For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар бернардзінцаў (Слуцк).

Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар бернардзінцаў (Слуцк)

Касцёл
Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар бернардзінцаў
Малюнак Касцёла Святога Антонія, зроблены Я. Кругерам у 1921 годзе падчас этнаграфічнай экспедыцыі па Беларусі
Малюнак Касцёла Святога Антонія, зроблены Я. Кругерам у 1921 годзе падчас этнаграфічнай экспедыцыі па Беларусі
53°01′41,80″ пн. ш. 27°33′31,90″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Канфесія каталіцтва
Заснавальнік Самуэль Аскерка
Дата заснавання 1734
Дата скасавання 1832
Стан не дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Антонія і кляштар бернардзінцаў — помнік архітэктуры XVIII стагоддзя[1], размешчаны ў Слуцку.

Касцёл Святога Антонія

Манахі-бернардзінцы прыбылі ў Слуцк з Нясвіжа ў 1661 годзе. Яны ўжо мелі ва ўласнасці зямельны ўчастак, які знаходзіўся на беразе Случы, насупраць старога замка. Гэтыя землі ім перадаў староста мазырскі Самуэль Аскерка, выкупіўшы іх з дазволу слуцкага князя Багуслава Радзівіла. Тут яны пабудавалі ў 1671[2] годзе драўляны касцёл, капліцу і двухпавярховы кляштарны корпус, які прымыкаў да яго. Быў рэканструяваны ў 1734 годзе[2]. Паводле адных крыніц, будаўніцтва мураванага будынка кляштара пачалося ў 1770 годзе, паводле іншых — у 1793 (пабудаваны з цэглы ў 1793 годзе на месцы былых драўляных будынкаў[2]). У 1812 годзе замест згарэлага драўлянага касцёла быў пабудаваны цагляны храм[3].

Пасля паўстання 1830—1831 гадоў слуцкі бернардзінскі кляштар быў зачынены і выкарыстоўваўся як казарма. Касцёл кляштара быў пераасвячоны ў праваслаўную царкву. Бернардзінцаў са Слуцка перавялі ў Нясвіж, а з 1860 года яны спынілі сваю дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Бернардзінцы пакінулі ў Слуцку значны след у розных сферах жыцця, у тым ліку вывелі знакаміты гатунак грушы — «Слуцкую бэру»[4].

У 1852 годзе касцёл вернуты каталікам. Дзейнічаў ён да 1933 года. А ў былым кляштарным будынку пасля рэвалюцыі размяшчаўся павятовы ваенкамат. Пазней там быў арганізаваны ваенны шпіталь.

У другой палове XX стагоддзя ў склепе кляштара быў знойдзены нямецкі архіў часоў Другой сусветнай вайны, месцазнаходжанне якога ў наш час невядома[3].

Кляштар бернардзінцаў

Мураваны аднапавярховы кляштарны комплекс са склепам і падоўжанай цэнтральнай часткай стаяў на вуліцы Казачай (зараз — Чырвонаармейская). У скляпах пад кляштаром знаходзіліся пахаванні слуцкіх князёў Радзівілаў, а ў касцёле яшчэ ў канцы XIX стагоддзя (па ўспамінах сучаснікаў) захоўвалася спецыяльная скрыначка з сэрцам князя Гераніма Радзівіла. Памёр ён у Польшчы, там і быў пахаваны, аднак сэрца яго прывезлі ў Слуцк, які ён вельмі любіў[5].

Цагляны касцёл Святога Антонія з рысамі барока меў даволі сціплы знешні выгляд: прамавугольны ў плане аб’ём, тры алтары, арган[5].

Пры кляштары былі пахаваныя Ян Маджарскі і ягоны сын Лявон, уладальнікі Слуцкай персіярні[6].

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2012. Праверана 19 снежня 2012.
  2. а б в БелЭн 2002.
  3. а б Слуцк — Касцел Святога Антонія (бернардзінцаў) — Каментарыі
  4. Памятники могут исчезнуть / История и люди / Газета «[[Інфа-Кур’ер]]» / «Инфо-Курьер»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2012. Праверана 19 снежня 2012.
  5. а б Слуцкие храмы
  6. Зміцер Юркевіч. Таямніцы Манюшкаў. Частка XVI. Маджарскія. № 31 (1470) 01.08.2020 — 08.08.2020 г Архівавана 14 лістапада 2021.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар бернардзінцаў (Слуцк)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?