For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Рэцыя.

Рэцыя

Рэцыя як правінцыя Рымскай імперыі
Рымскія правінцыі

Рэцыя (Рэтыя) (лац.: Raetia, Rhaetia, рэтарам.: Raetia), з Віндэліцыяй ці Віндэлікіяй — самая заходняя з дунайскіх правінцый Рымскай імперыі, якая ўваходзіла ў склад італійскай дыяцэзіі.

Была абмежавана з усходняга боку Норыкам і зямлёй венетаў, з паўднёвай — Транспаданскай Галіяй, з заходняй — Гельвеціяй, з паўночнай — Германіяй; у склад яе ўваходзілі паўднёвыя часткі цяперашніх Бадэна, Вюртэмберга і Баварыі, паўночна-ўсходняя і ўсходняя частка Швейцарыі, Ціроль і частка Ламбардыі.

Асноўная маса рэтаў (Raeti, Ραιτοί, гэта значыць «горцы», ад кельцк. raiti), роднасных, верагодна, італійскім разенам ці этрускам, займала горную краіну паміж Норыкам, Гельвеціяй, П.-Гатардам, Бодэнскім возерам і далінай ракі Іна, распаўшыся на плямёны камунаў, ленонціяў, веностаў, брыксентаў, мезіятаў, эўганеяў, трыдэнцінцаў і інш. На поўнач ад іх жылі віндэлікійцы. Насельніцтва Рэцыі займалася жывёлагадоўляй, вінаробствам і часткова земляробствам.

У 15 годзе да н.э. рымскі ўрад вырашыў засцерагчы паўночную мяжу Італіі. Пасербы Аўгуста, Тыберый і Друз, першы праз Гельвецыю, другі з Італіі, уверх па даліне ракі Эч, уварваліся ў Рэцыю і ў адзін летні паход разбілі плямёны, якія адчайна абараняліся, але дзейнічалі без агульнага плана. Мноства людзей было перабіта і прададзена ў рабства; з мэтай раманізацыі края частку насельніцтва высялілі і замянілі надзейнымі каланістамі. Тады ж былі пракладзены найважнейшыя ў гандлёвым і стратэгічным планах дарогі, якія злучалі галоўныя пункты Паўночнай Італіі з верхнім Дунаем, Бодэнскім возерам і ўсходняй Швейцарыяй. Цэнтрам рымскага кіравання і культуры стаў горад Augusta Vindelicorum (Аўгсбург) на Леху, дзе сыходзіліся дарогі з Італіі. Адна з іх ішла ад Кома на Кіявену і Кур да Брыганцыі (Брэгенц) на Бодэнскім возеры, а адтуль у Аўгсбург; іншая з Аквілеі, праз Карнійскія Альпы, да Вельдыдэны (Вільдэн) на Іне ў Рэцыі; тут з ёю сустракалася трэцяя, самая значная дарога з Вероны на Трыент, уверх па даліне ракі Эч, затым Брэнерам, далінай Іна і Баварскімі Альпамі да Вельдыдэны і Аўгсбурга. Гэта дарога ў 47 годзе была завершана Клаўдзіем і працягнута да верхняга Дуная; па яго імі яна стала называцца via Claudia.

Рэцыя кіравалася чыноўнікамі невысокага рангу, падпарадкаванымі імператару: моцны атрад, які займаў правінцыю і ахоўваў шляхі, якія злучалі Італію з поўначчу, небяспечна было даручаць чалавеку з сенацкай партыі. Рэцыя адміністрацыйна была падзелена на Raetia prima, гэта значыць уласна Рэцыю, і на Raetia secunda ці Віндэліцыю: галоўныя гарады першай — Сuriа Raetorum (Кур), Tridentum (Трыент), Clavenna (Кіявена), Вilitiа (Белінцона), Bauzânum (Боцэн).


Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Рэцыя
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?