For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Нямецкая нацыянальная бібліятэка.

Нямецкая нацыянальная бібліятэка

Нямецкая нацыянальная бібліятэка
ням.: Deutsche Nationalbibliothek[1]
Выява лагатыпа
Лагатып Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі
Лагатып Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі
Краіна
Адрас Лейпцыг, Франкфурт-на-Майне, Берлін
Заснавана 1912
Філіялы 3
Код ISIL DE-101
Фонд
Склад фонду стандартныя друкаваныя працы, у тым ліку мікраформы, гукавыя запісы і лічбавыя публікацыі на фізічных прыладах захоўвання інфармацыі і ў інтэрнэт-публікацыях.
Аб'ём фонду 24,7 млн адзінак[2] (13,1 млн кніг[2])
Доступ і карыстанне
Абслугоўванне толькі ў чытальных залах[3]
Колькасць чытачоў 904 тыс. у год[4]
Іншая інфармацыя
Бюджэт €42,2 млн[5]
Дырэктар Элізабет Нігеман[6]
Супрацоўнікі 622[5]
Вэб-сайт www.d-nb.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нямецкая нацыянальная бібліятэка (ням.: Deutsche Nationalbibliothek; DNB) — цэнтральная архіўная бібліятэка і нацыянальны бібліяграфічны цэнтр Германіі. Задачай гэтай установы, унікальнай для Германіі, з'яўляецца калекцыяніраванне, пастаяннае архіваванне, усебаковая апрацоўка і захаванне дакументацыі і бібліяграфічных публікацый усяго свету на нямецкай мове. Задача выконваецца з 1913 года шляхам апрацоўкі нямецкіх публікацый, замежных публікацый пра Германію, перакладаў нямецкіх прац, а таксама прац нямецкамоўных эмігрантаў, апублікаваных у перыяд 1933—1945 гг. Вырашаецца задача апублікавання гэтых прац для шырокай аўдыторыі.

Нямецкая нацыянальная бібліятэка падтрымлівае і развівае супрацоўніцтва і знешнія сувязі на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Так, DNB з'яўляецца вядучым партнёрам і распрацоўшчыкам бібліяграфічных стандартаў і кіраваў бібліяграфіі ў Германіі, таксама адыгрываючы выдатную ролю ў справе развіцця міжнародных бібліятэчных стандартаў.

Супрацоўніцтва з кнігавыдаўцамі рэгулюецца законамі аб Нямецкай лейпцыгскай бібліятэцы (ням.: Deutsche Bücherei Leipzig) 1935 года, і законам аб Нямецкай франкфурцкай бібліятэцы (ням.: Deutsche Bibliothek Frankfurt am Main) 1969 года. Асноўныя сферы дзейнасці падзелены паміж аддзяленнямі ў Лейпцыгу і Франкфурце-на-Майне, кожны з гэтых цэнтраў сфакусаваў сваю працу на нейкіх спецыфічных зонах адказнасці. Трэці цэнтр, Берлінскі музычны архіў (ням.: Deutsches Musikarchiv Berlin), заснаваны ў 1970 годзе, займаецца архіваваннем з усім звязаным з музычнай галіной (як аўдыёзапісамі, так і друкаванымі дакументамі).

Перадгісторыя стварэння і стварэнне. Першая бібліятэка ў Лейпцыгу

[правіць | правіць зыходнік]
Лейпцыгская бібліятэка. Від на будынак. 23 верасня 1955 года.

Ужо ў 1848 годзе існавалі планы па стварэнні агульнанямецкай нацыянальнай бібліятэкі. Пасля рэстаўрацыі ў той час усе фаліянты не выкарыстоўваліся як кнігі, а выстаўляліся ў Нямецкім нацыянальным музеі ў Нюрнбергу. У 1912 годзе Лейпцыг, месца правядзення штогадовай Лейпцыгскага кніжнага кірмаша, а таксама каралеўства Саксонія і асацыяцыя нямецкіх кнігагандляроў (ням.: Börsenverein der Deutschen Buchhändler) прыйшлі да дамоўленасці па пытанні аб заснаванні Германскай Нацыянальнай Бібліятэкі, размешчанай у Лейпцыгу. Пачынаючы з 1 студзеня 1913 года, у сістэматычным парадку былі адабраны ўсе публікацыі на нямецкай мове (уключаючы таксама і кнігі з Аўстрыі і Швейцарыі). У той жа год доктар Густаў Валь (Dr. Gustav Wahl) быў выбраны першым яе дырэктарам.

Паваенныя гады. Стварэнне другой бібліятэкі

[правіць | правіць зыходнік]
Паліцы кнігасховішча бібліятэкі. Франкфурцкі філіял, 24 лістапада 2008 года.

У 1946 годзе доктар Георг Курт Шаўэр, Генрых Кобет, Віторыа Клостерман і прафесар Ганс Вільгельм Эпельсхаймер, дырэктар Франкфурцкай універсітэцкай бібліятэкі, ініцыявалі паўторнае заснаванне Нямецкага архіва, размешчанага цяпер у Франкфурце-на-Майне. Федэральныя прадстаўнікі кнігагандляроў на акупаванай ЗША тэрыторыяй пагадзіліся з прапановай, а гарадскія ўлады Франкфурта-на-Майне далі згоду, выступаючы, у сваю чаргу, як крыніца фінансавання праекта і падбору персанала. Ваенны ўрад ЗША таксама далі сваю згода.

