For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Польскі камітэт нацыянальнага вызвалення.

Польскі камітэт нацыянальнага вызвалення

Польскі камітэт нацыянальнага вызвалення, ПКНВ (польск.: Polski Komitet Wyzwolenia Narodowego) — часовы (з 21 ліпеня па 31 снежня 1944 года) орган выканаўчай улады Польшчы.

Маніфест ПКНВ, апублікаваны 22 ліпеня 1944 года.

У той час, калі Чырвоная Армія перайшла Заходні Буг, у СССР знаходзілася дэлегацыя Краёвай Рады Нарадовай, якая мела паўнамоцтвы Польскай рабочай партыі і блізкіх ёй партый для стварэння свайго прадстаўнічага органа. Польскі камітэт нацыянальнага вызвалення быў створаны 21 ліпеня 1944 года ў горадзе Масква. У склад ПКНВ ўвайшлі прадстаўнікі Польскай рабочай партыі, Саюза польскіх патрыётаў, Польскай сацыялістычнай партыі (фракцыя . Э. Асубкі-Мараўскага), партый Строніцтва людове (па-польску. Stronnictwo Ludowe "Wola Ludu") і Строніцтва демакратычне (па-польску. Stronnictwo Demokratyczne), у тым ліку:

Камітэт узначаліў Эдвард Асубка-Мараўскі.

ПКНВ быў створаны як сяброўскі да СССР часовы ўрад Польшчы пасля ўступлення савецкіх войскаў на яе тэрыторыю, нягледзячы на тое, што меўся ўрад у выгнанні.

Першым дакументам ПКНВ быў абвешчаны 22 ліпеня ў Хэлме Ліпеньскі маніфэст 1944 ПКНВ, які ўтрымліваў праграму будаўніцтва народна-дэмакратычнай Польшчы. Рэзідэнцыяй ПКНВ з'яўляўся спачатку г. Хэлм, затым з 1 жніўня 1944 года быў Люблін (адкуль папулярная назва «Люблінскі камітэт»).

Пасля стварэння ПКНВ на вызваленых савецкімі войскамі тэрыторыях Польшчы пачалося фарміраванне мясцовых органаў дзяржаўнай улады — Саветаў народных («рады нарадовых»), у агульнай складанасці да канчатковага вызвалення тэрыторыі Польшчы было створана 8 ваяводскіх, 100 павятовых і гарадскіх і 300 гмінных рад нарадовых[1].

26 ліпеня 1944 года ўрад СССР і ПКНВ падпісалі пагадненне, якім прызнавалася ўлада ПКНВ на акупаванай польскай тэрыторыі.

Кіраўніцтва ПКНВ ўводзіла новыя законы на вызваленых савецкай арміяй тэрыторыях, узорам якіх служылі савецкія законы.

  • 15 жніўня 1944 г. ПКНВ выдаў дэкрэт аб мабілізацыі, які прадугледжваў прызыў у польскую армію ваеннаабавязаных 1921-1924 гг. нараджэння, а таксама ўсіх афіцэраў, падафіцэраў і ваенных спецыялістаў, здольных да вайсковай службы. У выніку на працягу некалькіх месяцаў 1944 г. у 1-ю польскую армію было прызвана некалькіх дзясяткаў тысяч палякаў на тэрыторыі СССР і каля 100 тыс. чалавек — на вызваленай тэрыторыі Польшчы.[2]
  • 24 жніўня 1944 года быў прыняты дэкрэт «O rozwiązaniu tajnych organizacji wojskowych na terenach wyzwolonych», які прадугледжваў роспуск і спыненне дзейнасці таемных узброеных арганізацый на вызваленых ад немцаў тэрыторыях Польшчы;
  • 31 жніўня 1944 года быў прыняты дэкрэт «O wymiarze kary dla faszystowsko-hitlerowskich zbrodniarzy winnych zabójstw i znęcania się nad ludnością cywilną oraz dla zdrajców Narodu Polskiego», які усталёўваў адказнасць для нацысцкіх ваенных злачынцаў і калабарантаў, вінаватых у здзяйсненні забойстваў і злачынстваў на тэрыторыі Польшчы;
  • 6 верасня 1944 ПКНВ прыняў дэкрэт аб аграрнай рэформе і правёў яе ў шэрагу ваяводстваў. У выніку правядзення зямельнай рэформы сялянам было перададзена 260 тыс. га зямлі, пры гэтым 47 % зямель атрымалі беззямельныя сяляне і парабкі, 49 % малазямельных сяляне і сераднякі, 4 % — рамеснікі і іншыя катэгорыі насельніцтва. Пасля правядзення рэформы, павялічылася падтрымка ПКНВ сярод сялян[3].
  • 7 кастрычніка 1944 года быў прыняты дэкрэт «O Milicji Obywatelskiej», які ўсталеўваў парадак стварэння міліцыі і асноўныя прынцыпы яе дзейнасці.
  • 30 кастрычніка 1944 года быў прыняты дэкрэт «Аб абароне дзяржавы», які прадугледжваў смяротнае пакаранне альбо турэмнае зняволенне за здзяйсненне 11 злачынстваў супраць дзяржавы. Дэкрэт дзейнічаў да 12 ліпеня 1946 года і страціў сілу пасля прыняцця крымінальнага кодэкса.

