For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ода Буйвід.

Ода Буйвід

Ода Буйвід
Дата нараджэння 30 лістапада 1857(1857-11-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 снежня 1942(1942-12-26)[1][2] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Feliks Bujwid[d]
Жонка Kazimiera Bujwidowa[d][4]
Дзеці Zofia Mostowska[d] і Helena Jurgielewicz[d]
Род дзейнасці эсперантыст, біёлаг, мікрабіёлаг
Навуковая сфера бактэрыялогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ода Фелікс Казімеж Буйвід (польск.: Odo Feliks Kazimierz Bujwid; 1857, Вільня — 1942, Кракаў) — польскі вучоны Вядомы як піянер польскай бактэрыялогіі. Быў адным з першых даследчыкаў вакцын ў Польшчы.

Ода Буйвід нарадзіўся 30 лістапада 1857 года ў Вільні ў сям'і служачага. Там ён правёў дзяцінства. Затым разам з сям'ёй пераехаў у Варшаву. Ва ўзросце 15 гадоў застаўся сіратой з дзвюма малодшымі сёстрамі. Каб пракарміць сясцёр, Буйвід даваў прыватныя ўрокі. Хадзіў у 3-ю Варшаўскую гімназію, але не скончыў яе. Здаўшы экзамен на атэстат сталасці, ў 1879 годзе ён паступіў на медыцынскі факультэт Варшаўскага універсітэта.

Падчас вучобы выяўляў цікавасць да гісталогіі. Займаўся даследаваннем макроты чалавека. У 1885 годзе адправіўся ў Берлін, дзе вучыўся ў Роберта Коха, які адкрыў трыма гадамі раней узбуджальнікаў туберкулёзу. Праз год вярнуўся ў Варшаву і заснаваў першую ў Польшчы бактэрыялагічную лабараторыю. Ён скончыў медыцынскі факультэт і атрымаў дыплом 14 студзеня 1886 года.

У 1886 годзе адправіўся ў Парыж, дзе вывучаў метады прыгатавання вакцыны супраць шаленства ў Луі Пастера. Вярнуўшыся дадому, ён адкрыў першы польскі цэнтр вакцынацыі з выкарыстаннем метаду Пастэра. Чытаў курсы па бактэрыялогіі сярод урачоў. У 1887 годзе апублікаваў свае лекцыі ў кнізе, якая ўстала першым польскім падручнікам па бактэрыялогіі. Працаваў таксама ў бактэрыялагічных лабараторыях Санкт-Пецярбурга і Адэсы.

У 1893 годзе пераехаў у Кракаў, дзе ўзначаліў кафедру гігіены ў Ягелонскім універсітэце. Неўзабаве арганізаваў там другую ў польскую пастэраўскую станцыю. Працягнуў даследаванне туберкулёзу. Ён першым у Польшчы атрымаў супрацьдыфтэрыйную сыроватку, наладзіў яе вытворчасць у Варшаве і Кракаве. Пазней пачаў вырабляць і іншыя сыроваткі. Чытаў у універсітэце курсы гігіены і бактэрыялогіі. У 1896 годзе ён быў абраны членам савета Кракава, спрыяў стварэнню сістэм водазабеспячэння і каналізацыі ў горадзе. У 18971907 гадах Буйвід быў дырэктарам Інстытута харчовых даследаванняў у Кракаве. У 1899 годзе ён стаў прафесарам гігіены і бактэрыялогіі. У 19041905 навучальным годзе стаў дэканам медыцынскага факультэта Ягелонскага універсітэта. У 1920 годзе завяршыў сваю працу ў Ягелонскім універсітэце і сышоў на пенсію. Нягледзячы на гэта, працягваў ўдзельнічаць у навуковых канферэнцыях.

Буйвід апублікаваў каля 400 навуковых прац, з іх каля 200 па бактэрыялогіі.

Буйвід сябраваў са стваральнікам эсперанта Людвікам Лазарам Заменгофам. На 8-м Сусветным кангрэсе эсперантыстаў у Кракаве ў 1912 годзе ён быў старшынёй аргкамітэта. У 1922 годзе на 1-м з'ездзе польскіх эсперантыстаў Буйвід быў абраны прэзідэнтам Нацыянальнай федэрацыі эсперанта. У 1924 годзе ён аб'яднаў арганізацыі эсперантыстаў Польшчы. Ён таксама з'яўляўся рэдактарам выдання Pola Esperantisto. Быў абраны ганаровым членам Сусветнай асацыяцыі урачоў эсперантыстаў.

У 1932 годзе памерла яго жонка, пасля чаго ён пачаў пісаць мемуары. Пасля пачатку Другой Сусветнай вайны яго сям'я падвергнулася рэпрэсіям, а самога Буйвіда перыядычна дапытвалі. Ён памёр 26 снежня 1942 года ў Кракаве.

Зноскі

  1. а б в Gorecka H., Korĵenkov A. Nia diligenta kolegaro: Biografioj de 200 eminentaj esperantistojLitova Esperanto-Asocio, Sezonoj, 2018. — 500 экз. Праверана 25 сакавіка 2021.
  2. надмагілле Праверана 25 сакавіка 2021.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118947117 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. Gorecka H., Korĵenkov A. Nia diligenta kolegaro: Biografioj de 200 eminentaj esperantistojLitova Esperanto-Asocio, Sezonoj, 2018. — 500 экз.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ода Буйвід
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?