For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ян Маджарскі.

Ян Маджарскі

Ян Маджарскі
Род дзейнасці ткач, рамеснік, тэкстыльны дызайнер
Дата нараджэння каля 1710[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 студзеня 1785(1785-01-16)[2]
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Лявон Маджарскі

Ян Маджарскі (Аванес Маджаранц) (пачатак XVIII стагоддзя, Стамбул або Сяміграддзе — 16 студзеня 1785, ф. Сёлка, цяпер Слуцк[4]) — ткач, мастак, кіраўнік і арандатар Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў[5].

Нарадзіўся ў Стамбуле або Сяміграддзі ў сям’і венгра па імені Нума (сына Міхала[6]) і армянкі[5]. Бацька служыў у аўстрыйскім войску і патрапіў у турэцкі палон[6].

Ткацкаму рамяству навучаўся ў Стамбуле. У 1740-х вырабляў паясы на мануфактуры князёў Патоцкіх у Станіславе. У 1758 годзе быў запрошаны ваяводам віленскім Міхалам Казімірам Радзівілам (Рыбанькам) у Нясвіж, потым працаваў у Слуцку, дзе кіраваў мануфактурай шаўковых паясоў (персіярняй)[5]. Бурлівая дзейнасць слуцкай персіярні прыносіла Маджарскаму вялікі прыбытак. Ён набыў за 30 тысяч злотых фальварак Сёлка (які цяпер увайшоў у паўночныя гарадскія межы Слуцка), а потым нават змог дамовіцца з сынам аб арэндзе фабрыкі[7] ў 1776—1780 гадах[5].

Некаторы час лічылася, што Ян Маджарскі памёр неўзабаве пасля вандроўкі ў Стамбул у 1780 г. У пачатку XX ст. былі адшуканы звесткі, паводле якіх Ян Маджарскі ў 1796 г. прадстаўляў у Навагрудскі земскі суд дакументы Леана Маджарскага, што ссоўвала дату смерці Яна на 1800—1801 гг. Аднак апошнія даследаванні паказалі, што дакументы падаваў Ян Францішак, сын Леана. Ян Маджарскі памёр 16 студзеня 1785 года ў сваім маёнтку Сёлка пад Слуцкам. Пра гэта ў лісце Каралю Станіславу Радзівілу ад 17 студзеня 1785 г. паведаміў генеральны аканом Слуцкага княства Барталамей Непакайчыцкі: «Учорашняга дня стары мэтр персіяр развітаўся з гэтым светам» (Na dniu wczorayszym staruszek metr persjarz z tym się swiatem pożegnał)[4].

Быў пахаваны ў слуцкіх бернардзінаў[7].

Распрацаваў кампазіцыйную структуру, віды паясоў (двухбаковыя, чатырохчастковыя) і асноўныя тыпы дэкору паясоў[5].

З жонкай Армінэ (магчыма, яе імя Разалія[6]) мелі сына Лявона і некалькі дачок[8].

Зноскі

  1. https://www.sejm-wielki.pl/b/16.314.1
  2. Madzharskie: Armianskii rod v istorii BelarusiISBN 978-985-90566-5-9
  3. https://wiki.ormianie.pl/index.php/Jan_Mad%c5%bcarski
  4. а б Маджарские: армянский род в истории Беларуси / Д. В. Лисейчиков, Е. С. Глинский, при участии Г. А. Берестового, К. И. Карлюка; редкол.: А. В. Хечоян (председатель) [и др.]. — Ереван ; Минск : Фонд «АНИВ» ; НИАБ, 2023. — ISBN 978-985-90566-5-9
  5. а б в г д Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. С. 126.
  6. а б в Зміцер Юркевіч. Дакументальныя крыніцы да радаводу Станіслава Манюшкі
  7. а б Зміцер Юркевіч. Таямніцы Манюшкаў. Частка XVI. Маджарскія. № 31 (1470) 01.08.2020 — 08.08.2020 г Архівавана 14 лістапада 2021.
  8. Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. С. 23.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ян Маджарскі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?