Бібліятэка пачала сваю працу ў курыльным пакоі былой бібліятэкі Ротшыльда, якая служыла разбамбаванай падчас вайны бібліятэцы месцам часавага прыстанку. Як вынік такога роду сітуацыі, у Германіі існавалі дзве бібліятэкі, якія выконвалі функцыі галоўнага дзяржаўнага кнігасховішча і дзяржаўнай бібліятэкі — для ГДР і ФРГ адпаведна. Такім чынам узніклі два бібліятэчныя каталогі, практычна ідэнтычныя па сваім змесце.

Сучасны этап развіцця. Аб'яднанне.

[правіць | правіць зыходнік]
Банкетная зала Франкфурцкага аддзялення бібліятэкі. 24 лістапада 2008 года.

З аб'яднаннем Германіі, якое адбылося 3 кастрычніка 1990 года, лейпцыгскі і франкфурцкі філіялы былі зліты разам у новым утваржнні, якое атрымала назву Нямецкая Бібліятэка (ням.: Die Deutsche Bibliothek). 29 чэрвеня 2006 года ўступіў у сілу «Закон аб Нямецкай Нацыянальнай Бібліятэцы». Развіццё бібліятэчных збораў (уключаючы таксама і анлайн-публікацыі) праводзіцца пасродкам накіраванага курсу на збіранне, каталагізаванне і захоўванне ўсіх публікацый як часткі ўсенямецкай культурнай спадчыны. Галоўны кіраўнічы орган бібліятэкі, Адміністрацыйны савет, быў пашыраны, і ўключыў у сябе двух прадстаўнікоў Бундэстага. Законам таксама былі зменены назвы самой бібліятэкі і яе складнікаў у Франкфурце-на-Майне, Лейпцыгу і Берліне на «Deutsche Nationalbibliothek».

Агульная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]
  • Усяго ў сапраўдны момант ва ўсіх трох філіялах бібліятэкі захоўваецца 24 млн. 100 тысяч адзінак. у тым ліку:
    • у Лейпцыгу: 14.3 млн адзінак
    • у Франкфурце-на-Майне: 8.3 млн адзінак
    • у Берліне: 1.5 млн адзінак

Каардынаты філіялаў

[правіць | правіць зыходнік]
Лейпцыг (ням.: Deutsche Bücherei Leipzig): Геаграфічныя каардынаты: 51°19′20,44″ пн. ш. 12°23′48,11″ у. д.HGЯO. Адрас: Deutscher Platz 1, 04103 Leipzig[8]
Франкфурт-на-Майне (ням.: Deutsche Bibliothek Frankfurt am Main): Геаграфічныя каардынаты: 50°07′51,98″ пн. ш. 8°40′59,35″ у. д.HGЯO. Адрас: Adickesallee 1, 60322 Frankfurt am Main[8]
Берлін (ням.: Deutsches Musikarchiv Berlin): Геаграфічныя каардынаты: 52°26′19,25″ пн. ш. 13°19′42,82″ у. д.HGЯO. Адрас: Gärtnerstraße 25 — 32, 12207 Berlin[8]

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20221226144622/https://www.cenl.org/member-libraries/
  2. а б Jahresbericht 2008. Fakten und Zahlen: Erwerbung (ням.)(недаступная спасылка) (7 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2010. Праверана 14 ліпеня 2010.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка з'яўляецца рэферэнтнай бібліятэкай; гэта азначае, што выданні даступныя для чытання толькі ў чытальных залах. Наведвальнікам павінна быць мінімум 18 гадоў, і яны павінны прад'яўляць пашпарт або пасведчанне асобы. Бібліятэка спаганяе плату за абслугоўванне чытачоў.
  4. Jahresbericht 2008. Fakten und Zahlen: Benutzung, Auskunft, Archivierung (ням.)(недаступная спасылка) (7 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2010. Праверана 14 ліпеня 2010.
  5. а б Jahresbericht 2008. Fakten und Zahlen: Haushalt und Personal (ням.)(недаступная спасылка) (7 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2011. Праверана 14 ліпеня 2010.
  6. Дагмар Гірсберг, незалежны публіцыст з Бона.. «Наша задача – забяспечыць доступ да культуры» - супрацоўніцтва еўрапейскіх бібліятэк (руск.) (html). Бібліятэчная справа. Goethe-Institut Russland (Люты 2007). — Еўрапейскія нацыянальныя бібліятэкі аб'ядноўваюць высілкі, каб захаваць культурную спадчыну свайго кантынента. Мы гутарылі пра гэта з доктарам Элізабет Нігеман, дырэктарам Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі.. Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2010. Праверана 12 ліпеня 2010.
  7. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.
  8. а б в Adressen und Ansprechpartner(недаступная спасылка). D-NB.de. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2010. Праверана 12 ліпеня 2010.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Нямецкая нацыянальная бібліятэка
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?