчас археалагічных раскопках у Магілёве — трызуб з крыжападобнай вяршыняй цэнтральнага зубца і падвоенай вяршыняй правага зубца.[8]

Зноскі

  1. Всеслав Изяславич // Русский биографический словарь / пад рэд. A. PolovtsovСПб.: 1905. — Т. 14. — С. 398.
  2. Насевіч, В. Ізяславічы / В. Насевіч, А. Іоў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 476—477. ISBN 985-11-0041-2.
  3. Всеслав // Словарь русских личных имен / Сост. Н. А. Петровский. — М.: «Русский язык», 1980. — 384 с. (руск.)
  4. ПСРЛ. — Т. 1. Лаврентьевская летопись. — Ленинград, 1926. — Стлб. 129.
  5. Данилевич, В. Е. Очерк…
  6. Рапов, О. М. Княжеские… С. 42.
  7. Штыхаў, Г. Дзяржаўны…
  8. Белецкий, С. В. Древнейшая геральдика Руси // «Повесть временных лет». — СПб.: Вита Нова, 2012. — С. 434, 441—443, 449, 450.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Усяслаў Ізяславіч
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?