For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Фрыдрых Вільгельм III.

Фрыдрых Вільгельм III

Фрыдрых Вільгельм III
ням.: Friedrich Wilhelm III.
5-ы кароль Прусіі
16 лістапада 1797 — 7 чэрвеня 1840
Папярэднік Фрыдрых Вільгельм II
Пераемнік Фрыдрых Вільгельм IV

Нараджэнне 3 жніўня 1770(1770-08-03)[1][2][…]
Смерць 7 чэрвеня 1840(1840-06-07)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца пахавання
Род Гогенцолерны
Бацька Фрыдрых Вільгельм II
Маці Фрыдэрыка Луіза Гесэн-Дармштацкая[d]
Жонка Луіза Пруская[d][6] і Аўгуста фон Гарах[d][6]
Дзеці Фрыдрых Вільгельм IV[7], Вільгельм I Гогенцолерн[7], Аляксандра Фёдараўна, жонка Мікалая I, Фрыдрых Карл Аляксандр Прускі[d], Александрына Пруская[d], Луіза Пруская[d], Альбрэхт Прускі[d], stillborn daughter von Hohenzollern[d][8], Princess Frederica of Prussia[d][8] і Prince Ferdinand of Prussia[d][8]
Веравызнанне кальвінізм
Член у
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Прыналежнасць Расійская імперыя
Званне фельдмаршал
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чырвонага арла
Ордэн Чырвонага арла
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Вялікі крыж Жалезнага крыжа
Вялікі крыж Жалезнага крыжа
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрыдрых Вільгельм III (ням.: Friedrich Wilhelm III.; 3 жніўня 1770 года, Патсдам — 7 чэрвеня 1840 года, Берлін) — кароль Прусіі з 16 лістапада 1797 года. Сын Фрыдрыха Вільгельма II і Фрыдэрыкі Луізы Гесэн-Дармштацкай, унучаты пляменнік Фрыдрыха II Вялікага, дзед расійскага імператара Аляксандра II.

Атрымаў традыцыйную суровую ваенную адукацыю; прымаў удзел у ваенных кампаніях супраць Францыі пасля пачатку ваенных дзеянняў у 1792 годзе. У 1809 годзе наведаў Расію. Камер-пажам у яго быў Чачэрын Аляксандр Васільевіч.

У 1793 годзе ажаніўся з Луізай, дачкой герцага Карла II Мекленбург-Страліцкага і яго жонкі Фрыдэрыкі Караліны. Два сыны ад гэтага шлюбу, Фрыдрых Вільгельм IV і Вільгельм I, пасля сталі прускімі каралямі, а Вільгельм — яшчэ і нямецкім імператарам. Дачка Фрыдрыха Вільгельма III Шарлота (у праваслаўі Аляксандра Фёдараўна) выйшла замуж за вялікага князя Мікалая Паўлавіча (пасля расійскага імператара Мікалая I). Такім чынам, Фрыдрых Вільгельм III быў дзедам Аляксандра II.

Конны помнік Фрыдрыху Вільгельму III перад новым будынкам Кёнігсбергскага ўніверсітэта, 1851, пераплаўлены ў 1950-х гадах

Фрыдрых Вільгельм быў баязлівым і нерашучым кіраўніком. У той жа час ён быў добрым і шчырым вернікам. Ён абяцаў Аўстрыі падтрымку, але пасля ўварвання ў яе ў 1805 годзе войскаў Напалеона нічога не зрабіў. Ён спадзяваўся, што Францыя прапануе яму за нейтралітэт Гановер і іншыя землі на поўначы, але ў выніку атрымаў іх толькі пасля таго, як сам адмовіўся ад Ансбаха, Байройта, Клевэ і Неўшатэля.

14 кастрычніка 1806 года войскі Фрыдрыха Вільгельма III пацярпелі поўнае паражэнне ад французаў у Бітве пры Ене і Аўэрштэце. У 1807 годзе паводле Тыльзіцкага міру паміж Аляксандрам I і Напалеонам ён пазбавіўся паловы сваіх уладарстваў.

У 1807—1812 гг. Фрыдрых Вільгельм III па ініцыятыве і з дапамогай міністра барона фон Штэйна, генерала Г. Шарнхорста, генерал-фельдмаршала Гнейзэнаў і графа Гардэнберга правёў цэлы шэраг адміністрацыйных, сацыяльных, аграрных і ваенных рэформ.

У 1812 годзе перад уварваннем у Расію Напалеон прымусіў Аўстрыю і Прусію падпісаць з ім дамовы, згодна з якімі гэтыя краіны выстаўлялі свае войскі ў дапамогу французскай арміі. У прускай арміі пры дапамозе Гнейзэнаў, Штэйна і іншых патрыятычна настроеных афіцэраў быў утвораны руска-нямецкі легіён (у лістападзе 1812 года налічвалася 8 тысяч чалавек), які ваяваў супраць французаў. У сакавіку 1813 года Фрыдрых Вільгельм III выступіў з заклікам да вызваленчай вайны з французскімі акупантамі.

У 1814 годзе разам з саюзнікамі ў антынапалеонаўскай кааліцыі пруская армія ўвайшла ў Парыж. Фрыдрых Вільгельм III прымаў удзел у Венскім кангрэсе 1814—1815 гг. па рашэнні якога яму былі вернуты Рэйнская Прусія, Вестфалія, Познань і частка Саксоніі.

Падчас вайны Фрыдрых Вільгельм абяцаў народу канстытуцыю і прадстаўніцкае праўленне. Пасля вайны пад уплывам Метэрніха ён адмовіўся ад выканання сваіх абавязацельстваў. У выніку Прусія разам з Аўстрыяй аж да 1848 года заставалася цэнтрам палітычнай рэакцыі.

Зноскі

  1. а б Friedrich Wilhelm III von Preußen // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Friedrich Wilhelm III König von Preußen // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118535986 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118535986 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Mausoleum Charlottenburg: Königin Luises Tempel für die Ewigkeit Праверана 21 чэрвеня 2024.
  6. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. а б Frederick William III // Encyclopædia Britannica Праверана 27 чэрвеня 2024.
  8. а б в Lundy D. R. The Peerage
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Фрыдрых Вільгельм III
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?