Акрамя гэтага, ПКНВ прызнаваў за сабой права арыштоўваць палякаў у адпаведнасці з савецкім заканадаўствам. На гэтай падставе супрацоўнікі Міністэрства грамадскай бяспекі (МГБ) арыштоўвалі байцоў Арміі Краевай.[крыніца?]

Стварэнне ПКНВ і Краёвай Рады Нарадовай, праводзячыя імі рэформы, стварэнне новай польскай арміі выклікалі супраціў з боку палітычных праціўнікаў ПКНВ, які прымаў розныя формы, аж да сабатажу і палітычных забойстваў актывістаў і прыхільнікаў новага ўрада. Толькі на працягу 1944 года ахвярамі палітычных забойстваў сталі 300 чалавек, на працягу 1945 года — амаль 3500[4]. У агульнай складанасці, у перыяд 1945-1948 гг. польскімі антыўрадавымі ўзброенымі фарміраваннямі і ўкраінскімі нацыяналістамі былі забітыя 12 тыс. польскіх грамадзян (у тым ліку, 4300 вайскоўцаў Войска Польскага і Корпуса Унутранай Бяспекі)[5].

Часовы ўрад Польскай Рэспублікі

[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 1944 года пачаліся перамовы аб фарміраванні новага складу ўрада Польшчы [крыніца?], у якіх удзельнічалі прадстаўнікі ПКНВ (Балеслаў Берут і Эдвард Асубка-Мараўскі) і «лонданскага» эмігранцкага ўрада (Станіслаў Мікалайчык, Станіслаў Грабскі і Тадэвуш Ромер).

31 снежня 1944 года Краёва Рада Нарадова прыняла дэкрэт аб пераўтварэнні ПКНВ ў Часовы ўрад Польскай Рэспублікі (польск.: Rząd Tymczasowy Rzeczypospolitej Polskiej). На гэтым жа пасяджэнні пасада старшыні КРН была ператворана ў пост прэзідэнта рэспублікі[6].

  1. В. С. Парсаданова. Советско-польские отношения в годы Великой Отечественной войны. М., «Наука», 1982. стр.168
  2. Александр Синявский.
  3. История Великой Отечественной войны Советского Союза, 1941—1945 (в шести томах). / редколл., М. М. Минасян и др. том 4. М., Воениздат, 1962. стр.248-249
  4. Збигнев Залуский. Сорок четвёртый. События, наблюдения, размышления. / пер. с польск. П. К. Костикова. М., Воениздат, 1978. стр.358
  5. Армии стран Варшавского договора. (справочник) / А. Д. Вербицкий и др. М., Воениздат, 1985. стр.110
  6. Ю. В. Берков. 50 лет независимости Польши. М., «Знание», 1968. стр.31

Літаратура і крыніцы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Большая Советская Энциклопедия. / редколл., гл. ред. Б. А. Введенский. 2-е изд. Т.33. М., Государственное научное издательство «Большая Советская энциклопедия», 1955. стр.659-660
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Польскі камітэт нацыянальнага вызвалення
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?