For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Стара-Места.

Стара-Места

Стара-Места
Staré Město

Старамесцкая плошча
Герб
Герб
Сцяг
Сцяг
Раён Прагі: Прага 1
Плошча: 1,29 км²
Насельніцтва: 10 256 чал. (2006)
Паштовы індэкс: 110 00

Ста́ра-Ме́ста (Ста́рэ-Ме́ста, чэшск.: Staré Město — Стары горад, спачатку чэшск.: Pražské Město — Пражскі горад) — гістарычны раён Прагі ў раёне Прага 1 на правым беразе Влтавы, таксама ўключае Стралецкі востраў.

Гістарычна самастойнае паселішча (горад) вырасла з дробных паселішчаў, якія ўзніклі на важным скрыжаванні гандлёвых шляхоў паміж захадам і ўсходам і ўздоўж берага Влтавы яшчэ ў VIII стагоддзі. У IX стагоддзі згадваюцца першыя хрысціянскія пабудовы. У X стагоддзі ў Празе ўжо пасяліліся Пржэмысловічы. Ужо праз стагоддзе тут быў актыўна развіты гандаль. Горад знаходзіўся на іншым беразе ад Пражскага Града, што давала яму некаторую свабоду. Стара-Места размяшчалася на нізкім беразе, у «Чэшскай хроніцы» гаворыцца пра паводку 1118 года, якая змыла шмат дамоў.

У 1158 годзе быў пабудаваны Юдыцін мост, папярэднік Карлава моста, другі мост у Еўропе. Ён злучыў Стара-Места і Мала-Страну[1].

Звычайна лічыцца, што ў XII стагоддзі ў Празе былі абаронены сценамі толькі грады (Пражскі Град, Вышаград). Адсутнасць сцен стала асабліва небяспечнай, калі напачатку XIII стагоддзя ў Цэнтральнай Еўропе была рызыка нашэсця татараў. Таму Вацлаў I загадаў абнесці гарады сценамі, абараніць дрэвам і каменем, прымусіць манахаў і свецкіх да будаўніцтва равоў і валаў. Мяркуецца, што да 1250 года ўмацаванні былі скончаны. Яны абмяжоўвалі тэрыторыю ў 140 га, агульная даўжыня іх складала 1700 метраў[2].

У XVIII стагоддзі Іосіф II стаў праводзіць шматлікія рэформы. За нядоўгія 10 гадоў свайго кіравання (1780—1790) ён паспеў змяніць Прагу карэнным чынам. Указам 1784 года ён загадаў аб'яднаць пражскія гарады ў адзін — hlavní město Praha, тады Стара-Места стала Прагай I, Нове-Места — Прагай II, Мала-Страна — Прагай III, Градчаны — Прагай IV. Іосіф II распусціў многія царкоўныя інстытуты, сярэдневяковыя арганізацыі, суды. Як орган кіравання ў Празе быў прызначаны магістрат, які стаў размяшчацца ў Старамесцкай ратушы. Для гэтага яе прыйшлося часткова перабудаваць, была знішчана сярэдневяковая зала. Імператар завёў будаўнічыя нормы, пажарныя нормы, рэкамендаваў зацвярджаць праекты з акцэнтам на трываласць і правільнасць і на прамасць вуліц. Фактычна ён прынёс тыя ж думкі, што панавалі пры перабудове Прагі праз 100 гадоў. Крытыкуецца няўвага да гістарычна каштоўных аб'ектаў, цэнтралізацыя (страта самастойнасці пражскіх гарадоў), бюракратызацыя[2].

  • Старамесцкая плошча з'яўлялася найважнейшай плошчай каралеўскай Прагі, у Сярэднявеччы тут размяшчаўся галоўны гарадскі рынак, у цэнтры плошчы знаходзіцца помнік Яну Гусу.
  • Рудальфінум — «Дом мастацтваў». Будынак XIX стагоддзя з 2 канцэртнымі будынкамі.
Уваход на Карлаў мост
  • Карлаў мост — самае вядомае гарадское збудаванне было пабудавана ў XIV стагоддзі. Мост упрыгожаны 30 статуямі.
  • Парахавая вежа была пабудавана ў XV стагоддзі і знаходзіцца ва ўсходняй частцы вуліцы Цэлетнай. Адтуль пачынаецца каралеўскі шлях.
  • Грамадскі дом — самы вядомы пражскі будынак у стылі мадэрн.
  • Клеменцінум — манастырскі комплекс Ордэны езуітаў.
  • Каралінум — першы будынак першага пражскага ўніверсітэта.
  • Рудальфінум — палац з канцэртнай залай, філармоніяй і карціннай галерэяй.
  • Касцёл Святога Гаштала — адзін з найстарэйшых дзеючых храмаў Прагі

Зноскі

  1. Rudolf Pohl. PRAŽSKÝ HRAD. Procházky s architektem Procházkou. — Praha: vlastním náklaedm na Fakultě Dopravní ČVUT, 2007. — 362 с. — ISBN 802396675-8.
  2. а б Jiří Hrůza. Urbanismus světových velkoměst. I díl. Praha. — Praha: Vydavatelství ČVUT, 2003. — 191 с. — ISBN 80-01-02764-3.


{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Стара-Места
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?