Палац Бельвю
Славутасць | |
Палац Бельвю | |
---|---|
ням.: Schloss Bellevue | |
52°31′03″ пн. ш. 13°21′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | Michael Philipp Daniel Boumann[d] |
Дата заснавання | 1786 |
Сайт | bundespraesident.de/… (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палац Бельвю (ням.: Schloss Bellevue, bɛlˈvy) — палац у паўночнай частцы парку Тыргартэн у Берліне.
У замку размяшчаецца рэзідэнцыя федэральнага прэзідэнта Германіі. Да канца 2005 года ў замку праходзіла рэканструкцыя, і прэзідэнт выкарыстоўваў у якасці рэзідэнцыі замак Шарлотэнбург.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Палац Бельвю, размешчаны на беразе ракі Шпрэ, быў пабудаваны ў 1786 годзе архітэктарам Міхаэлем Філіпам Боўманам у якасці летняй рэзідэнцыі прынца Аўгуста Фердынанда, малодшага брата прускага караля Фрыдрыха II. Гасцямі Бельвю ў свой час былі Фрыдрых Шылер, каралеўская пара Фрыдрых Вільгельм і Луіза, Вільгельм фон Гумбальт і Напалеон.
Унутранае ўбранне 1791 года пасля разбурэнняў у Другую сусветную вайну было адноўлена па захаваных арыгінальных эскізах. З 1959 года палац з’яўляўся месцам знаходжання ўстановы міністраў федэральных земляў Германіі.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ernst A. Busche. Bellevue. — Leipzig: Koehler & Amelang, 2005. — ISBN 3-7338-0340-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац Бельвю
- Палац Бельвю на сайце Прэзідэнта Германіі Архівавана 28 красавіка 2006.
- Інфармацыя пра замак Архівавана 17 сакавіка 2006.
Раёны і кварталы | Мітэ • Шпрэеінзэль • Музейны востраў • Нікалаіфіртэль • Даратэенштадт • Фрыдрыхсвердэр • Федэральная стужка |
---|---|
Вуліцы, плошчы і бульвары | Жандармэнмаркт • Унтэр-дэн-Ліндэн • Парыжская плошча • Вуліца 17 чэрвеня • Плошча Рэспублікі • Вялікая зорка • Курфюрстэндам • Аляксандэрплац • Шлосплац • Фрыдрыхштрасэ • Мост Манбіжу • Патсдамская плошча |
Палацы і сядзібы | Палац Эфраіма • Шарлотэнбург • Палац Бельвю • Кёпенік |
Грамадскія будынкі і збудаванні | Рэйхстаг • Берлінская сцяна • Брандэнбургскія вароты • Тэлевежа • Ведамства федэральнага канцлера Германіі • Дом Паўля Лёбэ • Дом Марыі Элізабэт Людэрс • Чэкпойнт-Чарлі • Чырвоная ратуша • Фантан Нептун • Sony Center |
Музеі і помнікі | Пергамскі музей • Карцінная галерэя • Егіпецкі музей • Новая нацыянальная галерэя • Старая нацыянальная галерэя • Стары музей • Новы музей • Калона Перамогі • Воін-вызваліцель |
Манастыры, саборы і храмы | |
Кафэ, рэстараны, вар'етэ | Фрыдрыхштадтпаласт • Zur letzten Instanz |
Сады і паркі |
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.