Сцяг Харватыі
Сцяг Рэспублікі Харватыя | |
---|---|
![]() |
|
Зацверджаны | 21 снежня 1990 |
Прапорцыя |
![]() |
Аўтар сцяга | Miroslav Šutej[d] |
![]() ![]() |
Дзяржаўны сцяг Харватыі з'яўляецца афіцыйным дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Харватыя.
Дзяржаўны сцяг Харватыі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — чырвонага, сярэдняй — белага і ніжняй — сіняга колеру; з гербам Рэспублікі Харватыя пасярэдзіне. Суадносіны шырыні сцягу да яго даўжыні 1:2.
Здаўна народная адзежа харватаў — суконныя курткі ўпрыгожаныя тасмой, галуном былі розных колераў — чырвоныя, белыя і сінія, а калі ў 1848 годзе адбывалася інаўгурацыя харвацкага Бана — Іосіпа Елачыча ў яго ўборы, гэтыя тры колеры былі аб'яднаныя.
Улічваючы велізарны фундуш Іосіпа Елачыча ў захаванне народнага здабытку і незалежнасці, з таго моманту, пачынаецца адлік трохкаляровага дзяржаўнага сімвалу, які аб'яднаннем колераў сімвалізуе аб'яднанне і цэласнасць харвацкага народу.
Галерэя
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Харватыі
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.