For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Руслан Ісаакавіч Хадаркевіч.

Руслан Ісаакавіч Хадаркевіч

Футбол
Руслан Хадаркевіч
Поўнае імя Руслан Ісаакавіч Хадаркевіч
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1993(1993-06-18)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 81 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ
Нумар 3
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2013 Беларусь Бяроза-2010 77 (1)
2014 Беларусь Славія (Мазыр) 8 (0)
2014 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 0 (0)
2015—2016 Беларусь Смалявічы-СТІ 47 (1)
2017—2019 Беларусь Славія (Мазыр) 46 (0)
2019—2022 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 41 (0)
2023 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2023— Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021—2023 Беларусь Беларусь 9 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 красавіка 2023

Руслан Хадаркевіч (нар. 18 чэрвеня 1993, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2021—2023).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

З 2010 года пачаў выступаць за клуб «Бяроза-2010» у Другой лізе і ў наступным сезоне дапамог камандзе атрымаць пуцёўку ў Першую лігу. У пачатку 2014 года стаў іграком мазырскай «Славіі», але не здолеў замацавацца ў складзе і ўлетку пакінуў каманду. Неўзабаве далучыўся да «Іслачы»[4], аднак так і не згуляў за гэты клуб.

У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт з клубам «Смалявічы-СТІ»[5], у якім здолеў замацавацца ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Славію» і ў выніку праз тры гады зноў стаў іграком мазырскага клуба[6]. Пачынаў сезон 2017 у аснове мазыран на пазіцыі правага абаронцы, аднак з ліпеня па кастрычнік не гуляў з-за траўмы, толькі ў канцы сезона вярнуўся на поле. У сезоне 2018, трывала гуляючы ў аснове, дапамог «Славіі» перамагчы ў Першай лізе.

У першай палове 2019 года заставаўся асноўным абаронцам мазыран у Вышэйшай лізе. У ліпені 2019 года пакінуў «Славію»[7] і стаў іграком салігорскага «Шахцёра»[8]. У 2019 годзе з’яўляўся на полі нерэгулярна, а ў сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе салігорцаў і дапамог выйграць чэмпіёнства. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[9]. У 2021—2022 гадах выкарыстоўваўся для ратацыі, часцей заставаўся на лаўцы запасных.

У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў салігорскі клуб[10] і неўзабаве далучыўся да мінскага «Дынама»[11]. У складзе мінскай каманды заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб, так і не правёўшы ніводнага матча[12], і хутка падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[13].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2020 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[14]. Дэбютаваў у зборнай 2 чэрвеня 2021 года ў таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:2), адгуляўшы на полі ўсе 90 хвілін.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 Д3 Бяроза-2010 Беларусь 12 0
2011 Д3 Бяроза-2010 Беларусь 23 0
2012 Д2 Бяроза-2010 Беларусь 24 1
2013 Д2 Бяроза-2010 Беларусь 18 0
2014 (1) Д2 Славія Беларусь 8 0
2014 (2) Д2 Іслач Беларусь 0 0
2015 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 24 0
2016 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 23 1
2017 Д1 Славія Беларусь 13 0
2018 Д2 Славія Беларусь 22 0
2019 (1) Д1 Славія Беларусь 11 0
2019 (2) Д1 Шахцёр Беларусь 7 0
2020 Д1 Шахцёр Беларусь 25 0
2021 Д1 Шахцёр Беларусь 4 0
2022 Д1 Шахцёр Беларусь 5 0
2023 (1) Д1 Дынама Беларусь 0 0
  1. Ruslan Khadarkevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2023/hadarkevich-ruslan
  3. https://www.pressball.by/footballstat/ruslan_khadarkevich/
  4. Сокол, Лебедев и еще 3 игрока перешли в «Ислочь»
  5. Руслан Хадаркевич и Владислав Каборда пополнили ряды "Смолевичей-СТИ"
  6. Трапашко, Курлович, Шило и Хадаркевич подписали контракты со "Славией"
  7. Хадаркевич и Мемешев покинули "Славию"
  8. "Шахтер" объявил о подписании контракта с Хадаркевичем
  9. Хадаркевич поставил подпись под новым контрактом с "Шахтером"
  10. Хадаркевич покидает "Шахтер" (руск.). football.by (30 снежня 2022). Праверана 30 снежня 2022.
  11. Футбол. Руслан Хадаркевич стал игроком минского "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (31 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2023. Праверана 1 студзеня 2023.
  12. Защитник Руслан Хадаркевич покинул минское "Динамо" (руск.). football.by (4 ліпеня 2023). Праверана 4 ліпеня 2023.
  13. Руслан Хадаркевич стал игроком БАТЭ (руск.). football.by (6 ліпеня 2023). Праверана 7 ліпеня 2023.
  14. Футбол. Руслан Хадаркевич впервые вызван в сборную Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2021. Праверана 5 чэрвеня 2021.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Руслан Ісаакавіч Хадаркевіч
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?