Віфінія
Віфінія (грэч. Βιθυνία, лац.: Bithynia) — старажытная гістарычная вобласць на паўночным захадзе Малой Азіі. Назва паходзіць ад фракійсіх народаў віфінаў і фінаў[1], якія перасяліліся на гэтую тэрыторыю ў першай палове 1 тысячагоддзя да н. э.
Згодна антычным аўтарам Віфінія прылягала да Басфора, межавала з Пафлагоніяй на ўсходзе, Фракіяй і Мізіяй на захадзе, Фрыгіяй на поўдні. У старажытнасці ўваходзіла ў склад Лідыі, потым дзяржавы Ахеменідаў. У 298 - 74 гг. да н. э. вылучылася дзяржава Віфінія з цэнтрам у Нікамедыі. Апошні манарх, стомлены барацьбою з Мітрыдатам Еўпатарам, перадаў яе ў валоданне рымлянам, якія стварылі асобную правінцыю Віфінію.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Страбон, Кніга XII, III:3
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.