For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Нікаля-Жазэф-Ларан Жыльбер.

Нікаля-Жазэф-Ларан Жыльбер

Нікаля-Жазэф-Ларан Жыльбер
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 снежня 1750(1750-12-15)[1][2][…] ці 1751[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лістапада 1780(1780-11-16)[1][4] ці 1780[3]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік
Мова твораў французская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нікаля-Жазэф-Ларан Жыльбэр (фр.: Nicolas Joseph Laurent Gilbert; 15 снежня 1751, Фантэнуа-ле-Шато — 16 лістапада 1780, Парыж) — французскі паэт.

Нікаля-Жазэф-Ларан Жыльбэр нарадзіўся 15 снежня 1751 года ў Фантэнуа-ле-Шато (Латарынгія) у небагатай сям'і, аднак, атрымаў прыстойную адукацыю. Апынуўшыся ў Нансі без сродкаў да існавання, ён займаўся дробнай літаратурнай працай і ўрокамі з надзеяй на будучую славу. Яго першы паэтычны дэбют быў няўдалы; ён прыняў удзел у акадэмічным конкурсе 1772 года п'есай «Le génie aux prises avec la fortune ou le poète malheureux», якая не спадобілася нават ганаровага водгуку. Гэта паслужыла першай прычынай азлаблення Жыльбера на грамадства; калі ж у 1774 годзе, прыехаўшы ў Парыж з рэкамендацыйным лістом да д'Аламбера, ён сустрэў халоднасць і абыякавасць ва ўсяго гуртка энцыклапедыстаў, злосць абудзіла ў ім прыродны сатырычны талент.

Помнік Жыльберу

У цэлым шэрагу сатырычных твораў ен зло і таленавіта абсмяяў сучасных яму філосафаў, норавы грамадства і распаўсюджаныя ў ім заганы. Асабліва дасталася асабістым літаратурным ворагам Жыльбера, як, напрыклад, Лагарпу. Сатыра Жыльбера стварыла яму шмат ворагаў, са слоў якіх з'явіліся легенды пра вар'яцтва паэта, аб яго п'янстве і самагубстве ў прыпадку шаленства. Ва ўсіх гэтых доўга трывалых чутках аб прычыне заўчаснай смерці Жыльбера не было нават падабенства праўды, гэтак жа, як і ў аповядах яго абаронцаў аб яго надзвычайнай беднасці.

Нападаючы на энцыклапедыстаў, Жыльбэр знаходзіў падтрымку ў варожай ім партыі — у Фрэрона  (англ.), у валадарнага прынца Сальм-Сальмскага. А за тое, што ён пісаў хвалебныя, нават некалькі ўгодлівыя оды сваім заступнікам, а таксама каралю і членам каралеўскай сям'і, Жыльбер у канцы жыцця атрымліваў рэгулярныя субсідыі ад караля і з іншых крыніц. Ранняя ж смерць паэта была следствам падзення з каня.

Сорт бэзу звычайнага 'Gilbert', названага ў гонар паэта, у Мінскім батанічным садзе

Большасць хвалебных од Жыльбера, а таксама яго паэмы «Le poète malheureux» і «Carnaval des auteurs» пазбаўленыя сур'езнага літаратурнага значэння; але тры творы Жыльбера.: «Le XVIII siècle», «Mon Apologie» і «Ode, imitée de plusieurs psaumes» — несумненна таленавітыя, «Le XVIII siècle» не саступае лепшым сатырам Буало, а яго ода, напісаная за тыдзень да смерці, прасякнута сапраўднай паэзіяй балеснага прымірэння з лёсам. Адзін верш оды, «Au banquet de la vie infortuné convive», стаў класічным ў французскай літаратуры і ў некалькі змененай форме і перайшоў у рускую мову («яму няма месца на балі жыцця», «усе мы госці на свяце жыцця»).

Поўны збор твораў Жильбера быў апублікаваны ў 1778 годзе, перавыдадзены і дапоўнены . Ш. Надзье ў 1840 годзе.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118129406 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. а б Library of the World's Best Literature / пад рэд. C. D. Warner — 1897.
  4. Nicolas Joseph Laurent Gilbert // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118129406 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Нікаля-Жазэф-Ларан Жыльбер
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?