For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Нешчарда (возера).

Нешчарда (возера)

Нешчарда
Панарама Нешчарды
Панарама Нешчарды
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 147,7 м
Даўжыня 12,05 км
Шырыня 4,75 км
Плошча 24,62 км²
Аб’ём 0,08472 км³
Даўжыня берагавой лініі 50,18 км
Найбольшая глыбіня 8,1 м
Сярэдняя глыбіня 3,1 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,15 ‰
Празрыстасць 1,0 м
Басейн
Плошча вадазбору 143 км²
Упадаюць рака Атлайская, ручаі
Выцякаюць рака Нешчарда
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Нешчарда (Беларусь)
Нешчарда
Нешчарда
Нешчарда (Віцебская вобласць)
Нешчарда
Нешчарда
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Не́шчарда, Няшчэрда[1][2] — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Дрыса, за 12 км у напрамку на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны. Адметнае самай даўгой сярод азёр Беларусі берагавой лініяй (50,18 км).

Назва Нешчарда — балцкага паходжання.

Назву складаюць прыстаўка Ne- і корань skard-. З дапамогай прыстаўкі Ne- аформленыя назвы задзвінскіх азёраў Нявежа, Няклея, Нядружна і інш. Яна ж у літоўскіх гідронімах тыпу Nestrėvis «Нецякучае (возера)» (ад strėvus «плыткі, цякучы»)[3].

Корань skard- у літоўскіх гідронімах тыпу Skardis, Skardžius, Skardelis, Skard-upis. Ад літоўскага skardis «круты схіл, бераг», skardyti «адсякаць, адразаць, аддзіраць»[4]. Далей да індаеўрапейскага *(s)ker-d-[5].

Плашча паверхні возера 24,62 км². Даўжыня 12,05 км, найбольшая шырыня 4,72 км, даўжыня берагавой лініі 50,18 км. Найбольшая глыбіня 8,1 м, сярэдняя — 3,4 м. Аб’ём вады ў возеры 84,72 млн м³.

Катлавіна возера падпруднага тыпу і адрозніваецца складанай будовай, аб чым сведчыць найбольш выцягнутая сярод азёр Беларусі звілістая берагавая лінія (даўжыня 50,18 км), а таксама мноства заліваў і 2 вострава. Берагі амаль на ўсім працягу нізкія, забалочаныя і пакрытыя кустамі; на асобных участках паўднёва-ўсходняй і ўсходняй частцы сплавінныя. Толькі на поўначы і поўдні да возера набліжаюцца марэнныя пагоркі вышынёй да 10—15 м.

Найбольшыя глыбіні возера знаходзяцца па цэнтры абодвух плёсаў, на якія возера дзеліцца вузкім перашыйкам. Найбольшая глыбіня (8,1 м) знаходзіцца ў паўночным плёсе, у той час як у паўднёвым не сустракаецца глыбінь больш за 7 м.

Возера эўтрофнае. Шэсць ручаёў і рака Атлайская ўпадаюць у возера. З возера выцякае рака Нешчарда. Пратокамі злучана з азёрамі Доўгае, Круглае і Межна.

Раслінны свет

[правіць | правіць зыходнік]

Агульная плошча зарастання возера невялікая — 22 %, што тлумачыцца нізкай празрыстасцю вады і вузкай літараллю. Асноўную долю ў зарастанні граюць паўпагружаныя віды, такія як трыснёг, чарот, маннік водны. Расліннасць з плаваючымі лісцем шырока распаўсюджаная ў атуленых і мелкаводных залівах паўночнага плёса.

Жывёльны свет

[правіць | правіць зыходнік]

Іхтыяфаўна возера ляшчова-судаковага тыпу. Водзяцца лешч, судак, шчупак, плотка, гусцяра, вугор, сазан, язь, краснапёрка. Вадаём перыядычна зарыбляецца. Вядзецца прамысловая лоўля рыбы.

У гісторыі і культуры

[правіць | правіць зыходнік]

На беразе возера выяўлены археалагічныя помнікі Старыца — два гарадзішчы. На месцы гарадзішчы-2 — Гарадок — пасля захопу Полацка ў 1563 годзе загадам вялікага князя маскоўскага Івана IV пабудавалі крэпасць Нешчарду, якую пасля вызвалення Полацка ў 1579 годзе ўзялі і зруйнавалі вялікалітоўскія войскі.

На возеры часта бываў пісьменнік Ян Баршчэўскі. На беразе возера яму пастаўлены помнік.

Зноскі

  1. ЭПБ 1985.
  2. Беларусь 1995.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 229.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 301.
  5. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 940—941.
  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. Пашкоў і інш. — Мн., 2007.
  • Нешчарда // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Не́шчарда, Няшчэрда // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 535. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12,45. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Нешчарда (возера)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?