Сцяг Славеніі
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f0/Flag_of_Slovenia.svg/220px-Flag_of_Slovenia.svg.png)
Нацыянальны сцяг Славеніі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох роўных палос: верхняй — белага, сярэдняй — сіняга і ніжняй — чырвонага колеру з гербам Славеніі, змешчаным у верхняй частцы сцяга бліжэй да тронка. На гербе намаляваны сілуэт найвышэйшай гары Славеніі — Трыглава, а таксама сімвалічна намалявана Адрыятычнае мора і рэкі Славеніі.
Колеры сцяга панславянскія, яны выкарыстоўваліся на больш старажытных гербах і лічыліся нацыянальнымі яшчэ да прыняцця сцяга славенскімі патрыётамі ў 1848 годзе. Да такога выбару колераў іх падштурхнулі колеры сцягу Расіі.
Сцяг асацыяваўся са Славеніяй і падчас яе знаходжання ў складзе Югаславіі. У 1945 на сцяг была змешчаная чырвоная зорка. Пасля здабыцця незалежнасці зорка са сцяга была прыбраная. Новы сцяг быў афіцыйна прыняты 27 чэрвеня 1991 года.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Славеніі
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.